Выбрать главу

ДЫНАМІКА

Вецер, выняньчаны шпакоўняй, На крыле рэактыўных завей Далятаў да сцюдзёнай поўнi І вяртаўся да цёплых дзвярэй. Ён брахаў скалазубым сабакам, І на комiне чортам выў, І завязваў вузламi дым, За фiранкамi цiха плакаў...

ХОЛАД

Палае золкае паветра - Гараць асеннiя кусты, Чырвона-цёмныя лiсты, Сарваныя пякучым ветрам, Ляцяць: на чорныя карэннi, Праз ярка-жоўтую зару, У парудзелую траву, На дол, на вострыя каменнi...

ЧАС

Учора — гэта канадскiя клёны На даляглядзе гарызантальным. Заўтра — сасоннiк, блаславёны Надзеямi вертыкальнымi. Сёння — гэта сэрцалiстая лiпа З крылатай кнопкай насення. За лiпай трансфарматар усхлiпвае, Прагнучы ператварэння.

НУЛЬ ГРАДУСАЎ

Спадзяваўся на чысцiню Маладога iльду i снегу. Спадзяваўся на глыбiню, Наканаваную небу. Паплыла праз адлiгу вада, Пахавала маё спадзяванне. Агарнула мяне туга, Што жаданняў — нiзвання.

РАЗМОВА

Ты не ў гуморы, я не ў гуморы. Сядай за стол, мы пагаворым. Нас аб'яднае агульны вораг. Мы пагаворым пра наша гора. Не будзе лепей, не будзе горай. Нязменна белы не стане чорным. Не знiкнуць горы. Не згаснуць зоры. Дык што мы творым? Нашто гаворым?

ГОРАД

Афiшы, перахрышчаныя клеем, Чытаюцца дзяўчынкай па складах. Новабудоўлi моцна пахнуць глеем, Вартаўнiкi сумуюць пры складах. Хлапечае жыццё мiкрараёнаў Заблыталася ў бiтумнай смале. Будзiльнiкам зялёным, электронным Мiргае вока часу на стале.

НА ПРЫПЫНКУ

Без дай прычыны мне захарашэла. Канструяванне прапаведуе зiма. Галiны спяць, устаўленыя ў шэрань. На шкле крышталiзуецца туман. Мароз малюе ацыдафiлiнам Рафiнаваны бездакорны рай. На скрыжаваннi перспектыўных лiнiй Уздрыгвае, бясспрэчна, мой трамвай.

КАРНАВАЛ

Надзеўшы пацёрта-хiповую кепку, Шыбую ў часова расквечаны свет. Навокал зiхцяць размаiтыя кветкi. Спявае, смяецца стракаты праспект. У хмарах гуляе бананавы месяц. Навокал рагоча, раве карнавал. А я, адшукаўшы спакойнае месца, Прыкурваю свой "Беламорканал".

19-30 — КАЛЫХАНКА

Над мiкрараёнам лунаў Напеў электронна-дрогкi; Лавiлi антэнныя рогi Другi, беларускi канал; Экранная калыханка Плыла ў папяровым лесе; Мiгцеў пластылiнавы месяц, Працяты тэлемаланкай.

ВЕЧАРОВАЕ

Зачыненыя гаражы Самаўпэўнена маўчалi, У пекле вогненнай iржы Яны алейнасцi жадалi. Гумовакрылыя стрыжы Самазахоплена пiшчалi, Раскрэслiвалi вiражы Над сметнiцай i гаражамi.

МЕТАЛУРГІЯ

На душы ў мяне металалом, А не камень двух— цi трохпудовы; Бо мяняю процьму валуноў На адну шчаслiвую падкову. Божа, Божа, што тут гаварыць? А каму на гэтым свеце лёгка? Дык няхай душа мая гарыць, Брату выплаўляючы палёгку.

ЖОНКА

У сне сустракаеш другога, А ўдзень ты не помнiш яго. Мяцеш i шаруеш падлогу, Чакаючы мужа свайго.
Крухмалiш, прасуеш кашулi. Дзiцяцi гатуеш абед, Намыўшы да бляску каструлi. Вось так i трымаецца свет.

СВЯТА

Панурым восеньскiм дажджом Цякла нудлiвая нядзеля. Ты праз акно на свет глядзела. Твая душа плыла за шклом
І клiкала пакiнуць дом. Ты нечакана спахмурнела,- Схапiла за крыло душу... — Спынiся! — я цябе прашу.