Выбрать главу

...Немаладая кабета ў кажусе зняла з лаўкі клуначак, пасунулася i кранула Аляксея за рукаў:

— Хоць з краёчку прыткніся. Настаішся яшчэ.

Аляксей падзякаваў, прымасціўся на кончыку лаўкі, падпёр рукамі шчокі i заплюшчыў вочы. Але надакучлівыя думкі не давалі заснуць. Тахкала ў скронях, праплывалі карціны далёкага i нядаўняга мінулага, як у тумане, з'яўлялася i знікала дарагое аблічча. Вера то ўеміхалася, то маркотна глядзела, як у апошнюю хвіліну развітання, то раптам здавалася далёкаю i недасяжнаю.

Цемра размякла, аглухла, i Аляксей паплыў у хісткую бездань забыцця. Грукат цягнікоў здаваўся далёкаю кананадаю, а лясканне дзвярэй — блізкімі разрывам!. Усё сціхала ў цёмным i хісткім снэ.

Нехта паляпаў па плячы. Аляксей ускочыў, яшчэ не расплюшчыўшы вачэй, i не адразу ўцяміў, дзе ён. Мітусіліся людзі з мяхамі, куфэркамі i чамаданамі, штурхаліся, крычалі. Натоўп вынес на замецены перон. Свістаў i закручваў снежную крутаверць ледзяны вецер, пасля соннага цяпла ўсё цела праціналі дрыжыкі, сцюжа i вецер засцілі слязою вочы. На зорным небе мігцела зялёнае вока семафора, а з цемрадзі каціліся тры агеньчыкі паравоза.

У вагоне не было дзе прыткнуцца. На ніжніх лаўках, прытуліўшыся адзін да аднаго, седзячы спалі людзі.

Аляксей праціснуўся ў цёмны кут, сяк-так прымасціўся i задрамаў, але чуў, як спыняўся цягнік, як гаварыла правадніца, a подыхі марознай свежасці. нагадвалі пах настылай залубянелай бялізны, якую некалі маці прыносіла дасушвацца нанач у хату.

З партызанскіх i франтавых часоў Аляксей спаў трывожна i чуйна. Вярзлося нешта то лрыемнае, то трывожнае, даходзілі галасы i гамана людзей — ява напластоўвалася на сон, сон — на яву. У вагоне мяняліся людзі, за акном грукаталі i мільгалі агнямі сустрэчныя цягнікі. Ён зноў заплюшчваў вочы i нібы плыў на арэлях у неглыбокім сне.

Міналі станцыі i паўстанкі. Кароткія шэрыя дні змяняліся доўгімі начамі. Каля Петрапаўлаўска садзіліся немаладыя казахі ў стаўбунаватых лісіных шапках i доўгіх сабачых дохах, голасна гаманілі па-свойму i сыходзілі недзе на маленькіх стэпавых паўстанках. Ехалі з сібірскіх шпіталяў франтавікі з мыліцамі i кіёчкамі.

Наперадзе была доўгая дарога...

11

На педсавет пазніліся дырэктар i выхавацельніцы дзіцячага дома.

Анатоль Паўлавіч смаліў махорачныя самакруткі i нешта выпісваў з класных журналаў. Настаўніцы за доўгім сталом правяралі сшыткі, Вера Рыгораўна прымасцілася ў куточку доўгай драўлянай канапы i засяроджана чытала «Раман-газету». Наталля Іванаўна нешта шаптала Соф'і Міхайлаўне, а тая ад здзіўлення толькі круціла галавою.

У калідоры пачуўся мяккі тупат валёнак.

— Ну, нарэшце ідуць,— узрадаваўся дырэктар i зірнуў на гадзіннік. Дзверы шырока расчыніліся. Васіль Сцяпанавіч у парозе пачаў праціраць запацелыя шкельцы акуляраў, расчырванелая Марына Раманаўна адразу падбегла да Веры i села побач.

— Ну, таварышы, пачнём,— падняўся дырэктар.— На парадку дня ў нас два пытанні: вынікі навучальнай чвэрці i стан выхаваўчай работы. Па першым пытанні слова мае Наталля Іванаўна.

Яна павольна паднялася за сваім маленькім столікам, што стаяў пры сцяне, рукою разгладзіла справаздачную ведамасць, уздыхнула i пачала:

— Радавацца нам няма чаго. Паспяховасць за мінулую чвэрць 78 працэнтаў, 22 працэнты двоек мы паставілі самі сабе. Кепска працавалі, таварышы. Найбольш адстаём па мове i матэматыцы...— i пайшла пералічаць па класах, колькі ў каго двоек. Яна распалялася з кожнаю хвілінаю, смуглявыя шчокі пакрыліся чырвонымі плямамі. Наталля Іванаўна папракала настаўнікаў i выхаваўцаў дзіцячага дома. Пра адных гаварыла рэзка, даўніх сваіх сябровак абыходзіла, не называючы прозвішчаў.

— Дзіўная рэч, па літаратуры амаль усе выдатнікі, а па мове — двойка на двойцы едзе i двойкаю паганяе. Можа, таварыш Барышава з Тартынаў хоча зрабіць Пушкіных ці Маякоўскіх, a правільна навучыць пісаць «коллективизация» не можа.