Выбрать главу

"Што, дык ён ня з цьвёрдага золата?" — прашаптала Ластаўка сама да сябе. За надта яна была ветлая, каб голасна рабіць асабістыя заўвагі.

"Ляці", казала статуя ціхім, пявучым голасам, "ляці ў маленькую вулічку; там ёсьць бедная хатка. Адно з аконцаў адчынена, і праз яго ты ўбачыш жанчыну, якая сядзідь ля стала. Твар яе схудалы і змучаы, яна мае шурпатыя чырвоныя рукі, паколатыя голкай, бо яна швачка. Яна вышывае лілеі на атласнай сукенцы для найпрыгажэйшай прыдворнай дамы да наступнага балю пры двары. У кутку хаты на ложачку ляжыць яе маленькі хворы хлопчык. Ён ляжыць у гарачцы і просіць памаранчаў. Яго маці, апрача вады з ручкі, ня мае нічога даць аму — і таму хлопчык плача. Ластаўка, Ластаўка, ці не занясеш ты ёй рубін з ручкі майго мяча? Mae ногі прымацаваныя да п’едэсталу, і я не магy рушыцца".

"Калі-ж мяне чакаюць у Егіпце", сказала Ластаўка. "Мае прыяцелькі лётаюць над Нілам, гутарачы з вялікімі кветкамі лётасу. Зараз яны пойдуць спаць у грабніцу вялікага караля. Кароль ляжыць адзінокі ў размаляванай труне. Ён укручаны ў жоўтыя тканіны і набальзамаваны рознымі пахучымі прыправамі. Навокал яго шыі — ланцуг з сьветла-зялёнага нэфрыту, а ягоный рукі падобныя да пажоўклых лістоў".

''Ластавачка, Ластавачка" сказаў Прынц, "ці-ж ты ня можаш астацца яшчэ гэтую ноч, каб быць маёй пасланкай? Хлопчык мае гэткія пасьмяглыя вусны, а маці такая сумная"...

"Хлопцы мяне зусім н цікавяць", адказала Ластаўка, "бо летась, калі я мыла каля рэчкі, два, грубіянскія хлопцы, сыны млынара, усьцяж шпурлялі ў мяне каменьнямі. Праўда, яны ніколі не пападалі ў мяне, бо мы, ластаўкі, лётаем за надта хутка, а апрача таго, я паходжу з слаўнай сямэі, вядомай з свайго спрыту. Але, ня гледзячы на ўсё, гэта была з іх боку пэўнага роду зьнявага".

Але Шчасьлівы Прынц выглядаў так маркотна, што Ластавачку агарнуў сум. "Тут надта сьцюдзена", сказала яна, "але ўсё-ж я застануся з табой праз адну ноч: буду тваёй — пасланкай".

"Дзякую табе, Ластавачка", сказаў Прынц.

Ластаўка выдзяўбла вялікі рубін з Прынцавага мяча і паляцела, нясучы яго ў сваім дзюбе, па-над дахамі гораду.

Праляцела яна над вежай катэдры, дзе стаялі скульптуры ангелаў з белага мрамару, праляцела над палацам, дзе чутны былі гукі танцавальнае музыкі. Нязвычайыа прыгожая дзеўчына вышла на балькон з сваім кaxaным. "Якія цудоўныя зоры", сказаў ён да яе, "і якая цудоўная магутнасьць каханьня".

"Я спадзяюся, што мая сукенка будзе ў час гатова на дворскі баль", адказала яна. "Я заказала вышыць на ёй раскошныя лілеі, але вышывальніцы гэткія лянівыя".

Ластаўка пралятала праз раку і ўбачыла ліхтары, падвешаныя на мачтах караблёў; яна праляцела праз Гэтто і ўбачыла старых жыдоў, што таргаваліся адзін з другім і важылі ў мядзяных талерках грошы на вазе. Нарэшце, яна даляцела да беднай хаткі і зазірнула ў сярэдзіну. Хворы хлопчык кідаўся ў гарачцы на ложку, а маці заснула: гэтак яна была змучаная. Ластавачка уляцела ў сярэдзіну і палажыла вялікі рубін на століку ля напарстка жанчыны. Потым яна абляцела бясшумна навокал ложачка, абмахваючы сваімі крылцамі лоб хлопчыка. "Пэўне, мнe лепей", сказаў хлопчык. І ён соладкі заснуў.

Тады Ластавачка паляцела назад да Шчасьлівага Прынца і расказала яму, што яна зрабіла. "Як гэта дзіўна", заўважыла яна, "мне цяпер так цёпла, хоць усюды гэткая сьцюжа".

"Гэта таму, што ты зрабіла добры учынак",— сказаў Прынц. А Ластавачка задумалася над ягонымі словамі і заснула, думаючы, яна заўсёды засынала.

Як толькі настаў дзень, яна паляцела на рэчку і выкупалася. ”Які рэдкі Сэнамэн",— сказаў прафэсар орнітолёгіі, які акурат праходзіў праз мост. "Ластаўка ўзімку!'' Ён напісаў доўгі артыкул аб гэтым у мясцовую газэту. Кожны з цікавасьцю чытаў яго, але там было столькі пустых слоў, што ніхто ня мог зразумець.

"Увечары я ляту ў Егіпет", сказала Ластаўка, і ад гэтае думкі яна была ў нязвычайным настроі. Тымчасам яна адведала ўсе помнікі і даўгі час прасядзела на вежы касьцельнае званіцы. Усюды, дзе яна толькі пралятала, вераб'і шчабяталі і казалі адзін другому: "Якая знатная чужаземка!" І Ластаўка ад гэтага надта цешылыся.

Калі зышоў месяц, яна паляцела назад да Шчасьлівага Прынца. "Можа маеш якія-небудзь даручэньні ў Егіпет?" спыталася яна; "бо я ўжо адлятаю."

"Ластаўка, Ластаўка, Ластавачка", сказаў Прынц, "ці не застанешся ты са мной яшчэ адну ноч?"