Выбрать главу
«Раз ешчэ—і будзе квіта— Па кантракту ёсьць нагонка… Глянь, вун баба каля сіта, Гэта, чорце, мая жонка.
        Я на год у Вэльзабуба         За цябе жыць астануся,         А праз той час мая люба         Жыць с табой, як з мужэм, мусе.
Службу, любасьць, шанаванне Хай ёй вашэ прысягае, Зломіш хоць адно заданне— Уся умова прападае».
        Што той кажэ, чорт пільнуе,         Вокам кідае на самку,         Быццам бачыць, быццам чуе,         І збліжаецца пад клямку.
А Твардоўскі пры ім сучэ, Быццам гнецца, а ўсё бачэ; Скочыў дзюркай чорт ат ключа, I дагэтуль недзе скачэ.

Ў дагонку — А. Міцкевіч

С-пад прысад агарода бледны ўбег ваевода         У палац свой са злосьцю й трывогай; Дзе ў бакоўку дзьвер — стануў, у пасьцель жонкі глянуў,         Глянуў там і не ўбачыў нікога.
У дол патупіўшы вочы, ўвесь дрыжыць, штось мармочэ,         Вусы тузае, думае дзіка; Адышоў ат пасьцелі, жутка зрэнкамі стрэліў,         Казакй ту-ж Навума паклікаў.
Гэй, казачэ, ты, хаме! Што у садзе пры браме         Ні сабакі німа, ані стражы?! Браць мне торбу барсучу і янчарку гайдучу,         С цьвека стрэльбу цягні мне ураз-жэ!
Ўзялі броню—і ходу!.. Патцякліся к гароду,         Дзе шпалеры альтану абселі… На дзярновым пасадзе штось бялее у садзе:         Там сядзела кабеціна ў белі.
Броўкі ручкай адною закрывала касою,         Грудзі крыла рубком кашуліны, А другою — памалу ат сябе атпіхала         Што ў калень яе кленьчыў, мужчыну.
Той прыпаўшы к каленням гаварыў ей с цярпеннем:         Дык усё, што было, ўжо далёка… I твае уздыхання, і тваё прывітанне         Аткупіў ваевода гатоўкай.
Я, хоць верным быў гэтак табе столькі ўжо летак,         I любіць, і цярпець мушу здаля, А ён с сэрцэм каменным бразнуў золатам зменным,—         Ты яму прадалася без жалю.
Ён што вечара будзе песьціць белые грудзі,         С табой цешыцца ў пуху лебяжым; Намаю на загубу цалаваць шчочкі, губы         Твае будзе цалункам уражым.
Я на коніку верным гэтым полем бязмерным         Мкну сюды, за мной — холад і слоты, Мкну вітаці ўздыханнем і ад’ехаць з жаданнем:         Добрай ночкі і доўгай пяшчоты.
Ўсё яна йшчэ, як глуха; ён ей шэпчэ на вуха         Тые жальбы, ці новы закляцьця; Аж прымлеўшы, без сілы ручкай грудзі аткрыла         I ў яго патанула абняцьце.
Ваевода с слугою сталі ту-ж пад вярбою,         I з-за пояса бралі набоі,— Атсекалі зубамі, прыбівалі штымплямі         Жмені пораху й шроту удвое.
Пане! — так казак клічэ, — нейкі чорт мною смычэ;         Не магу я застрэліць той дзеўкі: Як свой курак адводзіў, я ўздрыгнуў, бы на лёдзе,         І зьляцела сьлеза да панэўкі.
Ціха!.. Кінь, хаме, кракаць, я наўчу цябе плакаць…         На, тут с порахам гданскім сакеўку; Усып патпалу а жыва, ногцем шчысьці красіва,         Ды ў свой лоб стрэль, ці ў гэтую дзеўку.
Ў права… выжэй… памалу… жджы майго самапалу:         Жаніха перш зьмяту на заўсёды!.. Ўзьвёў казак курак, сцэліў, не чэкаючы, стрэліў,         I ўгадзіў ў самы лоб ваеводы.

Тры дарогі — М. Конопніцкая

Ідуць тры сьцежкі с хаты На долю і нядолю: Ідзе адна, дзе пану Людцы пахаюць поле;
        На лева ад хаціны         Ідзе ў карчму другая,         А трэцяя — к магілкам,         Дзе брат наш спачывае…
Ад цяжкай працы, поту Адна расіцай сьвеціць; Хто па другой праходзе, — З бацькоў сьмяюцца дзеці;
        Палын расьце на трэцей,         I наспы выжэй, ніжэй,         I плачэ там бярозка,         I крыж стаіць на крыжу…