Выбрать главу

«А ў чым чалавечае шчасце, вяшчун?» — хацеў крыкнуць я, ды змоўчаў, бо ведаў, што ніхто не зможа даць адказ.

Нас адпусцілі. Белакрас з Лютам павялі паганцаў, і неўзабаве ні голасу чалавечага, ні шолаху лісцянога не стала чутно. Рыжы восеньскі лес глядзеў на мяне.

— Князь, — асцярожна напомніў Раман, — трэба спяшацца ў Кіеў.

— Пойдзем, — адразу згадзіўся я. «Хай вада вернецца ў зямлю» — гучала ўва мне. I яшчэ я ўспомніў свой сон, успомніў буслоў, крывавы бой з арламі, цяжкую перамогу... Што зычыць мне гэты сон? Добра ці дрэнна быць буслом? Арлы захапілі неба, але неба, як і зямля, створана для ўсіх.

У горадзе стаяў вялікі крык. На Падоле казалі, што палавецкія дазоры ўжо бачылі перад Залатой брамай. Купцы хавалі сваё срэбра. Мацеркі хавалі маладых дачок. У палацы, як мне здалося, ніхто нават не заўважыў знікнення вялікага князя. Бязладна мітусілася дваровая чэлядзь. Натоўп рукадзельных людзей і смердаў у незвычайнай ярасці крышыў клеці, павалушы, амбары. Я ледзьве адшукаў сыноў. Барыс ужо быў п'яны, сядзеў у велікакняжым крэсле. На ягоных каленях заліваліся смехам дзве ружовашчокія прыгожыя маладухі. Я, нібы хлапчука, схапіў Барыса за вуха. Маладухі анямелі ад жаху, потым рынуліся ў дзверы.

Расціслава я ўбачыў у княжай малітоўні. Ён стаяў на каленях перад абразамі. Вузкія плечы ўздрыгвалі.

— Бацька! — кінуўся ён да мяне. — Бяжым адсюль! Уцякайма!

— Што з табою, сын? — спытаў я, падхапіўшы яго, бо ён амаль упаў мне на рукі.

— Стэп ідзе! Таці паляць горад! Уцякайма ў Полацк! Нас тут ніхто не любіць!

Расціслаў заплакаў. Але я быў спакойны. Нездарма адразу пасля поруба я рвануўся ў лес, у траву, у цішыню... Душа адмылася ад бруду рабства, восеньскі лес разбудзіў яе. Я верыў сабе, верыў у сваю ўдачу.

— Ілядзі, — падвёў я сына да акна, — што ты там бачыш?

— Бегаюць людзі. Шмат людзей, — усё яшчэ ўсхліпваючы, глянуў на княжы двор Расціслаў.

— Кіяне выратавалі вас, мяне, а я выратую іх! — выгукнуў я. — Заўтра ж мы ідзём насустрач полаўцам.

— Але ў цябе няма вояў. Што ты можаш зрабіць?

— Мая сіла — яны. А яшчэ я паклічу з лесу паганцаў.

— Ты паклічаш паганцаў, каб яны абаранялі Хрыста? — здзівіўся Расціслаў і выцер кулаком вочы. — Але ж Хрыстовы служкі выгналі гэтых самых паганцаў у глухмень, у дзікую пушчу.

— Яны будуць абараняць не Хрыста, а сваю зямлю, — цвёрда сказаў я..

Раздзел шосты

Частка I
Калі памру я і белы твар У стылым небе навек растане, Дазвольце глянуць на вас з-за хмар, Адзінакроўцы, браты-славяне.

Пад сваю руку для бітвы з полаўцамі Усяслаў здолеў паставіць гарадское апалчэнне кіян, дружыну Рамана і атрад варагаў-находнікаў на чале з Тордам, праўда, не ўвесь. Некаторыя з варагаў адмовіліся служыць новаму вялікаму князю, сказаўшы, што ён узурпатар і што трэба чакаць вяртання законнага князя Ізяслава з ляхаў. Калі Усяславу паведамілі аб гэтым, ён здзівіўся:

— Які я узурпатар? Мяне кіяне сваім князем зрабілі, веча крыкнула за мяне.

Але сілы было мала. Усяслаў разумеў гэта і аднаго за другім слаў ганцоў у задняпроўскі лес да Белакраса з Лютам. Выйшла і павярнулася так, што толькі паганцы-пяруннікі маглі выратаваць хрысціянскі Кіеў. Не прыйдуць яны на дапамогу, уедзе хан Шарукан на войскім кані ў залатую Сафію, заржэ конь там, где гучала святое пяянне. Старая чадзь, вялікія баяры хаваліся ў сваіх вотчынах, чакалі, што прынясуць новы дзень і новы князь. У думках спадзяваўся Усяслаў і на Святаслава Чарнігаўскага. Ізяслаў з Усеваладам пабеглі да ляхаў, а ён, іхні брат, застаўся ў Чарнігаве са сваёй дружынай, мог ударыць па стэпняках з поўначы. Паслаў да яго Усяслаў ганцоў а следам за імі, таемна, паслаў выведнікаў каб на свае вочы і вушы маглі даўмецца, што замысліў чарнігаўскі князь. Ганцы вярнуліся як мьша з'еўшы — Святаслаў выгнаў іх са сваіх палат. А вось выведнікі сказалі Усяславу, што чарнігаўская раць спешна ідзе на раку Сноў.

— Добра, — павесялеў Усяслаў. — Хоць Яраславіч і верне нос ад мяне, полацкага ізгоя, але тут з вялікім розумам справу робіць. Давядзецца Шарукану сваю арду на дзве часткі дзяліць, а гэта значыць, што ён стукне па Юеву адным кулаком, а не двума.

Ды адразу ж зноў наліліся змрочнасцю вочы ў вялікага князя.

— Чаму не ідуць Белакрас з Лютам? Ганцы ж па маім загадзе кляліся на крыжы, што з гэтага часу ў стольным Кіеве зноў можна будзе маліцца Роду і Перуну і што паганец будзе жыць у міры побач з хрысціянінам. Не ідуць, не вераць княжаму слову.