Выбрать главу
Адпусціўшы лейцы, Едзеш канём вараным Дадому.
Склалася: Дом — гэта мір, Склалася i наноў Складаецца: Бітва — людзі.
17
Рыхтуеш Дружыну сваю Да паходаў, Да бітваў,
Вучыш Учыикам адважным, Рухам спрактыкаваным, Паводзінам чуйным.
I сам Рыхтуешся з ёю Да справы, Якая цябе абрала, I ў смерці Вучышся
Жыць.
18
Згадваеш:
У маленстве Дзіцячаю талакою Гулялі ў снежкі.
Але спачатку дзяліліся, I ў той дзелі, Якая была не з табою, Дзеці казалі: «Добра, Мы згодзімся біцца ў снежкі, Але няхай Усяслаў, Але няхай Усяслаў — Калі будзе біцца — няхай Не ўпадае ў лютасць».
19
Нібы агонь, Узнікаеш раптам I раптам знікаеш.
Hi поле, Hi путча, Hi бераг I ні рака He ведаюць, дзе ты зноў Аб'явішся неўзабаве.
Тваёй прысутнасцю невідочнай Поўны абсяг,
Адусюль Нябачна глядзяць Твае вочы.
20
Ты ўсюды — I па-за месцам, Заўсёды — I па-за часам, З усімі —
I без нікога.
Сёння Імкнешся паспець туды, Куды прыйдзе Падзея заўтра.
Людзі ў сустрэчах, Зямля ў слядах, Iзлучае Канцы i пачаткі неба, A ў горнах Удзень i ўначы Палае агонь, I куюць кавалі Зноў зброю.
21
Сіла, Дужэйшая за цябе, Імкне цябе Па таемных сцежках I адчыняе Замкнёныя далячыні.
Як сокала — Вышыня, Як рыбіну — Глыбіня, Як глухамань — Ваўка,
Цябе вабіць I дазваляе табе станавіцца сабою Прасцяг — Злучаны з гэтым светам I ўжо далучаны Да таго.
22
Хто зажадае сабе пакуты, Калі магчымая ўцеха? Хто накладзе на сябе лахманы, Калі мае шаты? I хто Аддасць перавагу страце, Калі кладзецца Да ног набытак?
Разам з усімі з чараў П'еш хмельную слодыч, А сам — атруту.
I свет Табе адкрывае свае таямніцы, I адчыняе Табе свае скарбы
Смерць.
23
Вядзе цябе перамога Ласкава Ў палаты Славы,
Аднак заставацца Ты ў ix Не хочаш.
Накрэслівае на тваім Жыццяпісе Параза Свае пісьмёны жалезам,
А каб адужаць цябе — Не можа.
Зрошчаны з целам, Але не цела, Зроднены з духам, Але не дух, Зямлёю баронішся Ад нябёсаў, Нябёсамі — Ад зямлі.
24
Уклалася ў чалавека Таемная моц — I ёю, Што ён захоча, Разбурыць можа, І што захоча — стварыць... Але ён Блукае знадворку, Але яна Замкнёна ў святліцы,
I смерць Трымае ключы.
25
Плывуць, Як заўсёды, Аблокі I свеціць сонца.
I, як заўсёды, Людзі Не пільна бачаць I разумеюць не дасканала.
Аднак Тое, што хоча здзейсніцца, Абірае I ставіць свой знак на тым, Кім яно здзейсніцца можа,—
На незаўсёдным, На прыналежным да вечнасці Невядомай, На неспатольным, Пакутным, Жывым
Т а б е.
26
Нешта парушылася — i парушэнне Уклалася ў звычаі i ў абавязкі.
З паходу Варочаешся дадому З багатым палонам: Нашто ён табе? I слава — Нашто яна, калі маеш Большае адпачатку? Але бадзёра Гамоніць дружына, Але маляўніча Разгортваюцца краявіды...