Матрос падхапіўся з крэсла, стукнуў абцасамі, Крыленка па-армейску выцягнуўся. Петэрс, перапыніўшы размову з наведнікам, таксама пачціва падняўся. Іван Свірыдавіч сарваў з галавы свой зашмальцаваны скураны картуз.
Такая павага людзей, якія, як я заключыў, кіравалі рэвалюцыяй, да гэтага сціпла адзетага цывільнага, дала, відаць, маім думкам пэўны кірунак; хлопец я быў кемлівы. У адзін міг уяўленне маё дарысавала да аблічча чалавека невялікую акуратную бародку — i я ахнуў: Ленін!
Здымкі Леніна ўбачыў я ўпершыню яшчэ вясной, бачыў улетку, калі Леніна шукалі шпікі Часовага ўрада, i буржуазныя газеты знарок друкавалі яго партрэты.
Здагадка ашаламіла мяне. Верыў i баяўся верыць: а раптам памыліўся? Учапіўся абедзвюма рукамі ў бар'ер, каб — крый божа! — ніхто не адціснуў мяне, не прабіліся больш высокія i шырокія постаці наперад — футры i шапкі. Але, відаць, ніхто з просьбітаў, занятых сваімі справамі, не здагадаўся, як я, што за Чалавек увайшоў у пакой. Ленін наблізіўся да стала, на якім ляжала карта.
Іван Свірыдавіч, матрос, яшчэ два ці тры работнікі ісамітэта падышлі да гэтага ж стала i сталі так, што засланілі Леніна ад мяне i ад усіх, хто стаяў з гэтага боку бар'ера.
Крыленка пачаў тлумачыць нешта напаўголасу, слоў нельга было разабраць. Размова ix такая i што настал! камісары так, як бы ахоўваючы правадыра ад любой нечаканасці, i твары ix — як яны пасвятлелі! як зніклі з ix цені стомленасці! — усё пераконвала мяне, што здагадка мая правільная — гэта Ленін. I я захлынуўся ад цікаўнасці, ад хлапечай прагнасці разгледзець бліжэй правадыра рэвалюцыі, ад шчасця, што мне так пашанцавала.
Ленін адступіў ад стала, i я зноў бачыў яго ўсяго, за якія шэсць-сем крокаў ад сябе.
Ленін сказаў на поўны голас:
— Няма сакрэту, што юнкеры захапілі тэлефонную станцьпо. Няма сакрэту i ў тым, што мы павінны выбіць ix адтуль у бліжэйшыя гадзіны! Юнкерскі мяцеж — ні больш, ні менш, як агонія буржуазіі i яе лакея авантурыста Керанскага. Заўсёдная памылка эсэраў — нявер'е ў сілу пралетарыяту. Яны адчуюць гэтую сілу! Дрэнна, што мы не навучыліся яшчэ ахоўваць сваіх камісараў. Юнкерам абвясціце ультыматум: расстраляюць Антонава — літасці няхай не чакаюць. I знайдзіце сродак перадаць гэтай контррэвалюцыйнай бандзе... выступленне юнкераў — справа ix рук... бандзе, якая называе сябе «камітэтам уратавання»...— Ленін зняважліва хмыкнуў: — Уратавальнікі! Ад каго i каго яны ратуюць?.— заклаўшы рукі за спіну, пад расшпіленым пінжаком, Ленін зрабіў колькі крокаў да бар'ера i сказаў ужо не столькі да камісараў, колькі да наведнікаў, напэўна, здагадваючыся, што могуць быць сярод ix прыхільнікі контррэвалюцыі: — Перадайце, што за смерць народнага камісара мы расстраляем усю ix вярхушку! — i тут жа павярнуўся, сказаў да членаў Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта: — Абвясціце шырока насельніцтву, чырвонагвардзейцам, салдатам, што так званы «камітэт уратавання радзімы i рэвалюцыі» абвяшчаецца Савецкім урадам па-за законам.
— Загад аб гэтым ужо друкуецца,— сказаў Крыленка.
— Выдатна. Ці правераны факты, што контррэвалюцыйнымі часцямі камандуюць афіцэры місій саюзнікаў Расіі ў вайне?
— Ёсць паказанні чырвонагвардзейцаў, што ўладзімірцамі камандуе англійскі афіцэр.
— Папярэдзьце пасольствы i місіі, што ніякая дыпламатычная недатыкальнасць не ратуе гэтых афіцэраў ад рэвалюЦыйнага суда. Пастарайцеся арыштаваць хаця б аднаго з такіх афіцэраў на месцы бою. На паклёпы мы адкажам выкрыццём контррэвалюцыйнай змовы сусветнай буржуазіі.
Зазумерыў палявы тэлефон. Матрос з прыкметнай неахвотай, што адрываюць яго ад Леніна, пайшоў слухаць. Паслухаў — i раптам твар яго заззяў, матрос грымнуў на ўвесь пакой:
— Ёсць! Ёсць! Перадайце палку рэвалюцыйны прывет ад таварыша Леніна!
Крыленка кінуўся да матроса, падаючы яму вельмі выразныя знакі.
Ленін, узяўшыся рукамі за штрыфлі пінжака, паглядзеў на ix, усё разумеючы, i прыжмураныя вочы яго радасна ўсміхнуліся.
Матрос адарваў трубку ад вуха.
— Таварышы! Радасная навіна! Перадае камандзір Пулкаўскага атрада! Царскасельскі стралковы полк, які трымаўся нейтралітэту, выступіў супроць Керанскага. Казакі адступаюць! — але тут жа матрос схамянуўся i вінавата сказаў: — Прабачце, што прывет... без дазволу...
Ленін пацёр далоні i зноў сказаў слова, якое любіў: «Отлично!». Ён вымаўляў гэтае слова так жа прыгожа, як слова «товарищ».
— На каго можа разлічваць авантурыст Керанскі? Падняўся пралетарыят Піцера...