Выбрать главу

Кніга дзясятая

1. Ці будзеш ты, душа, калі-небудзь добраю, простаю, адзінаю ў сваей нагаце, болей выразнаю, чымся пакрываючае цябе цела? Ці дазнацімеш ты калі-небудзь радасьць сяброўства і здаволеньне прыхільнасьці? Ці надыйдзе калі-небудзь хвіліна, калі ты ня будзеш нічога жадаць і ні аб чым ня будзеш мроіць, ані аб жывым або няжывым дзеля дазнаньня насалоды? ані аб часе дзеля магчымага прадаўжэньня гэтых насалодаў, ані аб мясцовасьці, або аб прыемным клімаце, або пра супольнасьць людзей, з каторымі ты можаш жыць у гармоніі? Ці будзеш ты, наадварот, здаволенаю сучаснымі абставінамі і радавацца тым, што знаходзіцца навакол цябе, і пераканаеш самую сябе, што ты маеш усё і, што ўсё гэта прыходзіць у сузгоднасьці з воляю багоў і, што ўсё падабаецца табе, што падабаецца багам, і будзе імі даравана на карысьць дасканалага жывога існаваньня, добрага і справядлівага, і прыгожага, каторае родзіць і ўтрымлівае сумесна ўсе рэчы, і зьмяшчае ў сабе і агортвае ўсе рэчы, што расьцярушаны з мэтаю стварэньня іншых падобных рэчаў? Ці будзеш ты калі-небудзь гэтак жыць у супольнасьці з багамі і людзьмі, што ніхто ня будзе скаржыцца на іх, як і ня сьцягваць на сябе іхнага прысуду?

2. Уважай, затым, што твая натура вымагае ад цябе, калі ты падпарадкаваны толькі натуры, тады прыймай гэта і выконвай, калі твая натура, як далёка ты зьяўляешся жывым існаваньнем, ня станецца горшаю праз гэта. І далей, ты мусіш уважаць, што твая натура вымагае, як далёка ты зьяўляешся жывым існаваньнем. І ўсё гэта ты можаш пазволіць сабе, калі твая натура, гэтак далёка, як ты зьяўляешся рацыянальным існаваньнем, ня станецца горшаю праз гэта. Але рацыянальнае існаваньне, пасьлядоўна, зьяўляецца гэтаксама палітычным (грамадзкім) існаваньнем.

3. Кажная рэч, якая здараецца, здараецца гэтак, што ты, або можаш зьнесьці яе, дзякуючы таму, што ты гэтак ухвармаваны натураю, або ня можаш знесьці, дзякуючы таму, што ты не ўхвармаваны натураю, каб зьнесьці яе. Калі, затым, здарыцца з табою гэтак, што ты зьяўляешся ўхвармаваным натураю зьнесьці яе, не наракай, тады, але знось яе, як чалавек, ухвармаваны натураю зносіць яе. Але, калі здарыцца гэтак, што ты не зьяўляешся ўхвармаваным натураю, каб зносіць яе, не наракай, бо зьнішчыўшы цябе, яна сама шчэзьне. Памятай, адылі, што ты зьяўляешся ўхвармаваным натураю зносіць кажную рэч, з увагі натое, што ўсё залежыць ад твае пэўнае думкі, учыніць яе зноснаю і трывалкаю, мяркуючы, што карысна гэта, або абавязкам тваім ёсьць учыніць гэта.