Выбрать главу

“Раскажы мне кароткі зьмест”, — суха кінуў ­Скіма.

“Добра, — Маці Марцінэн на момант замёр, сьцяў­ся, пераадольваючы сябе, загадваючы свайму ладнаму целу астыць, а потым загаварыў ужо спакойным, нават крыху нуднаватым голасам. — Гэта была справа ад 5 траўня 1955 году, разгледжаная Цюменскім абласным судом. Ты ведаеш, дзе гэта: Цюмень? Гэта край сьвету, Тэрэзіюс, і ўсё ж гэта — Расея. Нашы з табой прадзеды яшчэ былі жывыя...”

“Гэта можаш прапусьціць”, — сказаў Тэрэзіюс Скіма.

“Окей, — Маці важна паднёс кніжку да вачэй. — 28 сакавіка 1955 году было ўчыненае забойства навуковай супрацоўніцы Цюменскага краязнаўчага музэя Казловай Н.С. Забойца быў затрыманы ў момант, калі ён садзіўся ў таксі, спрабуючы уцячы зь месца злачынства. Сьледзтвам было высьветлена, што забойца — муж Казловай, Казлоў В.М., які нанёс пацярпелай 44 нажавыя раны. Суд прымяніў да Казлова Ўказ ад 30 красавіка 1954 году “Аб узмацненьні адказнасьці за наўмыснае забойства” і прыгаварыў яго да найвышэйшай меры. Вось дзе паэзія, Скіма... Паэзія імпэрскіх судоў, паэзія сталоў, пакрытых сукном, паэзія гулкіх калідораў, бытавых забойстваў, а за акном Сібір, панылыя шматпавярховікі, п’янства, абсурдныя лёзунгі на шэрых слупах, неба, ад аднаго колеру якога хочацца павесіцца... Але яны жылі і верылі ў імпэрыю. Лю­дзі, якія ніколі з гораду роднага не выяжджалі. Ну, можа, хіба ў Крым або ў Ленінград. Але Эўропа была для іх як Месяц. Як Марс. Як іншая галяктыка, Скіма! Вось у чым іх веліч. Ім хапала імпэрыі, каб лавіць кайф ад несвабоды. А нам? Нам усё свабоды мала...

А пачыналася ўсё так... Слухай... “Товарищи судьи!”, бла-бла-бла... Вось...”

І зноў кніга загаварыла ў галаве Тэрэзіюса Скімы — загаварыла быццам бы сама па сабе. На іншай, грубай і дзіўнай мове, якую ён чамусьці цудоўна разумеў.

“Событие, происшедшее 28 марта 1955 в здании областного краеведческого музея, глубоко взволновало общественность Тюмени. В середине дня в помещении музея на глазах у сотрудников была убита Козлова Наталья Сергеевна, член ВЛКСМ, научный сотрудник музея.

В день убийства к подъезду музея подъехал на такси мужчина, на вид лет 24, одетый в пальто и шляпу. Он поднялся на второй этаж. Дежурный кассир, узнав в посетителе мужа Козловой, приветливо встретил его.

Зайдя в зал, где работала жена, Козлов стал уговаривать ее вернуться к нему и, когда она отказалась продолжать совместную жизнь, Козлов попросил ее пройти в одну из комнат, расположенных рядом. Через несколько минут сотрудники услышали крик Козловой. Вошедшие в комнату сотрудники увидели, как Козлов, держа одной рукой жену, наносил ей другой рукой удары ножом.

Сослуживцы Козловой пытались помешать убийце, но подходить ближе не решались, а ограничились тем, что стали бросать в него книги...

Кнігі, Тэрэзіюс. Тое, што было наскрозь прасяк­нута ідэямі, не змагло прымусіць Казлова застацца чалавекам. Ён зрабіўся пачварай — і цяпер кнігі ляцелі ў яго, як сымбалі бясьсільля дзяржавы.

Не обращая на это внимания, Козлов продолжал наносить жене удары. Он нанес ей 44 удара ножом. Убедившись в том, что жена находится в предсмертной агонии, он бросил нож и попытался скрыться, но был задержан граджанами при посадке в ожидавшую его автомашину.

Подсудимый Козлов признал себя виновным и объяснил, что он любил Наталью Сергеевну и убил ее потому, что она не хотела жить с ним и ушла от него.

Почему же Козлова ушла от своего мужа? Ты слухаеш?”

“Так”.

“Рэч у тым, Скіма, што яна вучылася і была сьціплай і разумнай жанчынай, а ён піў, біў яе, здраджваў, а яшчэ не даваў хадзіць на заняткі і займацца грамадзкай працай. Калі яны жылі ў асобнай кватэры, ён рваў яе канспэкты, якія яна склейвала, а яшчэ схаваў яе камсамольскі білет, “в связи с чем потеря билета обсуждалась на комсомольском собрании”.

Потым ён пайшоў служыць у войска. Тры з паловай гады ён не пісаў ёй, не адказваў на лісты, сышоўся зь іншай жанчынай, Казлова знайшла яго і ён зноў пачаў жыць зь ёй. І зноў пачаліся зьбіцьцё і грубасьць. І тады яна сышла. 17 сакавіка Казлоў грукаўся да суседзяў і клікаў іх на пахаваньне Натальлі.

“Свидетель показал, что Козлов высказывал намерение совершить по отношению к жене такие циничные действия, о которых невозможно здесь в публичном месте говорить. Убийство было совершено столовым ножом. В 12 часов 40 минут в карете скорой помощи от нанесенных ран Козлова скончалась.