Выбрать главу

— Праходзьце, калі ласка, я ж вас сама паклікала.

Аляксей спыніўся на дзяружцы, пасланай у парозе.

— Не, дзякуй. Насляджу вам. A калі паклікалі, слухаю.

Вера зага'дзя падрыхтавала першы сказ:

— Хацела з вамі параіцца, а можа, i папрасіць дапамогі.

Аляксей паблажліва ўсміхаўся, нібы гаварыў з маленькай дзяўчынкай.

— Калі здолею — памагу. Такі ўжо мой лёс, каму-небудзь памагаць. Што ў вас за клопат?

— Разумееце, на педсавеце мне даручылі драмгурток. А я ж нічагусенькі не ведаю i не ўмею. Спектаклі бачыла толькі некалькі разоў...

— Гэта тое, што тут неабходна дзецям i вам.

— Добра вам казаць. Я не ўяўляю нават, з чаго пачынаць.

— Усё пачынаюць спачатку.

— Вам легка жартаваць. А што мне рабіць? Хочацца нечага цікавага.

— Падбярыце цікавую п'есу, пастановачную, з незвычайным сюжэтам, касцюмамі, эфектамі, захапіце дзяцей i пачынайце рэпеціраваць. Калі дазволіце, памагу аформіць. Тэатральную кухню трохі ведаю. Калі вучыўся, вечарамі часам зарабляў у тэатры. Быў рабочым сцэны, памагаў дэкаратарам i бутафорам... Хоць i цяжка будзе, але можна закаціць такі спектакль, што ўсе ахнуць. Бярыцеся, Вера Рыгораўна.

Вера адразу павесялела i засмяялася:

— A факірам вы часам не былі? Вы, здаецца, усё ўмееце i ўсё ведаеце.

— Вы хочаце сказаць — тыповы дылетант... Не, факірам i дрэсіроўшчыкам тыграў быць не даводзілася... Прабачце, трэба ехаць. Галоўнае, не хвалюйцеся.— I ён узяўся за клямку.

— Калі з вамі можна параіцца падрабязней?

— У любы час пасля работы.

Яна падышла да Аляксея, кранулася яго рукі, паглядзела ў вочы i ціха сказала:

— Прыходзьце сёння. У мяне толькі чатыры ўрокі. Буду чакаць,— i кіўнула галавою, нібы пыталася згоды.

Аляксей нічога не сказаў, выйшаў, сеў на сані, зацярушаныя карою, хвастануў ляйчынаю каня i заспяшаўся да школы.

Вера некалькі хвілін стаяла ў зняменні, думала — прыйдзе ці не прыйдзе, паможа ці не? Хацелася, каб прыйшоў, каб параіў, памог. Адчувала, што прыемна быць з ім, слухаць яго, i бянтэжылася пры ім, была трохі скаваная i ненатуральная.

У ляжанцы датлелі, укрыліся белым трапяткім попелам галавешкі. Вера пабіла ix кароткім жалезным прутам, засунула юшку, прыхінулася да гарачага боку ляжанкі i зноў адчула адзіноту, уявіла заснежаныя таежныя прасторы, завірушныя стэпы i тоненькую рабінку на голай уральскай скале. Тугі, казыткі камячок падкаціўся да горла. За вокнамі падаў i шапацеў густы снег.

Верыны ўрокі канчаліся на змярканні. У класе стаяла лямпа без шкла, каб менш выгарала газы, бо яе давалі пайшчыкам толькі раз на месяц, а школе i настаўнікам адпускалі па спісу.

У такія шарыя гадзіны Вера расказвала пра дуэль Лермантава, чытала па памяці вершы, тлумачыла сэнс незнаемых слоў. Яна станавілася каля акна, каб відно было, што яна ў класе, а часам пазірала праз шыбы на шэры вечаровы снег, на голыя чорныя дрэвы, на жэрдкі платоў, якіх раней не заўважала, на рэдкія цёмныя постаці на вуліцы. Глядзела на ўсё, як на нейкую даўно знаёмую гравюру ў раме школьнага акна.

На такіх уроках у класе было ціха. Слухалі зацікаўлеяа i ўважліва, бо расказвала яна з уздымам i захапленнем, нават не хацелася перапыняцца, калі за дзвярыма бразгаў вялікі званок з надпісам славянскаю вяззю: «Даръ Валдая».

Калі ён звінеў на самым цікавым месцы, дзеці прасілі: «Ве-е-ра Рыго-раўна, расказвайце далей, мы пасядзім перапынак!» Часам ускокваў «Тартыи» i казаў: «А мне трэба выйсці».— «Калі ласка, ідзі, Віця»,— адказвала Вера, i ён садзіўся на месца. Калі б не дазволіла, пайшоў бы насуп§рак, бегаў бы i крычаў па калідоры...

Пасярод настаўніцкай гарэла лямпа са шклом. Вера ажно жмурылася ад яе бляску. На сваім месцы смактаў махорачную цыгарку Анатоль Паўлавіч i паспешліва гартаў распухлы падручнік гісторыі. Наталля Іваііаўна правярала журналы, выпісвала ў сшытак «двойкі». Зірнула на Веру.

— У вас у пятым класе ўчора не запісаны ўрок. Што, яго не было?

— A калі запішу «гулялі ў жмуркі», вас задаволіць? — адказала Вера.

— Толькі ca мною не гуляйде ў жмуркі. Я ведаю, вас абураюць нашы цяжкасці. Ну, няма, няма газы. Дзе яе ўзяць? Сама пісала нарад на базу, i муж званіў. А не нашы настройчыкі пакіньце пры сабе. Можа, гэта i ў класе гаворыце?

— Не ведаю вашых настройчыкаў, а я настроена працаваць як трэба. Мая сяброўка, напрыклад, піша з Троіцка, што ў ix па дзве лямпы гараць у кожным класе. Яны хіба не з тае ж базы атрымліваюць? А мы слепім дзяцей толькі таму, што нехта лянуецца паварушыцца.