Выбрать главу
Ён быў асвечаны ў начы будзённай Агнём нябесным Уніі святой. Атожылак рабіўся дужай кронай. Смялей шумела вернасці дуброва. Але спагада стала сіратой. І замаўчала слова святарова…
ІСЦІМЕ…
Айцу Аляксандру Надсану
Ажно маладзеюць сцены старыя, Лягчэе з адвечнай скрухай кулёк. Трымае Сына Дзева Марыя, А ў Немаўляці ў руцэ – Васілёк.
У ціхай свячыцы святая праца, Што свенціць свет Незямным святлом. Святло разгарыцца, Каб мог спрачацца Наш дух вячысты З вачыстым злом.
Полымнакрыла б’ецца трывога Нікім не спалоханым матыльком. Душа беларуская йсціме Да Бога З нябеснаю свечкаю – З васільком.
ПАЧУЙ…
Дамінічка шэпча «Ойча наш» – Вечнасці пакорыцца ўніятка. Божа, Ты пачуй сваё ягнятка, Просьбу незапыленую ўваж.
У турме жыцця Душа ў яе, Звонкая, як ранняя крынічка. З даланятак Кволая каплічка Чысцінёй да неба дастае.
Слова беларускае знава Міласцівіць, першаадкрывае. Дамінічка – Краска лугавая.
Не шумі, будзённая трава…
УНІЯЦКАЕ СЭРЦА
Айцу Андрусю Абламейку
Уніяцкае сэрца люляе надзею, Спавівае лагоду малітвай штодня. Не саб’ецца з дарогі ў людскую завею, Бо ў яго апякункай Сама вышыня.
Уніяцкае сэрца ратуе з адчаю, Ад спакусы адводзіць, Як дым ад агню. Ніцай цемры знявер’я святло пазычае, Не зважае на зло, кволячы дабрыню.
Горкадумны палын засяляе аблогу, Летуценна аблокі ідуць пехатой. Уніяцкае сэрца заўдзячнае Богу, Што Гасподзь яго поўніць Сваёй мілатой.
ВЕРАЮ
Род людскі не злічыць вякоў, Свой узрост Ён згадкамі мерае. Ад навалы з усіх бакоў Беларусь засланялася вераю.
Кожнаму па сваім каўшу. Як бабылка, Туга вячэрае. Д’яблу не прадала душу – Беларусь утрымалася вераю.
У нябёсаў святла стае, Каб адпрэчыць хмурыну шэрую. Адмаліўшы грахі свае, Беларусь адродзіцца Вераю.
ДАРАДЦА ВЫСОКІ
Дарадца высокі, святы Езафаце, Зірні на спаганены край, Адчуй сябе ў кожнай душы, Як на свяце, Знявераных не дакарай.
У любасць да бліжніх – У моцныя латы Адданцаў сваіх апрані. Малітваю шчырай жывуць уніяты, Бароняць свае карані.
Здымі з крывічоў багавейных пракляцце, Хай зоры адлічваюць час. Заступнік пакутны, святы Езафаце, Напомні нябёсам пра нас.
ВЕРНІЦА
Маі Грыбоўскай
Зло злом яшчэ чарнейшым вернецца, Дабро паўторыцца стокроць. Душой нябёсам Кленчыць верніца, Каб на зямлю зірнуў Гасподзь.
I наплываюць словы хвалямі Неперапыненай ракі. За неспатоленымі далямі Малітву слухаюць вякі .
Жыццё, як макавае зернетца, Даецца ўсім, у Каб расцвіло. Гаворыць з Панам Богам Верніца. Святло смяецца. Цьмее зло.

РЫМСКІ ДЫПЦІХ

УЗРУШЭННЕ

Яну Паўлу ІІ

І

* * *
Укленчыць і прыпасці да рукі, Якая свет мудрэць добраслаўляе. Адчуць, як ціхамірацца вякі, Як у душы зняможанай світае.
Прыняць ружанец з дарчае рукі – Замроеныя пацеркі Сусвету. Пачуць сустрэчы голас трапяткі, Ўваскрослы светла Ў словах Запавету.