Выбрать главу
КВАДРА КАХАННЯ
Жанчына Навошта прывабіла Евіным сокам з двух купалаў жарсці, што ззялі высока на целе—царкве незямнога парока, цвінтар якой спляжыла здрады асока?..
Пацалункі Грахоў за жыццё -- непад’ёмныя клункі, ды самы найпершы — ад Бога дарунак... На памяці-лёдзе — як свежыя лункі, той ночы Кахання — твае пацалункі.
Калені Ты сёньня мяне параўнала з аленем, што з жарсці ракі піў да ранку без лені... Я ноч быў няўтольным, бо любай калені былі берагамі той рэчкі без мелі.
Успамін Чырвонай масандрай з фужэра-каміна — агонь.Твае ногі -- кантактная міна, што доўга шчэ будзе у снах-успамінах маіх узрывацца світальнай гадзінай.
Купанне
Ліпень ліпам завушніцы меецца навесіць... Уплялася ў промні сонцу чаратамі Бесядзь. У рацэ ў чым маці родзіць ты са мной купаешся, ластавак у зман уводзіш— усміхаешся.
Сон
Твой сон, як дождж у ліпені, падманны. Шкадуючы, балесна пакідаць світанкі пералітыя ў туманы, якія нам з табой не сутракаць... Адрыне боль твая Перасцярога, ламаючы даверу хісткі лёд, спагады палахлівая пірога затопіцца, -- і стомлены наўзброд пайду ракой Халоднасці змялелай
туды, дзе рыскай тонкай і нясмелай зарэе вузкі і спакусны жаданы Бераг тваіх вуснаў...
Н...
Вочы, бы калодзежы нішчымныя, якія высахлі ў спякоту, ілба готыка, рэнесанс усмешкі-- былога Храма кахання рэшткі... Мілая, -- любі, люблю, любіла, -- на колькі хапіла. На колькі магла — забыла. Вочы іншыя стрэчу аднойчы. З тваіх не піць... Каторы жнівень трапляе лета ў люты лівень.
* * *
Паміж намі -- возера ночы, і ў чорнай яго вадзе пахаваў я свой грэх аднойчы і ад Бога, і ад людзей...
Чым становішся ты мне бліжай, тое возера ўсё глыбей. І ўжо памяць – не плыт, а крыж мой, што урос у прадонны глей.
Паміж намі -- вакно нябыту. Зазіраю ў яго ізноў. І ўжо памяць – не крыж, а плыт мой, што вяртае на выспу Сноў.
* * *
Калі ты запавольваеш рухі, і туманіцца твой пагляд, калі рэха нядаўняй скрухі з нашым шчасцем гучыць няўлад.
Гэта значыць вайну кахання нам Амур аб’явіў з табой. Аж да раніцы, да світання не заціхне наш шлюбны бой...
Эрагенная зона Я ў гэтую зону, як грэцкі Ясон, імкнуся патрапіць штоночы. Бяру заміж тарчы -- эротпарасон, які ратавацьме аднойчы...
О гэтая зона -- паўночны фрыстайл у пары з каханай над светам, дзе генная памяць -- мільён мегабайт -- патрэбна, каб граць пікачэта...
Які тут да болю знаёмы ландшафт з вяршынямі гор вінаградных, з расплаўленай магмай унутраных шахт, з луганаю ног неагляднай...
Я ў гэтае зоне -- найрайскае з зон -- да ранку плыву на галерах... Я тут адначас -- і тыран-фараон, і раб у вярыгах Венеры.
* * *
Дазваляла... Адчуваючы безнадзейна, што ў пачуццях нашых -- інфляцыя... Паступова цябе ад адзення, нібы дрот ад ізаляцыі -- вызваляў... Кароткім замыканнем нас асляпіла ранне.
* * *
Віяланчэлі чую сола я... Ты ўся такая голая, саромная, спакусная. Вугельчыкам на снезе зіхціш у цемры вуснамі.
* * *
Не кажы мне нічога... Маўчы. Гэта д’ябал падаўся нам Богам. Пацалункам тваім на плячы пачыналася ў пекла дарога...
Толькі марна да сходу начы мы не спалі, занятыя севам... Я ў табе не застаўся нічым — ні ўспамінам, ні сынам, ні спевам.