— Так точна!
— Уладзімір Ільіч! Больш за два гады ўжо, як хлопец гэты апрануў шынель,— растлумачыў Іван Свіры давіч.
Ленін паглядзеў на яго, пасля — зноў на мяне, i вочы яго яшчэ больш пацяплелі.
— Як ваша прозвішча, таварыш?
— Радавы Жмянькоў,— зноў па-вайсковаму адказаў я.
— З якой вы губерні, таварыш Жмянькоў?
— З Мінскай.
— Беларус.
— Так точна, беларус! — амаль крыкнуў я, узрадаваны, што Ленін ведае пра мой народ. З якой я губерні — пра гэта часта пьггаліся цікаўныя салдаты, афіцэры, але ніхто з ix, атрымаўшы адказ, не заключалі вось так проста, як Ленін: «Беларус»,— з яўным веданнем, што ж гэта за народ такі.
Ленін ступіў на крок бліжэй, рукі з-за спіны перакінуў на грудзі, узяўся за штрыфлі пінжака. Спытаў так, нібы мы асталіся з ім адзін на адзін:
— Вы — сірата?
Пытанне было незвычайнае, i я на нейкі момант разгубіўся. Зноў выручыў Іван Свірыдавіч:
— Піліп увосень пятнаццатага года перайшоў лінію фронту, прынёс звесткі пра нямецкія батарэі. Мае Георгіеўскі крыж. Мы з ім цэлы год разам у акопах ляжалі пад Маладзечнам i Баранавічамі.
— Таварыш Галадушка — камісар Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, — прадставіў Івана Свірыдавіча Крыленка.
— Галадушка? — на міг на ленінскім ілбе з'явіўся прамень маршчынак,— Я пра вас чуў яшчэ ў Швейцарыі. Гэта вас ваенна-палявы суд асудзіў да смяротнай кары за антываенную прапаганду сярод салдат?
— Мяне, Уладзімір Ільіч. Не аднаго,— стоена ўздыхнуў Іван Свірыдавіч,— Не з многіх цар злітаваўся — замяніў пажыццёвай катаргай.
— М-да, загінулі выдатныя людзі,— на ленінскае чало як бы ўпаў цень. Уладзімір Ільіч нейкую хвіліну памаўчаў, як маўчаць у жалобе, на пахаванні. Але тут жа страпянуўся, акінуў позіркам сваіх памочнікаў па штабе рэвалюцыі, не забыўся i на мяне, i бадзёра сказаў: — Але парадуемся, таварышы, што бальшавіцкая гвардыя жывая, I яна ўзняла рабочых i салдат на рэвалюцыю.
I тут жа зноў павярнуўся да мяне.
— Вось вы які герой, таварыш Жмянькоў. Вам падабалася вайна? Подзвіг, гераізм...
Пра тое, што Ленін яшчэ недзе ў далёкай Швейцарыі ведаў пра Івана Свірыдавіча, напэўна, ведаў бы i пра мяне, калі б мяне асудзілі, стаў ён адразу вельмі блізкім, родным чалавекам, як бацька, як дзядзька Ціхан, як Іван Свірыдавіч, i я адказаў на дзіва смела, можа нават залішне мнагаслоўна — не па-салдацку. Добра помню, што нават імя i імя па бацьку сказаў, як іншыя:
— Каму яна можа падабацца, Уладзімір Ільіч! Хіба буржуям. А народу ад яе адно гора. Я, калі ішоў да нашых, то бацьку хацеў знайсці, у мяне бацька на фронце, два гады шукаю...
— Вельмі правільна, таварыш Жмянькоў: народу ад вайны адно гора. З вайной імперыялістычнай мы пакончым. Заўтра ж прапануем немцам перагаворы аб перамір'і. Наша мэта — мір усім народам. Савецкі ўрад забяспечыць мір любымі сродкамі! Але, відаць, нам не адразу ўдасца вызваліць зямлю, занятую немцамі,— Уладзімір Ільіч зразумеў маё становішча i не пажадаў таіць горкай праўды — што нялёгка будзе мне вярнуцца дадому. Напэўна, ён меў намер неяк асцярожна i тактоўна падвесці размову аб маёй будучыні. Магчыма, хацеў нешта прапанаваць ці параіць. Але Леніну i мне зноў памог Іван Свірыдавіч. Ён сказаў:
— Уладзімір Ільіч, Жмянькоў просіць паслаць яго на вучобу.
Ленін — па твары яго было відаць — вельмі ўзрадаваўся, пачуўшы гэта, быццам размова ішла пра сына яго.
— Таварыш, дык гэта. ж выдатна! — сказаў ён.— Вось вам голас маладога селяніна! Таварыш Жмянькоў, якую прафесію вы хацелі б набыць? На каго жадаеце вучыцца?
Я сумеўся, бо, праўду кажучы, не паспеў добра падумаць. Едучы сюды ў грузавіку, не здолеў параіцца. з Іванам Свірыдавічам, бо ён сядзеў у кабіне, а я — у кузаве, на скрынках. Цяпер я глядзеў на яго, спадзеючыся, што ён падкажа. Але Галадушка толькі ўсміхнуўся мне, як бы падбадзёрваючы. Тады прыгадаліся мне словы дзядзькі Ціхана, што самае лепшае вывучыцца на доктара, але мужыку гэта не па кішэні; дзядзька марыў памагчы мне стаць фельчарам ці ветэрынарам. Яшчэ ўспомнілася абяцанне Залонскага вывучыць мяне на афіцэра. I я адказаў Уладзіміру Ільічу няўпэўнена, сарамліва, баючыся, што гэта недасягальна для мяне, i з жадання майго могуць пасмяяцца:
— Каб на доктара... ці... на афіцэра...
Але ніхто не засмяяўся. Толькі Ленін на момант нахмурыў лоб, але тут жа хораша ўсміхнуўся i сур'ёзна сказаў:
— Мы рыхтуем дэкрэт аб адмене ў арміі ўсіх чыноў i званняў. Аднак, пакуль існуюць эксплуататарскія класы i пакуль нас будуць акружаць буржуазныя дзяржавы, пралетарыят Pacii будзе мець сваю рэвалюцыйную армію, i ёю будуць камандаваць афіцэры з рабочых i сялян. Таварышы, абавязкова пашліце франтавіка Жмянькова ў школу чырвоных камандзіраў.