Яны часта апошнімі выходзілі ca школы, замыкалі дзверы, хавалі ключ у шчыліну пад ганкам i павольна ішлі, стомленыя i шчаслівыя. Аднойчы, ідучы па цёмным калідоры, Вера спынілася каля асветленага месяцам акна. Шыбы зіхацелі i іскрыліся дзівоснымі блакітнымі ўзорамі. Яна пачала хукаць на шыбіну. Аляксей спыніўся побач. Стаялі i маўчалі. Не паварочваючыся, Вера сказала:
— Вы нават не ўяўляеце, як я вам удзячна, як я вам абавязана.
— За што, Вера...— i не паспеў сказаць «Рыгораўна», як яна рэзка павярнулася i сціснула яго абедзве рукі.
— За ўсё, за ўсё. За ўвагу, за клопат, дапамогу. Скажыце, толькі шчыра, усё гэта вы робіце дзеля мяне?
Аляксей памаўчаў.
— I дзеля дзяцей...
— Калі б за гурток узялася, скажам, Наталля 1ванаўна, вы рабілі б гое самае?
— Вядома, не. A калі хочаце шчыра — мне заўсёды хочацца бачыць i чуць вас. Не адважваюся сказаць, што гэта, але, мабыць, тое, чаму «пакорлівыя ўсе ўзросты»,— нахіліўся i асыпаў пацалункамі яе цёплыя рукі.
Вера прытулілася да яго, адкінула галаву i заплюшчыла вочы, з-пад белай ваўнянай шапачкі выбіліся залатыя кудзеркі. У святле месяца яны здаваліся срабрыста-блакітнымі, а прыплюшчаныя павекі ўздрыгвалі, як у сне. Аляксей упіўся ў падатныя гарачыя вуспы, прагиа цалаваў шчокі, вочы, лоб.
— Вар'яты, што мы робім? — прастагнала Вера, адхінулз/ся i з усмешкаю сказала: — От каб убачыла Наталля Іванаўна, было б нам! — i загаварыла яе інтанацыяй i голасам:— «У шко-о-ле, у храме наву-у-кі Барышава вядзе сябе непрыстойна...»
— I падумаць толькі з кім! — у тон ёй працягваў Аляксей.— А вы сапраўдная артыстка! Не будзем успамінаць яе хоць цяпер.— Ён моцна абняў Веру i горача зашаптаў, гледзячы ў вочы з блакітнымі іскрынкамі:— З першай сустрэчы вы перавярнулі маю душу, а можа, i жыццё. Дзе б ні ішоў, што б ні рабіў, бачу толькі вас, спяшаюся, шукаю, каб хоць убачыць здалёк. Мілая, ніколі нікога я так не чакаў...
— А некага іначай? — перабіла Вера.
— Былі юнацкія захапленні. Вы ж не паверыце, што не было. Былі яны, напэўна, i ў вас, але сёння не будзем пра гэта. Добра?
Яны яшчэ доўга стаялі ў блакітным квадраце акна, залітага роўным святлом месяца.
— Звар'яцець можна,— прашаптала Вера. Паправіла пад шапачкай валасы.— Хадзем, хадзем хутчэй. Позна.
Яны яшчэ пацалаваліся каля ганка, замкнулі дзверы i памалу пайшлі па хрусткай сцежцы. Над імі ў вялікім туманным коле плыў блакітны месяц.
На маленькай сцэне сельскага клуба, пераробленага з драўлянай царквы, з раніцы Аляксей ca сваімі памагатымі ставіў дэкарацыі, развешваў заднікі, намаляваныя на склееных шпалерах, ставіў папяровыя кулісы. Хлапчукі прынеслі з кладоўкі загорнутага газетам! змея. Дробненькі, з усыпаным вяснушкамі тварам, Міша Пшанічны залазіў у прапахлае кіслым клейсцерам тулава, прымяркоўваўся так хадзіць, каб не паваляць папяровыя дрэвы i дамы. Вучыўся гаварыць i раўці басам, падскокваў, круціўся на месцы, выскаляў кракадзілавую пашчу. У некага з франтавікоў выпрасіў электрычны ліхтарык, замазаў шкло чырвонаю фарбаю i калі бліскаў ім, здавалася, з вачэй i ноздраў выбіваецца полымя.
Хлапчукі снавалі, як мурашы: лазілі, прыбівалі, выпроствалі цвікі, забыліся, што не абедалі i не былі дома. Больш за ўсіх завіхаўся Аляксей i аж сам дзівіўся сваёй вынаходлівасці: з кансервавых бляшанак на лямпы паставілі рэфлектары, прыладжвалі расфарбаваныя шкельцы. Ён раз-пораз саскокваў у залу паглядзець, як выглядае сцэна, i камандаваў: «Віця, падцягні... так, так, добра. Сцёпка, прыбівай, трошачкі нахілі на сябе!»
У перапынках i ў часе «фортачак» забягала паглядзець Вера, усхваляваная i ўзрушаная, як перад першым адказным экзаменам. Яна з Аляксеем адыходзіла ў самы канец залы i дзівілася: «Як прыгожа! Ну сапраўдны тэатр. Гэта ж трэба! З нічога такое зрабіць»,— i непрыкметна паціскала Аляксею руку.
«Артыстаў» адпусцілі з урокаў, каб паабедалі i раней сабраліся ў клубе. Гэта было самае вялікае свята ў ix жыцці, яны яго чакалі. Ca школы бегма беглі ў клуб паглядзець, як усё выглядае. Аляксей выпраўляў дадому, каб хутчэй прыходзілі грыміравацца. У гэтым новым слове была асаблівая таямнічасць, кожнаму хацелася як найбольш намазацца, каб не пазналі.
Аляксей тлустымі фарбамі наводзіў бровы, маляваў вусы, ставіў на шчоках «мушкі», пудрыў зубным парашком, нацягваў парыкі. Радасцю i хваляваннем артыстаў жыў i ён. Вера нервавалася больш за ўсіх. Яна была рэжысёрам, суфлёрам i вядучым спектакля.