Выбрать главу

Лагун чытаў спачатку моўчкі. Усе ўбачылі, як пачырванела яго патыліца, папера затрапятала ў руках. Ён павярнуўся да камандзіраў.

— Таварышы!.. дарагія... Не, вы паслухайце, што піша наш машыніст Плавінскі! Дык гэта ж бальшавік! А я здраднікам яго лічыў... У Гомель чалавека паслаў пагіярэдзіць, каб не верылі Плавінскаму, калі ён з'явіцца.

— Я казаў: не спяшайся рабіць вывады,— адгукнуўся Арол.

— А ён... во дзе ён! Паслухайце!.. «Ісак Барысавіч... (Гэта нябожчык Басін...) Поезд наш стаіць у Ларышчаве. Немцы знялі гармату i кулямёты. Больш нічога не чапаюць. Паверылі, што вы ўзялі мяне гвалтоўна, я ж беспартыйны — «пан машыніст», i па-нямецку трохі лапатаць умею. Для ix — я рамантую пашкоджаны кулям! паравоз. Ён ужо гатовы. Немцы ладзяць масток, які разбілі снарадам. Думаю, пуць на Добруш сёння будзе адкрыты. Ахова ix тут невялікая, салдаты бадзяюцца па вёсках — шукаюць ежу. Калі ўдарыць нечакана ранічкай па Ларышчаву i па Добрушу — каб стрэлкі перавесці — праскочым. Сэрца маё старое чуе. Ды i відней мне адгэтуль, як яно складваецца. Паспяшайцеся. А то пагоняць поезд у Гомель — тады ўсё, не вырвеш».

У Лагуна палаў твар, гарэлі вочы, калі ён адарваў ix ад пісьма i паглядзеў у твары камандзіраў. Позірк яго прасіў, маліў: падтрымайце тое, што просіць стары машыніст, не пярэчце. Чаму яны маўчаць усе? Хіба можна маўчаць, калі трэба вырашаць неадкладна?

Першы падтрымаў той жа радасны вястун — хлапчук, высунуўшы з-за коміна ўскудлачаную галаву i голыя худыя плечы.

— Дзядзька Ладзіслаў сказаў, што лепш зайсці ад Іпуці i ўдарыць праз сяло. У Ларышчаве немцы ў школе. Афіцэр сталуецца ў папа. А дзядзька Ладзіслаў сталуецца ў нас. Ён хворы, страшэнна кашляе. Усю ноч бухае, як у бочку. I задыхаецца. Матка мая травамі яго поіць.

— Мой атрад можа ўдарыць ад Жгуні i патрымаць пад кантролем участак чыгункі Добруш — Ларышчава, — па-вайсковаму каротка i дакладна сказаў Грышалёў.

— I я прывяду свой атрад,— падтрымаў яго Калінін.— Пад тваю агульную каманду, Дзямідавіч.

Трывога ўдарыла ў сэрца Арэф'еву. Выходзіць, пісьмо нейкага машыніста ў адзін міг, як ветрам, здзьмула ўсё, пра што ён тут гаварыў цэлую раніцу. Здзьмула ўсю дамоўле)насць. Гамяльчане загаварылі пра бой, як пра вырашаную справу. Нельга, каб гэта здарылася! Hi ў якім разе! Дорага такі бой мог абысціся рэспубліцы!

— Таварышы! Вы што, забыліся? Падпісаны мір. Ёсць загад...

— Мы — партызаны,— усміхнуўся Бахцін; ён ды яшчэ чалавекі два сядзелі за сталом.

— Не! Тут вы не партызаны! Тут лінія, дзе спыніліся войскі дзвюх дзяржаў, што падпісалі мір! I во... во,— ён зноў выхапіў з кішэні пазаўчарашні загад i начную тэлеграму,— дырэктыва партыі: ніякіх правакацый! Дорага нам каштаваў мір, каб мы так легка...

Лагун усёй сваёй агромністай постаццю насунуўся на нізкага Арэф'ева, гатовы, здавалася, змяць яго, збіць з ног.

— Ты гатовы на лапкі стаць перад кайзерам! А мы не станем! Не! Праз цябе, праз такіх, як ты, мы страцілі браняпоезд, які носіць імя правадыра рэвалюцыі. У гэты поезд рабочыя нашых майстэрань усю душу ўклалі, увесь свой рэвалюцыйны агонь. Гэта ўсё адно, што баявы сцяг страціць. Няма сцягу — няма часці.

Беспартыйны чалавек падказвае, як адбіць браняпоезд, а партыец, камісар,. заклікае стаць перад немцамі на калені. Ды нас расстраляць трэба! I цябе першага, калі мы не адаб'ём браняпоезд!

Арэф'еў убачыў спалоханыя вочы гаспадыні, няўцямныя — у хлопца, які, надзеўшы лесніковы доўгія порткі i доўгую кашулю, саскочыў з печы i стаяў босы, не разумеючы, чаму дзядзька ў салдацкім шынялі не хоча адбіваць браняпоезд.

— Дзядзечка! Там жа дзядзька Ладыслаў чакае,— шмаргануў носам хітры Валодзька.

Камісар масквічоў падумаў, што не да твару ім, людзям адной партыі, так па-бабску сварыцца, крычаць на ўсю хату. Ён адступіў, узяў з падаконніка фуражку, надзеў, паправіў папругу на шынялі i сказаў ціха, спакойна, але выразна i цвёрда:

— Маскоўскаму пралетарскаму палку...

— Чулі? Ужо — палку? Я ж казаў: ён прымярае пагоны!

Арэф'еў не звярнуў увагі на зняважлівыя Лагуновы словы.

— ...палку Чырвонай Арміі даручана трымаць абарону на гэтым участку... аб'яднаць мясцовыя атрады. Як камісар палка, я выконваю загад партыі! Я забараняю ўсялякія дзеянні, якія могуць справакаваць наступленне немцаў. Хто парушыць,— буду патрабаваць рэвалюцыйнага суда i расстрэлу.

— Ды пайшоў ты, ведаеш куды! — крыкнуў Лагун, але не вылаяўся: раптам павярнуўся i кінуўся з хаты, грукнуў дзвярыма так, што зазвінелі шыбы.

Арэф'еў сказаў Арлу:

— На тваю адказнасць, Міхайлавіч. Твой атрад трымае абарону.