Радэн вярнуўся. Але ён нават не падыйшоў да мяне. Да нас з сынам. Ён разгарнуў сваю гліняную Вакханку, укленчыў перад ёю і нешта шаптаў, шаптаў, быццам вар’ят, кранаў яе рукі. Выгнуты ў палымянным парыванні стан, цалаваў калені, ён мроіў ёю.
А назаўтра высветлілася, што сябры знайшлі яму вось гэтую, новую, больш прасторную майстэрню. І трэба тэрмінова пераязджаць. І Манэ з Дэга прыйшлі, каб дапамагчы перавозіць наш няхітры скарб. Спачатку, упрогшыся, як коні ў воз, яны перавезлі ўсе рэчы і інструменты. Я засталася тут, гатаваць ім вячэру. А яны паехалі забіраць Вакханку. Цяпер можн апрызнацца, калі тады я засталася ў новай майстэрні, вось тут, у гэтай майстэрні, я нарэшце адчула сябе свабоднай, вольнай. Я нават спяваць пачала, прытанцоўвала, збіраючы на стол. І толькі калі паставіла і пералічыла талеркі, раптам зразумела, што чакаю не толькі мужчын, але і Вакханку, што і ёй паставіла талерку. І трывога ахапіла мяне, спаралізавала. Я спужалася, мне стала страшна зноў пусціць гэтую жанчыну ў наш дом. Гэтая майстэрня тады была нашым домам. У роспачы я схапіла талерку і бразнула аб падлогу. На дробныя друзачкі. Потым кінулася хутчэй замятаць. Выйшла н авуліцу высыпаць друз. Яны якраз пад’язджалі. Як рабы цягнулі гліняную мадам, што разлеглася на возе. Манэ памахаў мне рукою. І ў тое ж імгненне кола трапіла на камень, вазок нахіліўся і захутаная ў сваё шэра-блакітнае покрыва Вакханка саслізнула н абрук... Разляцелася на кавалкі. Я думала Радэн н еперажыве. Мне было вельмі шкада яго. Я ж усё жыццё кахала яго, і таму міжволі імгненна ўспрымала ягоны боль. Але, нічога не магла з сабою зрабіць, разам з тым болем прыйшла палёгка. Мая душа вярнулася ў цела, і цела зноў набыло голас.
Не, Радэн больш ніколі не любіў, не кахаў мяне так, як тады, калі ляпіў сваю, нашу Вакханку. Але ад усіх саіх жанчын, ён абавязкова вяртаўся да мяне, бо ўва мне пульсавала душа, і рэхам, у жэстах, рухаха, паглядзе гучаў голас Вакханкі.
Я цяпер думаю, што Каміле Кладэль, якая звар’яцела ад кахання да Радэна, дастаткова было пабіць усе свае выявы, усе тыя “Пацалункі”, у якія Радэн пераўтварыў яе цела. Але. Ан жаль, мармур б’ецца не так лёгка, як гліна... І да таго ж, амбітная Каміла ніколі б не магла ўявіць сваё цела простай пасудзінай, хай сабе звышдасканалай, жывой, але толькі пасудзінай для Радэнавых пачуццяў, думак, ідэй. Нават, калі ён забраў голас у яе цела, яна пакінула з асабой права мець свае думкі, пачуцці. Свой лёс. Яна спрабавала гаварыць з Радэнам праз свае творы. Але не ведала, што ён, як большасць мужчын, не бачыць і не чуе, што гаворыць, што прагне сказаць жанчына.
Як добра, што ад той Вакханкі застаўся ўсяго гэты аскепак, востры, акрываўлены, але бяздушны, безгалосы. Нямы...
Лепш аглухнуць ад цішыні, чым ад адчаю. Дзе там той прыемны мужчынскі голас з арэхавым “r” ? Я пайду на яго, на гэты голас. Босая, па брукаванцы. А раптам гэта Радэн?
Дзень у прасторы генія
Навязлівая ідэя — гэта міраж. Міраж у пустыні будзённасці.
Маім міражом, маёю навязліваю ідэяй быў барселонскі дом без кутоў іспнскага дойліда-летуценніка Антоніа Гаўдзі. Неўтаймўнага фантазёра, шукальніка шчасця, генія ці вар’ята Гаўдзі.
І вось нарэшце, зусім нядаўна, у адным з альбомаў я натрапіла на фотаздымак, які ўжо і не верыла, што калі-небудзь убачу. На ім быў адзняты пакой у тым самым дзіўным бяскутнім доме. Фотаздымак не вельмі выразны, чорна-белы, крыху як бы размыты. Я не стоьлкі бачыла, колькі адчувала. Як у імклівай. Чарадзейнай плыні не то вада, не то паветра—хвалямі, хвалямі набягае, накочваецца і ўтварае жывую, пульсуючую, здаецца, нават на дотык рэальную, падобную да лёгкага вэлюму, тканку. І фіранкі, там, на вокнах, бязважкія, празрыстыя фіранкі раставалі ў гэтым няўлоўным эфіры.
Я доўга ўглядалася ўжаданы, светлы міраж. Углядалася, пакуль сама не растала ў ім. І тады там. За рамкаю фотаздымка, ля акна, я раптам ясна, зусім дакладна разгледзела выпісаную святлом далікатную, стромкую жаночую постаць... і я... злілася з ёю. І адчула лёгкі, мяккі водар парфумы, з ледзі улоўным салодкім бэзавым прысмакам. Пачула нязвыклы. Мерны шум за вокнамі. Гэтая выпісаная святлом жаночая постаць, гэты сілуэт, гэты лёгкі цень быў мне якраз па памеры. І хоць цяпер пад даўгою, даўняга крою зеленаватаюсукенкай таліюі грудзі мне сціскаў гарсэт, я адчула... Упершыню за ўсё жыццё я адчула сябе абсалютна вольнаю. Мая душа дыхала на поўныя грудзі. Яна сціналася ў прадчуванні нечага незвычайнага, незямнога і гатовая была прыняць у сябе, удыхнуць самыя розныя дзівосы і цуды.