Выбрать главу

Марыля(грэючыся з дзецьмі каля вогнішча). Як Сымон скажа, так і будзе, нічога я ў гэтым сваёй воляй парадзіць не магу.

Данілка. Усе Сымон ды Сымон! Ці ж без яго дык і абысціся няможна. Я ж нашто ў цябе?

Марыля. Нашто? Пішчэць толькі на скрыпцы, ды і ўся з цябе тут рада і парада! Як цяпер во пішчыш ды пішчыш, хоць вушы затыкай.

Данілка. А ўсё-такі скажы, мамка, праўду: у гэтай скрыпцы лепшы голас, як у той, што раней у мяне была?

Марыля. На той гудзеў, як авадзень, і на гэтай таксама выводзіш нейкае нешта паўтара людскога. Знай-шоў калі музыкай займацца! Жалоба па бацьку яшчэ не адышла, з Зоськай такое няшчасце прылучылася, а ён — на табе! На скрыпцы выігрывае.

Данілка. Мамачка, я ж нічога вясёлага і не іграю, а ўсё такое, як сама чуеш, што і па нябожчыках не грэх галасіць. Жалобная музыка, бачыш, у мяне выходзіць, а не якая іншая.

Марыля. I толькі больш жалю задаеш, ажно толь-кі сэрца на кускі разрываецца. Думак сваіх не магу ў парадак прывясці.

Данілка. А якія там думкі? Узяў пастанавіў раз кінуць гэта беспрыпыннае прыпынішча, ну дык і што тут мазгі думкамі сушыць. Сабраў свае манаткі, ды дай божанька ногі і здароўе!..

Марыля. У цябе ўсё проста з моста, а клёку ў галаве і за грош не маеш. Ну, мы няхай сабе пойдзем — добра! А Сымон, Зоська? Як па-твойму здаецца: выра-чыся мы іх павінны? Што?

Данілка. Няхай і яны з намі ідуць. Ці ж ім хто не дае?

Марыля. А калі не хочуць?

Данілка. Дык іх аддзяліць трэба, калі ім кепска з намі жыць і калі цябе не ўмеюць слухаць.

Марыля. Нашто іх аддзельваць! Яны сам! даўно ўжо аддзяліліся ад нас, але тольк! я — матка — ад іх не магу аддзяліцца і пакінуць іх тут без ніякага парадку ! ладу. Ды што ты, дурненькі, разумееш у гэтым?

Данілка. Я тольк! тое разумею, што ўцякайма адгэтуль, мама, ды ўсё тут! Есці няма чаго, хаты няма, скора зіма будзе, сцюжа, снег, мароз... Бр! Аж цяпер усяго да костачак холадам пераймае, як шпількамі жалезнымі. Замерзнем, мамка, запраўды замерзнем. На ледзяк! абернемся, як Сымон казаў. А я не хачу быць ледзяком, бо як тады буду я на скрыпачцы сваёй іграць? То ж пальцы, напэўна, зусім падубянеюць, ды скрыпачку мароз пашчапае. А такая звонкая ўдалася, такая звонкая!

Марыля. Але ж Сымон, Зоська!..

Данілка. Як Сымон не хоча з гэтым няшчасным папялішчам расстацца, то і бог з !м! Без яго дамо сабе раду.

Марыля. То што ж з таго? Але ж ён і нас не адпускае?

Данілка. Дык ціханька ўцячэм ад яго, сягоння уцячэм. Пакуль ён вернецца, то нашага і следу не застанецца. Гэтага свайго сходу, што той дурны з вехай начоўп яму, можа і без нас шукаць, аж надта можа! Усе ж роўна мы яму шукаць не памагаем.

Марыля. Казау жа, што ўжо на след напаў, і скора ўсё скончыцца. Неўзабаве ўсю гаспадарку да ладу прывядзе.

Данілка. Чакай, баба, Пятра — будзеш сыр есці! Яму ў галаве ўсе дагары нагамі перавярнулася, а мы слухаць мусім і чакаць нейкае злыбеды, апошняга кан-ца свайго.

Марыля. Ну, а Зоська?

Данілка. Я Зоську ўгавару, і яна пойдзе з нам!. Даліпан, пойдзе. Я заиграю ей тую музыку, што паніч высвістваў, як у нас быў,— яна заслухаецца і пойдзе аж міла, куды я тольк! з скрыпачкай пайду.

Марыля(глуха). Куды ж мы пойдзем? 3 чым? Па што?

