Выбрать главу

Вольга Гапеева

Рэканструкцыя неба

ВЕРШЫ
***
Белы.Чорны. Кантраст? Антонім? Хутчэй - дзеці ШЭРАСЬЦІ з процілеглымі мроямі.
***
Недзе на цёплым жываце існуе мільённая радзімка. цікава — пра што яна марыць?..
***
                              фэміністам і фэміністкам Пясочны матыль (ужо стары дзядзька) прыпыніцда ля блакітна-зімовай кветачкі... а ўвечары - здрадзіць ёй з нахабнай лямпачкай.
***
таўровыя подыхі асядалі на пульсуючых шыях і сьцякалі ў цыяністыя вочы перапаўняючы іх каліем
***
Хлопчык кульгавы злуецца на боцік пытае ў таты чаму ён скача а я бягу ад таго што бачу а ён стаіць і злуецца на боцік
***
Калі народзіцца сьмерць і памрэ нараджэньне будзе халодна. Знакамітыя людажэры ўпрыгожаць свае кромлехі гірляндамі прусаковымі і сьнегам засушаным яны сьціснуцда камячкамі і ціхенька-ціхенька будуць цалаваць шматкі маёй скуры.
***
Марцыпанавы сьнег уключалі толькі па пятніцах калі птушыныя сьвятыя хавалі свае лапкі ад маіх дзіцячых позіркаў. Яны баяліся тлустых зімовых вусеняў таму апраналі пухнатыя кажушкі й хавалі свае лапкі у маіх дзіцячых позірках.
***
на падлозе вандруюць не паперы на падлозе вандруюць вантробы яны пляскаюць у далоні патрабуючы словаў на падлозе шкрабецца ня котка на падлозе шкрабуцца нэрвы яны лашчаць сваю сыстэму аплятаючы косткі на падлозе ня пляма сьмятаны на падлозе мыюцца цені яны пішуць сінія вершы патрабуючы кавы са спэрмай
***
Пад грукат малочнага сэрца шпітальнай багоўкі я прыкладаюся вухам да вуха чужога я слухаю цяпло чыіхсьці думак пад грукат малочнага сэрца шпітальнай багоўкі
***
Запляцеш мне коскі коскі з водарам лекаў і я прайду зданьню зданьню праз тваё цела і я аддам словы словы нямым вуснам калі запляцеш мне коскі коскі з водарам сьмерці
***
Пёрка пухнатае падае зь цельца птушынага падчас паляваньня на ложак асфальтавы. Пёрка пухнатае ведае ляцець яму доўга таму асьцярожна кладзецца на голаў анёла.
***
У краінах недасьледаваных твараў з тваімі вачыма шукаю выйсьця ды - марна шапаценьне стомленых вуснаў ускрыкі зрэнак сьляпыя ніколі ня чуюць глухія ня бачаць. Дарэмна размовамі поўніць нямытыя шклянкі на сьняданак - смажаны чмелік а потым вывучэньне атамаў страху ў белых пакоях.
***
На целе тваім як на мапе Сусьвету ёсьць чорныя кропачкі выспаў, буду шукаць іх і даваць ім імёны СВАІХ каханкаў адылі прабягу казытаньнем дзіцячым і зьнікну ў белай траве пад небам зялёным Аднойчы...
***
Я зьбіраюся на вайну кожную раніцу чышчу боты — рыхтую зброю П0ТЫМ мы будзем кахаць потым а зараз няма калі я зьбіраюся на вайну чышчу боты — рыхтую зброю хочаш — цалуй мае вочы пакуль не баляць яны ад калючага дроту жабкай станецца хто-небудзь іншы а мне няма калі я зьбіраюся на вайну чышчу боты - рыхтую зброю заўтра птушкі скінуць па крыльцы - гэта звычайны прагноз надвор’я ну што ты паціскаеш плячыма я — немагчыма