Шалгуноў. Вы имели все возможности скрыться из Вильно…
Каліноўскі. Мог, але ніколі не дапускаў думкі пра гэта, бо лічыў сваім абавязкам — як быў першым змоўшчыкам, так стану апошняй ахвярай Мураўёва.
Шалгуноў. Правда ли то, что вы, сами преследуемы, присутствовали на каждой казни на Лукишках?
Каліноўскі. Меў чалавечы абавязак жывым развітацца з яшчэ жывымі маімі сябрамі і паплечнікамі. Кожны барацьбіт добра ведае, што нядрэмныя маскоўскія мучыцелі схопяць яшчэ тысячы іншых ахвяраў, не палохаецца, а са спакойным, смелым чалом чакае цярновага вянца, пад які з гордасцю падставіць галаву, і выратаванню скрываўленай маці, як вернае дзіця, прысвеціць сваё жыццё. Колькі ж было ў нас высокіх прыкладаў такога роду, колькі ж разоў, гледзячы на экзекуцыі, мы былі прасякнутыя любоўю і захапленнем святым спакоем і годнасцю пакутнікаў, якія радаваліся, што ім выпадае памерці за свабоду Айчыны! Хто ж забудзе гераічную смерць Мечыслава Дарманоўскага, Ігната Здановіча, Цітуса Далеўскага, Яна Банькоўскага, Людвіка Сухадольскага, Зыгмунта Падлеўскага, Зыгмунта Серакоўскага, Юзафа і Аляксандра Райкоўскіх, Карла Сіповіча, Юзафа Яблонскага…
Шалгуноў. Хватит, Калиновский! Всех не перечислите.
Каліноўскі. Усіх памеціць гісторыя — я маю на ўвазе не толькі герояў, але і іх катаў.
Шалгуноў. Вы, видимо, размышляли о причинах поражения мятежа как в Польше, так и здесь, в Белорусско-Литовской провинции?..
Каліноўскі. Гэта было не апошнім прадметам маіх роздумаў. Калі паўстанне зроблена пад добрую пару, яно ўзрушае і ажыўляе народ, не ў час — марнуе сілы кожнага, аслабляе… дый разводзіць страх і няверу ў дзела нашае, у моц Божую.
Шалгуноў. Кто же вас торопил: Англия, Франция, Герцен ударил в колокол?..
Каліноўскі. Хваляванні ў Царстве Польскім, што праяўляліся ў розных дэманстрацыях і пратэстах супраць расейскай тыраніі, не маглі не мець уплыву на наш край. Выпрацаваная гісторыяй спагада ліцвінаў і жамойтаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага ўзмацнілася найбольш у часы гаспадарання Расіі пасля падзелу Рэчы Паспалітай, перамагла ўсякія абставіны, супраціўныя паўстанню, і ліцвіны з жамойтамі па прыкладу палякаў узяліся за вілы, косы ды сякеры. Узяліся нават не папярэджаныя Польшчай аб сваім выступленні, не кажучы ўжо пра нейкае ўзгадненне.
Шалгуноў. Но почему же в таком случае…
Каліноўскі. У нас не было іншага выйсця. Мы не маглі чакаць убаку нейкага іншага выпадку для свайго вызвалення. У нас быў адзін даўні, каварны і магутны вораг — імперская Расія. Нагода надарылася, і гэтага было дастаткова, каб мы выступілі.
Шалгуноў. Поляки какую ни на есть, а силу имели. А вы на что рассчитывали?
Каліноўскі. І палякі, і мы разлічвалі на рускага мужыка, на расейскую інтэлігенцыю, на рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, на адну вызвольную рэвалюцыю ад царызму і дэспатызму ў Расіі, Польшчы і нашым краі.
Шалгуноў. Господин штабс-капитан, раскройте нам романтизм и наивность этого революционера-демократа его же цитатой.
Сямёнаў (зачытвае). «Народ московский содрогнётся от нашей извечной обиды. Он свободным братом нашим, а не притеснителем быть хочет и ответственность перед потомками за нашу железную неволю решительно возложит на готовый пасть царизм».
Каліноўскі. І мы, і Польшча памыліліся ў рускім народзе. І не толькі ў тым, што ён не падтрымаў нашай рэвалюцыі і сам у яе не ўключыўся. Пасля многагадовай вынішчальнай вайны на Каўказе расіяне перанеслі шавіністычную нянавісць усіх сваіх слаёў грамадства з народаў непакорнага Каўказа на народы Польшчы, Беларусі і Літвы. Гэта была першая прычына нашай паразы. А другая, што вынікала з першай, — гэта выкарыстанне расейскай арміяй набытага вопыту генацыду супраць каўказскіх народаў і прымененага да нашых паўстаўшых народаў. Трэцюю ракавую прычыну паразы парадзіў Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт, які адкінуў лозунг Герцэна «земля — крестьянам, самобытность — окраинам», зацвердзіў праграму аднаўлення польскай дзяржавы ў межах былой Рэчы Паспалітай на 1772 год з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Па аналогіі з польскай праграмай нашыя планы на нацыянальнае вызваленне Паўночна-Заходняга краю як ад Расіі, так і ад Польшчы выклікаў усё той жа шавіністычны шквал нават у асяроддзі прагрэсіўнай расейскай грамадскасці.
Сямёнаў. А вы ожидали чего-то иного?
Каліноўскі. Так, мы чакалі іншага.