Выбрать главу
Няхай, Калі здолее, Да цябе Падыдзе i вымавіць:
«Бог ува мне, I Бог у табе, І над усімі Намі».
7
На кожную ўладу Ёсць яшчэ большая Ўлада, На кожную перамогу Ёсць яшчэ большая Перамога. Шукаеш той стан, Той адзіны стан, Што цалкам цябе I выявіць, i ўвасобіць, I ад здабытку, Даступнага ўсім, Адмаўляешся, I знаходзіш Сябе на шляхах Невядомых.
Не ведае ўшана, Якія найменні Табе прысвяціць,
I ўхвала, He маючы слоў параўнання, Нямее перад табою.
8
Ззяючы ўсімі Колерамі вясёлкі, Плыве над зямлёю Дзівосны змей, А валхвы Збіраюцца разам i вызначаюць: «Таго, хто цяпер нарадзіўся, Вясткуе падзея, Вітае неба»,— I пойдуць Сцяжынамі з'явы, I знойдуць Цябе.
9
Славы не прагнеш, Удачай не ганарышся, Адно намагаешся асягнуць, Што не ўдаецца іншым,
I чалавека — Кім ты ўвасобіўся Ў гэтым целе I ў гэтым жыцці — Выпрабаваць дарэшты.
Загадка, Якую ўсім загадаў, I той, Кім яна авалодвае, Пазнае
У рысах сваіх Здаўна Знаёмыя рысы.
10
Табою выходжу За межы часу I разглядаю табою тое, Што апранулася ў небакраі, I тое, Што пасялілася ў невымоўным, Табой вымаўляю.
Прыкметы Акрэсліваюцца ў краявіды, Дарадцаю робіцца небяспека, А мэта — павадыром.
11
Ноч дазваляе Выявіцца таямніцы, А дзень — Прадметам.
He ўвасабляешся I не знікаеш: Цень, Які не дае Мінуламу стаць Назаўсёды мінулым, А будучыні —
Нічыёй.
12
У роўным Ты роўны з усімі Iнават За ix непрыкметнейшы — Быццам Часткова адсутнічаеш:
Не ўмееш Так, як яны, Захапляцца хвіляй, Так, як яны, Здавальняцца ўдачай, Так, як яны, Ажінацца ў гоман... Але ў няроўным Няма табе роўні — I навальніца Ідзе да цябе, I вядзе Цябе з сабой завіруха.
13
У зыркім агні, Ад маланкі запаленым, i ў атрутнай Змяінай крыві Гартуеш Дзіду i меч:
(Не крышыцеся, Не ламіцеся, Не тупіцеся!..).
Будзеш Цэлы свой век Ад паразы ўхіляцца А яна цябе — Даганяць,
Будзеш Цэлы свой век Даганяць перамогу, А яна ад цябе — Ухіляцца.
14
Далеч адтуліцца — I зазірне Позірк за небасхілы. Здабываеш вайною.
Навіны ўварвуцца ўгаворку, Пакажа Дарогу да сэрца дзіда, Агонь З'яднаецца з крыкам І з дымам — туга,..
Ці зможаш Тое, што ёсць, адолець, Toe, што ёсць, перакласці У тое, чаго няма?
Але сёння У квецені свет, A ў цябе вяселле.
15
Спыняешся каля сцен Наваградка, Ноўгарада, Смаленска...
Хочаш пераканацца, Ці ты ім свой I ці яны Свае гэтаксама? Рухомая процівага — Вартуеш Княствы i гарады І мір Здабываеш вайною
16
Гэтак i мусіць быць?
Нядаўна Супрстнікі, а цяпер Хаўруснікі назаўсёды — Палеглі Тыя i гэтыя ваяры У раптоўны сон, Хто ix абудзіць?!.
А тое, што ix раз'ядноўвала I адважна Мкнула насустрач адно аднаму Хто скажа, Хто выснуе, Хто пакажа — Дзе яно? Што яно? I нашто?