Выбрать главу
Сцежкі знайшлі, Куды слацца, І болей не ўводзяць у зман Вандроўцаў,
Мінуў Спякотлівы дзень, А вечар Не надышоў.
Пара Знаходзіць паразуменне З глінай.
34
Пусцеюць радовішчы, Рэкі Спрабуюць цячы назад.
Безгалоса Выстройваюцца тысячагоддзі Адно за адным, Ды нічым Не могуць дапамагчы І парадзіць нічым не могуць Гэтаму крайняму дню, Гэтаму крайняму году.
І толькі гліна Бярэцца правесці Па-над прадоннем Сваёю дарогай Пакінутага чалавека.
35
Ты дазваляеш Рабіць з сабою Усё, Што надумае чалавек І што здолее,—
Нават Бога.
Ужываешся ў вобраз, Якім чалавек надзяляе Таго, Хто мусіць яго зразумець Глыбей, чым ён сам.
Услухоўваешся ў таямніцы, У якіх чалавек адкрывае Сябе перад тым, Хто сам Найвялікшая таямніца.
І застаешся ўсё роўна Сабой — Спрадвечнай магчымасцю Быць інакшай.
36
Па рэках крыві Цячэш У інакшыя далячыні.
І, прысвячаючы чалавека У немінучую смерць,
Прысвячаеш У немінучую неўміручасць.
Апошняй праводзіш І сустракаеш
Першай.
37
Збочваем:
З бальшакоў На патайныя сцежкі, Каб забароненае забрала У нас нямогласць, А даравала моц.
Гліну, Якая адольваецца, Мяняем На гліну, Якая паволі, Але няўхільна, Адольвае нас.
38
Накрэсліваю на гліне Знакі, Узоры, Вобразы — І яны З яе выпаўзаюць, З яе вылятаюць, З яе выходзяць, Яе пакідаючы, І пачынаюць Адно за адным паляваць.
Калі сустракаюся з імі У наваколлі, Яны пужаюцца, Уцякаюць, Злуюць,
Быццам яны Насампраўдзе жывыя, Быццам яны Насампраўдзе —
Я н ы.
39
Змена, Што ўсе перайначвае, А сама Застаецца нязменнай.
Сабранае траціцца, І рэчаіснасць Разгортваецца ў здагадку, Каб адшукацца З таго боку слоў.
Вяртаюся ў заўтра, Дзе гліна значыць Болей, Чым постаці Уздоўж перыметру Сцен.
40
Штодня сустракаемся І штодня Марым аб нейкай іншай Тут немагчымай — Сустрэчы.
Дрэвы Нас памятаюць, А гліна Вядзе да свайго небакраю, Дзе Бог Не будзе адрознівацца Ад чалавека
І жыццё — Ад жыцця.
41
А тут, На паверхні, Звініць сцюдзёны ручай І вецер Вагае галіны дрэў, І прастора Не мае мяжы...
Але апынаецца паступова Тое, што мучыць і радуе, Вабіць і засмучае, У мінулым,
І апынаецца ўсё бліжэй Чалавек ля гліны.
42
Як гліна. Прысутнічаеш незаўважна У кожнай развазе, А заўважаешся — І прастора Страчвае рыштаванні:
К у д ы і а д к у л ь .
43
І як бы далека Хто ні заходзіў, Не дазваляеш яму Адысці назусім І зрабіцца Староннім, Чужым, Абыякавым да мясціны, Табою асвечанай.
Нават Не думаючы пра цябе, Табе прысягаюць людзі, Што будуць памятаць пра цябе Да скону.
44
Моцай, Якую ўкладаем у рэчы, Каб імі валодаць, Рэчы Трымаюць нас.