Выбрать главу
Я да цябе лячу, імчу, плыву У апантаных мроях, снах бяссонных. Крычу ў вякі, згубіўшы галаву, I крык сузорыцца ў нябесных схонах.
ЯК МНЕ?..
Не чапай змяю — I яна не кране. Ну а крыўду маю Як не кратаць мне?..
МАЛАДОЕ ВІНО
Маладое віно Хмеліць па-маладому. Маладое віно Маладое душой. Маладое віно Не даводзіць дадому — Спаць да дня пакідае На падушцы чужой.
Маладое віно Цвеліць па-маладому, Пазлачаначка-чарачка — Светлае дно. Не даверыць нікому Салодкую стому — Толькі ёй і яму — Маладое віно!
КВЕТКАЮ ЦВІЦЕ...
Пакуль каханая — Сусвет перапаўняе. А знелюбее — засланяе свет. Ды палыном гарчыць Забыты след Да небакраю.
Пакуль святочная — Святлом душу нядзеліць, Штодзённай стане — цемрай ахіне. Ды вугальком віны На самым дне Журбу надзеліць.
Пакуль нячутая — Палоніць кожным словам, Пачутая знікае ў немаце. I здрада жоўтай кветкаю цвіце, Балігаловам.
АКРАМЯ...
I калі ў нас нічога не будзе,
Акрамя вады і агню, Я напоўню пяшчотай грудзі, Небасхіл да сябе прысланю.
I цябе да сябе прыхіну я, Як галінку агонь малады. Дождж тады Да цябе прыраўную, Што ступае ў твае сляды.
Мроя ў радасным перапудзе Свой згадае забыты след. I калі ў нас нічога не будзе, Будзе ў нас як сусед Сусвет...
НЕ ЎЧУЮ
Званю табе — I ў адказ Мне штосьці крэкча Голас старэчы. Лічбу набраў я не тую, Ці якраз Яе, Што голас твой падае, Якога я ўжо не ўчую, Калі, муравой Акрыўшыся з галавой, Пад соннымі зоркамі Абначую.
ПАЭМА
Мне цябе не стае Тае...
СЛУХАЦЬ...
Цела твайго санцавітыя соты Поўныя недагуканай пяшчоты. Смягну над імі, Як п ' я ны пчаляр. Светла назад адганяць каляндар. Смела вяртацца ў далёкія леты, Каб запытаць сваю раніцу: — Дзе ты?.. Слухаць, Як вучыцца дыхаць пажар...
РАМАНС
Я Вас чакаў з вясны да сівізны, Як вечны вязень раніцу чакае. ? I Вы прыходзілі парою ў сны, Далёкая, як зорка трапяткая.
Я Вас шукаў як не на ўсёй зямлі, I ў кожнай маладой неразгаданай Вы, ўзнёслая, былі і не былі, Плылі ракой, разводдзем разгайданай.
Я Вас гукаў, і голас мой змаўкаў Перад красой, нябачанай вякамі. Ішоў за Вамі ценем, — Цень знікаў, I словы захаплення замаўкалі.
Я жыў чаканнем і цяпер жыву Надзеяй, што сустрэну хоць зімою. Хілю заснежаную галаву I дзякую за веснавую мрою...
АДХІНУЦЬ НЕБАКРАЙ
РУНЫ ПЕРУНОВЫ
Борць салодка сніць ласун Лясун. Воўк напоўніцу на поўню вые. На плячох наплыўных гор Пярун Рупна крэсліць руны агнявыя.
Руны чуюць часу глыбіню. Гэта імі прагнуць асланіцца Задуменнасць цемры і агню, Выгінаў і звіваў таямніца.
Полымя ўсміхнецца з-цад сушша, Узгадаўшы даланю ратая. Нашчая паганская душа Вырак лёсу Руніста чытае...
ВЕЧНА ЖЫВЫ
Страх жывы. Ён баіцца таксама, Як і ўсе. I яму невядома, Дзе надзейная тая брама, За якой будзе ціха, як дома.
Пад якою страхою Страху Затуліцца ля неба, стаіцца. Страх з ахвярай ідзе на плаху, Не ляжыцца яму, не стаіцца.