У каляды ўсхваляваліся людзі — немцы наступаюць. Спачатку называлі гарады, занятыя імі, пра якія маці да таго не чула i пасля не помніла ix назваў, для баб i жанок, як яна, гарады тыя былі на краю света. А старыя людзі, салдаты былыя, казалі, што гэта недалёка. Таму пачалі збірацца ў атрад, каб абараніцца ад немцаў. Камандзірам выбралі Андрэя Калінійа. Ё,н паехаў у Гомель i прывёз тры вазы вінтовак. Усім маладзейшым мужчынам вінтоўкі выдалі. Атрады гэтакія ж стварыліся ў Крупцы, Пераросце, у Агародні, у Кузмінічах. Разы два атрады сыходзіліся разам, вялі вучэнне. Па Карме ішло цэлае войска ў кажухах, у світках, валенках i лапцях. Людзі верылі, што такое войска спыніць праклятых германцаў, якім сваей зямлі мала — чужой захацелі.
Калі ў першы тыдзень вялікага посту прынеслі вестку, што Гомель занялі, Андрэй дадому вачэй не паказваў ні ўдзень, ні ўначы: ездзіў некуды, хадзіў, войска сваё вучыў у полі, акопы пад Ігаўкай капалі — дзяўблі мёрзлую зямлю.
Хутка немцы i Добруш узялі. Па крупецкім атрадзе, які стаў ім на дарозе, каб далей не пускаць, з гар. мат білі. Паміж Крупцам i Пераростам вял hei бой ішоў, на пагорку немцаў паклалі, як снапоў на таку. Вельмі ўзлаваўся цар германскі за сваіх забітых, загадаў па сёлах з гарматаў страляць. Людзі ў халодных падвалах сядзелі, ратаваліся ад снарадаў i куль.
Два дні біліся кармянцы ў чыстым полі пад Ігаўкай, у гразі, бо вясна ўжо наступіла. Ды што ты зробіш, калі ў немцаў гарматы i кулямёты, a ў нашых — адны вінтоўкі, i да тых патронаў не хапала; маці чула гэта ад бацькі майго, які таксама быў у атрадзе; у тую зіму яны толькі пажаніліся.
Мусілі адступіць нашы. Цераз рэчку, па Ягадным, добра, што балота не растала яшчэ, на Злынку падаліся ўсе атраднікі.
Андрэй на хвіліначку дадому заскочыў — узяць у дальнюю дарогу хлеб ды сухія анучы.
Выйшаў з хаты на вуліцу, каб дагнаць свой атрад. I тут, пасярод вуліцы, перад вокнамі роднай хаты, куля насцігла.
— Германцаў не было яшчэ тады на нашай вуліцы,— расказвала маці, выціраючы слёзы. — Людзі кажуць: свой стрэліў, каторы ўраднікам пры цары служыў. Злыя былі на Андрэя, што ён адразу за Саветы стаў, што атрадам камандаваў, што ў Добруш хадзіў — таварыша Леніна памагаў вызваляць. Мы ў падвале сядзелі, не бачылі, як забілі Андрэя. А пасля германцы два дні не падпускалі нікога да яго, калі даведаліся, што ён камандзірам быў. На страх людзям, каб ніхто супраць ix не выступаў, з кулямётаў стралялі. Бацька наш — ваш дзед Сцепанец — прасіў, маліў, грошы плаціў, каб дазволілі пахаваць Андрэя. А потым яшчэ папа прасілі, каб згадзіўся адпяваць...
У зімовыя вечары, седзячы за печчу ў леснічоўцы, слухаў я гэты няхітры расказ, i дзіцячае сэрца мае кранаў матчын боль i смутак, i, як нішто іншае, распальвала фантазію незвычайнасць лесу, бясстрашша блізкіх мне людзей, не якіх-небудзь невядомых чужынцаў — сваіх, кармянцаў, што не пабаяліся з вінтоўкамі пайсці на нямецкія гарматы.
Пасля, калі авалодаў іншай формай пазнання свету — кнігай, вывучыў біяграфію Леніна i гісторыю рэвалюцыі, я, добра помнячы матчын расказ, здзіўляўся, жадаючы зразумець, адкуль, з чаго, з якой падзеі магла ўзнікнуць неверагодная легенда, што Андрэй Калінін хадзіў у Добруш памагаць чырвонагвардзейцам вызваліць Ільіча ад немцаў.
Бацька мой гэтага не ведаў, адмахваўся: «Мала што прыйдзе бабе ў галаву». Леснікаваў ён далека ад роднай вёскі. У Карму я наведваўся рэдка i неяк не выпадала распытаць у каго-небудзь з тых, хто ўдзельнічаў у гэтых падзеях. Ды ўрэшце я згадзіўся з думкай маіх сяброў-студэнтаў, што легенда гэтая — мясцовы сялянскі водгук-адгалосак на кадэцка-эсэраўскую брахню i паклёп, што нібыта немцы везлі правадыра рэвалюцыі ў пламбіраваным вагоне.
На гэтым, праўду кажучы, я супакоіўся i пазней не часта ўспамінаў матчын расказ — усяму свой час. Сам паўдзельнічаў у падзеях яшчэ больш драматычных i вялікіх — у вайне з фашызмам. Як пісьменніку хапала сюжэтаў больш блізкай гісторыі i сучаснасці.
Ды раптам гады два назад, чытаючы дакументы тых далёкіх часоў, калі ішло змаганне за перамогу Савецкай улады, натрапіў я на зводку штаба Маскоўскай ваеннай акругі. Член франтавой калегіі Аралаў i член аператыўнага аддзела М'устафін 8 сакавіка 1918 года ў 20 гадзін данеслі ў штаб Маскоўскай ваеннай акругі:
«На Заходнім фронце, нягледзячы на заключэнне міру, баявыя дзеянні на ўчастку Гомель — Навазыбкаў не спыняюцца. 6 сакавіка пасля абстрэлу немцамі нашага атрада ў раёне станцыі Добруш з гармат i кулямётаў, якія стаялі на платформах поезда пад камандай рускага афіцэра ў пагонах падпалкоўніка, нашы войскі, моцна ўзлаваныя гэтым, перайшлі ў наступленне i кароткім ударам занялі станцыю Добруш. 7 сакавіка бой працягваўся. Мы прасунуліся ўперад i адбілі страчаны тры дні назад браніраваны поезд «Таварыш Ленін».