Выбрать главу
Адусюль да цябе я імкнуся Быць у шчасці з табой і ў бядзе. Чысцінёю тваёй прычашчуся, Сорам твой на мяне хай падзе.
ПА СХІЛЕ АЛФАВІТА Адчай, аратай, аброк, асянчына, ахвяра, апрамецце, аблітня, аблігацыя, аблога, ажамеры, аберуч, асвер, аброць, аплітанік, аполак, асецішча, аер, абцугі, Адворня, адрына, асіта, аскома; Боскасць, бохан, багаславенне, бальзамінка, бязь, бягельда, багун, буцян, боль, блвкат, бель, Быкаў, Баркоўшчына, баракамера, бруёк, бёрды, бязмен, бёрны, беркавец, бома; Вырай, вір, вуж, вугарына, варыўня, Вечалле, вярыгі, Вялікдзень, валачобнікі, Верасовачка, Велес, вурзгалка, вогнік, верацяно, волаць, вішшо, вотрыны, век, Вяркуды, вех, вера, вусціш, вар; Гаркота, гора, гара, гарлач, Грамніцы, Гілёня, гаспода, гадзіна, гадзіна, гонт, гузік, газоўка, гарохавіны, Грабакладзіна, гуз, галавешка, гай, грай, гарбар, грабар; Дарога, далечыня, доўг, даланя, Дземенец, друкі, друз, дзядоўнік, Дзяды, дынаміт, далакоп, донар, даважак, дармаўшчына, дарэмшчына, дамавік, дамавіна, дым, даёнка, даніна; Енкат, еменка, ендза, ерапечіцца, Ева, ельнік, Еўразія, едаяіна, езданіна; Ёкат, ёлкасць, ёд, ёўня; Жалоба, жэрабя, жорны, жуда, жолаб, жур, журавель, жарабя, жароўня, Жыжаль, Жыцень, жарства, жмыха, журавіны, жаўна, жоўць, журлівасць, жомчуг, жаданне, Жывалака, жанчына; Змярканне, зеўрыцца, золь, завіруха, затула, здор, Задаброцце, зык, зыгарадзь, зрэб'е, згрэб'е, забыцце, загон,
загана, затока, Загавіны, залобак, заручыны, зданькі, забарона; Іржа, імжа, імша, іржышча, істопка, Ілля, Ізбор, іншаверца, ірацыянальна, Ідута, іклы, Ілона, імшарына, ілоўка, іголка, ільмак, ікона; Кірмаш, крумкач, кут, крывічы, куцця, Ксты, крэў, Каляды, Куліна, кара, кара, камель, крыж, касавільна, курмель, кужаль, куніца, крушня, Кавалеўшчына, капа, капа, капішча, кроклы, катоўня; Ланцуг, лёх, луг, лой, лом, ластаўка, ласка, лёска, ляскат, ляскотка, латок, латока, лесавік, лейцы, лайно, лён, лотаць, лямантаваць, лашчына, ляшчына, лавіна, лядаік, лядоўня; Мара, мана, Менск, Маскалеўшчына, мярэжы, мялінне, мох, мярлог, мурог, меліва, мліва, малодзіва, мех, мядзяк, міжыпарніца, малацьба, Міклашэўская, маладзік, Мілавіца, мураванка, мама, маркота; Нашча, нагбом, навошта, навобмацак, набільніцы, нядзеля, нэндза, насоў, ніты, нараспеў, начлег, норат, наравісты, нараканне, нораст, навала, нявывалака, непераліўкі, няснота; Ойча, одум, овен, охра, Орша, ордэн, ода; Прашчур, праснак, падсмеценне, паланачкі, пільнасць, поўсць, пакулле, пікар, павець, Пакроў, палюк, праварына, прадзіва, пястачка, Піліпаўка, Полацак, пакута, пазыка, пекла, пост, пулята; Ракіта, рыдма, Радаўніца, радоўка, Роўба, радца, раніца, рэзгіны, рунь, рой, роў, рай, рана, радовішча, радабоць, ростанькі, радыяцыя, развітанне, рашпіль, росы, расплата; Споведзь, свет, сейбіт, смага, сведка, Спас, Саракі, Сарочьгаа, сірата, сорам, сырапеня, скарга, скарбонка, стрыгнатка, студня, сухмень, саха, сарачыны, сачэнь, скароміна, сігалетка, Селівей, свята; Талака, таропкасць, таемнасць, трыпутнік, трэтар, таварыскасць, трывучасць, Туроўля, туман, Тумаш, Тарэнта, танок, тубылец, тапелец, тлушч, тлук, тлум, ток, такавішча, тата; Ушача, ужо, улукаткі, уваскрошанне, узроўе, уток, удосталь, ужор, Улляна, увішна, урачыста, уборы, уроцы, Увалокі, уяўна; Фэст, фарба, фара, фальга, фасоля, фуганак.Фарынава, фурманка, фіранка, флора, флянец, фауна; Холад, хвароба, хаўтуры, хутар, хорт, халераваць, хеўра, хада, хаўрус, харахорыцца, хмурына, Харон, хвартух, хусціна; Цемра, цяжар, цапавільна, Цярэжка, цэбар, цьмян, цецярук, Царкавішча, церассядзёлак, цуг, цяць, цвяліць, цвет, цвіль, цвік, цвінтар, цэўка, цаўё, Ціханяты, цяробкі, цясніна; Чарга, чалеснік, чарэнь, чарнобыль, чарот, чарада, чэмер, чэрава, Чаравэчча, чалавеча, чарэп'е, Чарнаручча, човен, чомбар, чорны, чапяла, Чарапоўшчына, чарапіца, чарвяк; Шалі, шаргунок, шуметнік, шэрас, шаленец, шкода, шкада, шуфель, шархебель, шурпаты, шчавульнік, шулы, шыла, шарон, шана, шаша, шарэнніка, шчыра, шчодра, шаршатка, шчоглы, шчэць, шпак; Ы-ы-ы-ы! Экзамен, электроніка, электрапіла, электракрэсла, эрозія, эротыка, эпітэт, элегія; Ютрань, юнацкасць, Юр'я, Юркоўшчына, юр, юхта, юха, Юпітэр, юлёва; Яшчэ, яма, яр, ярына, Ярыла, Якута, ячнішча, ява, Ясь, язь, язмін, ясік, ялавічына, ятроўка, яблык, ядваб, явар, яджгур, яслі, ягня;