Выбрать главу

ЛІРЫКА

Лiрыка — гэта касмiчная станцыя, Здатная ажыццявiць узнясенне, Вылепленая з пялёсткаў акацыя, Клямка, намацаная ў цёмных сенях,
Рытмамi створаная дэкарацыя Для азарэння i ўваскрашэння, Дадзеныя на хвiлiну вакацыi, Лiпеньскi водар асфальту i сена...
Цiхая лiрыка — гэта прасветленасць, Згубленая на iмгненне акрэсленасць, Сонечны зайчык на страчаных веснiцах...
Сцiплая лiрыка — гэта мелодыя, Формула, утвораная асалодаю, Хлопчыкам выштукаваная лодачка...