Данілка(горача). Сам! з сабой пойдзем: ты з малым!, я з скрыпачкай. У свет, мамачка, па хату ! хлеб пойдзем. Я буду іграць, ты пяяць, а малыя сваім плачам памагаць нам будуць. I такую вандроуку начнём, якая яшчэ нікому і не снілася! Ад вёск! да вёск! пойдзем, ад двара да двара — аж у вялікі горад зойдзем, кажуць, ёсць такія гарады, ц! месты, дзе дамы усе чыста, як печы,— з цэглы мураваныя, а народу там шмат, шмат! Цэрквы там золатам пакрыты, а у цэрквах вялікія і маленькія божанькі стаяць і вісяць. Дарагое каменне з іх адзежак і каронау так і капае на зямлю, буйна, як слёзы падчас ці град з неба. А народ к !м, гэтым бо-жанькам, ідзе і ідзе, як вада плыве. Ад усялякіх болесцей вылечваюцца, ад няшчасцяў збаўляюцца, долю сабе лепшую вымаліваюць. Такія там, кажуць, мамачка, цуды творацца. (Цалуючы рукі Марылі.) Дык уцякайма адгэтуль, мамачка! Там будзе нам усім хораша і весела. Уцякайма! Ды нашто ж ты, мамка, торбачкі шыла?!

З'ява ІІ

Тыя ж і Старац.

Стаpaц. Слава Хрысту, добрый людзі!

Усе. Слава! Слава! I цяпер, і на векі вякоў!

Старац. Што гэта ў вас парабілася, панІ гаспады-ня? То ж як вясной быу я ў вас, не так гэта мясціна выглядала!

Данілка. Яна ўжо і тады таксама выглядала, толькі тады яшчэ ў кучы трымалася, а цяпер рассыпалася.

Старац. Але, але, бачу! А дзе ж яшчэ ваша сямей-ка? — было ж болей.

Данілка. I тады, дзедка, такая самая была наша сямейка, толькі як сядзела ў хаце, дык болей яе выглядала.

Старац. Але, але, ведаю! Гняздо раскідалася, і птушкі разбегліся якая дзе-куды. Ведаю, ведаю! Сам я з такога гнязда.

Марыля(падаючы хлеба кусок). Сядайце, дзедка, і памаліцеся за грэшную душачку Лявона.

Старац(здзіўлена). Што, пані гаспадыня? Памёр твой чалавек?

Данілка. Але, дзедка! Тата не вытрываў, узяў ды павесіўся.

Стаpaц. Вечны супакой! Вечны супакой яго душа-чцы! (Моліцца.)

Марыля. Адкуль жа гэта дзедку Бог прынёс да нас?

Старац. 3 свету, пані гаспадыня! 3 далёкага свету валакуся. Хэ-хэ-хэ! 3 свету ў свет плятуся. I так кожны дзень і кожную ночку, калі дзе не начую.

Данілка. Мусіць, вялікі, дзедка, свет гэты? Ці канец яму ёсць дзе, ці няма? Я ні ў каго не магу гэтага даведацца.

Старац. Ох, вялікі свет, мой сынку! Куды я толькі ні хадзіў, нідзе канца яму не знайшоў, не бачыў і не чуў. Можа, дзе і ёсць яму канец — ды пэўна, што ёсць, бо адкуль жа б ветры нам Бог пасылаў, ды лета і зіму, цяпло і холад?

Данілка. Мусіць, добра жыць на гэтым свеце вялікім? Я ўжо мамцы казаў, што добра.

Старац. Там добра, дзе нас няма. Але мне ў маім жабрачым палажэнні ўсюды някепска. Што мне там, сынку, нягоднага можа быць? Ідзі сабе, куды вочы глядзяць, ані мяне хата свая затрымлівае, ані мяне радня звязвае, ані мяне зямелька свая к сабе цягне!.. Цэлы свет — хата мая, усе людзі — радня мая, уся зямелька — поле мае роднае. Усюды што-колечы ды сваё знаходжу: ці кусочак хлеба, ці куток цёплы для начлегу, ці толькі так добрае слова — і за гэта дзякую Богу! Іду сабе ды іду. Hi над чым не трасуся, нічога бараніць не маю: усе багацце са мною ў гэтых торбах — гэтыя акрайчыкі хлеба ды часам які кусочак сыру ці сала. I што болей трэба мне? Добра мне так. Смачна ем, спакойна сплю. Ведаю, што не акрадзе мяне злодзей, не аграбіць разбойнік. Усюды ласку маю — за душачкі жывыя і змарлыя маліцца просяць. Ведама, не усе мяне ахвотна прымаюць і любяць мяне, але гэта найболей такія, дзе сабак многа і дворні ўсялякае,— туды ж і за-ходзіць я не стараюся. А так — усюды добра на свеце, мой сынку, усюды!

Марыля. Mo i праўду, дзедка, кажаш, што табе няцяжка жывецца на гэтым свеце, але ў нас тутака дужа дрэнна. Як пайшло ад вясны няшчасце за няшча-сцем, дык і радачкі знікуль ніякае нямашака.

Старац. Ведаю, пані гаспадыня, ведаю.

Марыля. Як бачыце — хату нашу раскідалі. Ля-вонка мой — як табе ўжо Данілка казаў — не перажыў, вечны супакой, гэткае несправядлівасці і рукі без пары сам на сябе налажыў.