Выбрать главу

ЭПІТАФІЯ КАХАННЮ

На востры кант барвовых дахаў, Памiж прутоў антэн, на лёд Упала сонца — збiтым птахам... За ветрам, ў сiнi краявiд, Мiж велiчы бетонных гмахаў, Праз браму ночы вечар знiк... На чорным небе звар'яцелым Накрэслю крэйдай месяц белы.

З НАДЫХОДАМ ВЯСНЫ

Акно паспелi адчынiць Насустрач вiльгацi паветра, Але закуты розум спiць Пад чэрапам зiмовых кветак. У млосным сне мядзведзь ляжыць На сподзе чорна-сiнiх нетраў Зямлi. Сок падае на твары, І адчыняюцца iмшары.

СПАКУСА

Нас не спыталi, нам далi жыццё... Жаданне нашае — у целе iснаваць І разумець сусвет як адкрыццё Няспыннасцi, упарта ашчаджаць Той тэрмiн, дзе змясцiлася быццё, Але iстоту мусяць спакушаць Бязгучным iснаваннем па-за целам, Дзе зноў збяромся мы ў бязмежжы белым.

РЭСТАЎРАЦЫЙНЫ ТЫНК

Пад кляштарам, у сутарэннi, Бязгучна сыпаўся леўкас. Мы атынкоўвалi скляпенне. Маўклiвы лiк глядзеў на нас. Няўзнак з-пад кельнi кропля вапны Упала на руды абраз, На цёмны лiк, i рысай трапнай Пазначыла няўлоўны час.

НА ПЕРОНЕ

Вакзальны дух. Настрой на змены скоры. Як абразок, трымаеш ты бiлет. Адно што добра — шчыра не гаворым. Наш пацалунак запаўняе свет.
Мы пакiдаем дробязi на памяць. Таго, што ёсць, не зломiш, каб хацеў. Састаў кранаецца, i лiхтары сiгналяць Рубiнавым агнём у чарнаце.

РУХ

Быў дзень без сонца: мяккае святло, Ахутваючы, абмiнала формы, Здавалася, што нерухомае плыло... Быў вечар млявы, стомлены, бяззорны. Гублялiся абрысы — наваколле йшло Да ночы з мокрым снегам, з небам чорным...
А ноч была, як дзень празрыста-шары, Пад нiзкiм купалам бясконцай хмары.

ВЯРТАННЕ

Узнiк на даляглядзе горад - Зацвiў неонавымi зорамi. І перад сонным святлафорам Аўтобус, уздыхнуўшы зморана, Спынiўся, пахрыпеў маторам На беразе асфальтавага мора...
Я выйшаў на бетоннае прымор'е. Стаяла надзвычайнае надвор'е.

НАБЛІЖЭННЕ

Ты чырвань цэглы нёс i нёс наверх, Каб наблiжаў да белых промняў сонца Нас новым днём наступны крок-паверх. І быў, здавалася, рух угару бясконцы... А быў бясконцы толькi твой намер Убачыць Сонца ў простай абалонцы.
Там пазiраў на першы хмарачос Блакiтны голуб з чырванi нябёс.

ЛЕС

Мiж сосен з жоўтаю карою, Дзе пах смалы стаяў густы, Дубок галiнаю крывою Шпурляе зверху жалуды На неба ў лужынах рудое, На белы жвiр каля вады...
Сцямнела — сумна стала ў лесе, Упаў лiсток сухi на месяц.

ХУТАР

Печ трэснула, i дух пабiтай цэглы Змяшаўся з пахам кветак i грыбоў. На сцены, на страху трава i мох узлезлi. Гайдаючы на пер'i матылькоў, Раслiны выцягнулiся i леглi На ганак — царства мух i мурашоў...
Паўмежкi зараслi. Бульбоўнiк звяў. На крапiве блакiтны жук спяваў.

ВОСЕНЬСКАЯ АКТАВА

Пад цiхi голас добрых песень Прыйшло дзяцiнства — успамiн: Зялёным днём у шатах сосен, Расой чырвонай у калiн, Лiстом, што ў ветры круцiць восень, - Губляе мiж дубцоў малiн;
І фiялетавай галiнай; І сiняй i халоднай слiвай.

САД НА ГРУДУ

Блакiтны, рэдкi, лёгкi небасхiл Шарэў i ружавеў над мяккiм даляглядам, Над снегам i за сiнiмi стваламi слiў, За цiхiм i спусцелым нашым садам. Ледзь бачны, белы маладзiк свяцiў Над iльдзяным, зiмовым сном прысады...