Выбрать главу
Ды голас высокі наш — не заглушыць гулам гармат грымотным! Ён да краю зямлі даляціць, мур часу праб'е, несмяротны!
Хай ведае свет: на цара з гайнёй меч пометы смела ўзнялі мы. Мы выйшлі вайной, мы выйшлі вайной на рабства — гора радзімы.
...Меч Расіі аголены, чысты — Дзекабрысты.
КВЕТКІ ЧАРНЫШЭЎСКАМУ
Як квэцалі ўшыр і ўдоўжкі (пабольш каламазі на швабры!) Таго эшафота дошкі, куды вялі яго шаблі!
Закасвалі рукі каты І — на вачах у Расіі — Да слупа прыкоўвалі клятага яе найвялікшага сына.
Стаяў ён, з журбою на твары, і, ланцугом бразгочучы, За частаколам жандараў людскія шукаў вочы.
Ды стулена, уся ў парасонах — няўжо гэтак дождж палошча? — Маўчала ўперадзе сомам, вады ў рот набраўшы, плошча.
Маўчала... Ні голасу... Чайкай білася сэрца аб грудзі: Усё ж злавілі — крычаць бы! — ў сіло хлусні вас, людзі?
Як жа пайшлі на прыманку злачынцаў, што гэтак царуюць, Што кінулі Русь у ахранку і чацвяртуюць?
Змірыліся як, што каты — трэба ж гэтак злаўчыцца! — Краіны усёй адваката запісваюць у злачынцы?
А можа, сябе, як паходню, у свет выносіў дарэмна? Няўжо ж і не ўстане, уходаны, агромністы край пад'ярэмны?.
Грымеў прыгавор над вухам, ды падалі словы трухою: Біла яго абухам маўчанне людское.
I вось — як узнагарода, як выбух над небам імглістым У ногі... яму... калодніку — ружаў букет агністы!
Ад плошчы абуджанай рэха ляцела майскім абшарам: У мёртвай цішы прарэху ужо не залатаць жандарам!
Яснеў небасхіл за палеткамі, зноў вочы глядзелі ўперад... Пісаць бы паэму пра кветкі, што ўратавалі веру!
Былі потым лёду годы, але і ў вілюйскія сцюжы Грэлі яго заўсёды тыя ясныя ружы.
* * *
Кажуць, тысяча год, як няма ўжо той зоркі ў сусвеце. А святло ж яе ў небе нашым па сёння — глянь — засталося: як яна хораша свеціць! Кажуць, даўно на свеце няма доктара Францыска (Георгія) Скарыны, Міколы Гусоўскага, Джардана Бруна, Гамера...

4

* * *
Няхай табе даўно за сорак, Ці ж варта аб гадах тужыць? Адно: пад водбліск рэк і зорак Цяпер паўней спяшаеш жыць.
Ды жураўлінай чарадою Ляцяць пад воблакамі дні. Схапі іх паспрабуй рукою, Ты паспрабуй іх супыні.
Я час прыточваць не бяруся I перад лёсам не дрыжу, Ды кожным днём, што зноў прачнуўся Як падарункам, даражу.
У звоне пчол, шматкаляровы, Ідзе ён —далі расчыняць... Баюся толькі: выпадкова Падараваны дзень праспаць. У кожным дні — свой бой, свой вецер Свае вясёлкі, горан свой... Іграйце ж, дні мае, у свеце, Раскручвайся, жыцця сувой!
* * *
Гляджу: другімі сталі берагі — Павялі, парыжэлі сітнягі, Вяз агаліўся, ссохла асака... Адна яна, нястрымная рака, Як бегла між карэння ды куп'я, Так і бяжыць, нястрымная бруя... А ў нас, людзей, скажыце, ці ж не так Мы, што ні год, мяняемся няўзнак. Сівеем мы, цяжэем, і ў свой час Змяняюць нашы дзеці ў свеце нас... Бясконцая крыві нашай рака Цячэ ў вяках, цячэ ў вяках!
* * *
Мае гады — вазы крутыя З снапамі дзён. За возам воз Праз небасхілы залатыя Ляціць маіх гадоў абоз.
Не згледзіш — новымі вазамі Ён абрастае зноў, як бач. Ну што ж, няхай! Пад абадамі Пружынь, зямлі зялёны мяч!
Як ходзяць воблакі блакітам! Як грае дзень! Як зорыць ноч! Плывуць ракеты і ракіты Каля вазоў маіх, паўзбоч.