Разважаючы сам з сабою, Аляксей увайшоў у замечены чыстым іскрыстым снегам двор.
У хаце цёмна. Значыць, яшчэ гуляюць «запоіны». Клямка на дзвярах заткнута трэсачкаю. Гэта заўсёды кранала Аляксея: ніхто ў сяле ні днём, ні нанач не замыкаў дзверы — усе ведалі адзін аднаго, ніхто старонні не заязджаў у такую далеч, а чужую рэч як ні хавай, усё адно нехта ўбачыць. Так i жылі спрадвек з незамкнутымі дзвярыма, жылі адкрыта i проста, гаварылі ў вочы тое, што думаюць, часам грубавата, але заўеёды шчыра. Калі чалавек прыйшоўся да душы, казалі «паглянуўся» i дзяліліся з ім апошняй скарынкай i сардэчнаю ласкай. А «не паглянуўся» — не гневайся: скажуць у вочы, як нажом адрэжуць. I бывай здароў назаўсёды. Разумение сібіракамі людскіх характараў заўсёды здзіўляла Аляксея.
Наіўная шчырасць i бескарыслівая адданасць, пэўна, i прывязалі Аляксея да Мішы Усцігава на фронце, а потым у шпіталі. Здавалася, ніякія духоўныя інтарэсы не маглі ix зблізіць. А вось сышліся, пацягнуліся адзін да аднаго. Аляксей i цяпер дзівіўся простай мудрасці Мішавых разважанняў, яго назіральнасці, веданню людскіх характараў, дакладнасці i дасціпнасці ацэнак. Таму часта хадзіў да яго адвесці душу.
A Міша апошнім часам адчуваў сябе вінаватым, што завёз сюды сябра, што яшчэ ў шпіталі вельмі ж расхвальваў сваё сяло i сваю хату. Цяпер сам бачыў — усё трохі не такое, як здавалася здалёк. I апраўдваўся, нібы прасіў прабачэння:
— Ты, Ляксей, таго-гэтага, не вельмі гневайся на мяне, што зацягнуў сюды. Калі не глянецца ў Архіпа на тапчане гнуцца, пераходзь да нас. Хіба х.ата малая? А прыжывешся, па сваёй спецыяльнасці-кваліфікацыі рабіць пойдзеш, збяром помачы i хату табе як ляльку адгрукаем.
Спачатку Аляксей не ведаў, што гэта за «помачы», пакуль не ўбачыў, як самыя цяжкія работы сібіракі дружна робяць талакою.
Рўбіць чалавек у лесе хату, каб лішніх трэсак у двор не вазіць. Размеціць бярвенцы i кроквы, «шумне» радні i суседзям: «Прыходзьце на помачы». Кожны кідае сваю работу, а на помачы ідзе.
Пакуль раніцаю мужчыны закопваюць штандары, глядзіш — цэлы абоз ужо вязе разабраны зруб. Жанкі i дзеці завіхаюцца, як мурашы,— хто носіць, хто насцілае мох, паспявай толькі класці вянец на вянец. Следам падганяюць падлогу, акасячваюць вокны i дзверы. I ўсё з жарцікамі ды прыпеўкамі. Пад вечар i дах накрыты. Стаіць хата як ЗЕОН. A ўсярэдзіне ўжо «вуглы абмываюць» свежаю бражкаю, рыпае гармонік, песні i гамонка не сціхаюць да поўначы. За дзень i хата гатова. Зашклі вокны, складзі печ i жыві на здароўе.
Талакою адзін аднаму косяць i стагуюць сена, рэжуць дровы, a зімовымі вечарамі сыходзяцца жанкі рабіць пельмені: качаюць цеста, чаркаю рэжуць кружочкі, спрытна начыняюць i ставяць гатовыя «пельмешкі» на мароз. Праз гадзіну яны бразгацяць, як каменьчыкі: ссыпай у мех або ў дзежку, i няхай стаяць усю зіму. Зайшоў госць — праз паўгадзіны i пачастунак гатовы. A колькі перагавораць, колькі пераспяваюць на «помачах»!
I на калгасиым полі ніхто не агінаецца. Змалку лютыя да працы сібіракі. Hi сабе, ні суседу палёгкі не даюць.
«Паглянуліся» Аляксею тутэйшыя норавы, хацелася i сябе паспрабаваць на нялёгкай рабоце. I ён суцяшаў Мішу:
— Што ты, браце! Я тут вунь як акрыяў. Перазімую, а там відаць будзе. А то быць у Сібіры i сапраўднай зімы не пабачыць — тое самае, што наогул не быць.
Міша лагодна ўсміхаўся i круціў галавою:
— Хітры ты. Мяне шкадуеш, а сябе ніколечкі...
Усё гэта ўспаміналася Аляксею па дарозе ў пустую Архіпаву хату.
Ён упоцемку распрануўся i запаліў газнічку. На стале стаяў шкляны слоік малака, накрыты скібкаю хлеба. Каўтнуў некалькі глыткоў, каб прагнаць махорачную гаркоту ў роце, прынёс з сянец свой тапчан, прыткнуў яго да лавы, распрануўея i лёг.
Але доўга не мог заснуць. У настылае акно цадзілася снежнае святло, у верхняй шыбіне падміргвалі сінія зоркі. Ён яшчэ адчуваў цяпло Верыных рук, пах яе валасоў i тугое гарачае плячо, калі яны ціха спявалі ў паўзмроку.
Потым усё змеркла ў глыбокім сне.
Яго разбудзіла аднастайнае рыпанне гармоніка, несуладныя прыпеўкі i гамана ў двары. IIa рыплівым ад марозу ганку затупала мноства ног, нехта доўга шукаў клямку ў хату, i цераз парог увалілася вясёлая, добра падпітая талака людзей. Дыхнула настылым паветрам, перагарам бражкі, кажухамі i дохамі з сабачых шкур.
Полы шоргалі па яго твары, цяпло хаты захістала падлітых гасцей, яны ўпоцемках апіраліся на Аляксея, намацвалі рукамі сцены, i пакуль Дзяменцеўна шукала на прыпечку сярнічкі, як сляпыя, натыкаліся на тубурэткі i ўслоны i лаяліся без злосці.