Выбрать главу

Усяслаў на вечы сказаў:

— Годзе толькі абараняцца. Ігар заходзіў за Жалезныя вароты [Жалезныя вароты — горад Дэрбент]. Святаслаў знішчыў дзяржаву хазараў. Алег браў у аблогу Царгррад. Хто вы, мужы-кіяне? Палахлівью перапёлкі ці баявыя сокалы?

Ён стаяў на вечавай шіошчы, кідаў рэзкія гняўлівыя словы ў твар вечу. «А ты — бусел. Ты белы бусел з Рубона, з полацкіх лугоў, — раптам пачуў ён у самім сабе нейкі шэпт, нейкі голас. — Ніколі і нідзе не забывай, хто ты і адкуль». Усяслаў аж уздрыгнуў, аж азірнуўся. Нікога побач не было. Шумела веча. Шырокай далонню ён ацёр з броваў пот, крыкнуў:

— Самі пойдзем на стэп! Рассячом яго мячом ад Кіева да Тмутаракані!

Надумаў вялікі князь прабіць шчыліну ў палавецкай сцяне, вярнуць Кіеву старадаўні Залозны шлях. Вёў гэты шлях з правага берага Дняпра на левабярэжжа, потым праз плаўні ў дняпроўскай луцэ да вярхоўяў ракі Кальміус, адтуль — на Дон, у Суражскае мора [Суражскае мора – Азоўскае мора], якое рамеі называюць Меаційскім балотам, і канчаўся ў Тмутаракані. Назвалі яго Залозным таму, што ішоў ён «за лозы» — за вялізныя зараснікі вербніку-ясакарніку, якія пакрывалі ўсю дняпроўскую луку, а япгаэ таму, што вазілі па ім з Карчава ў Кіеў жалеза.

У клопатах, у зборах войска праляцела не адна сядміца. Вялікі цяжар узваліў Усяслаў на свае рамёны [Рамёны — плечы], але нікому — ні княгіні, ні сынам — не жаліўся. Хацелася яму так усё падрыхтаваць, так зрабіць, каб адным сакрушальным ударам дасягнуць жаданай мэты. Ведаў, калі атрымаецца, калі ўсміхнецца войскае шчасце, быць яму кіеўскім князем, сядзець на Гары, бо толькі пры такой умове гордыя паляне змірацца з тым, што стаў над імі палачанін.

Трывожылі чуткі пра Ізяслава. Уцякач спачатку тапіў свой сум у віне, але Баляслаў Другі, які быў жанаты на ягонай пляменніцы, дачцэ Святаслава Чарнігаўскага, хутка ацверазіў родзіча — загадаў рыхтавацца ў паход на Кіеў. Ляхі не першы ўжо раз рашылі пагрэць рукі на пажары. Чакалася грозная раць з-за Буга.

Усяслаў вельмі стамляўся за дзень, але ўначы, калі клаўся на свой рдр, з тугой адчуваў, што ні макулінкі сну няма ні ў вачах, ні ў душы. Тады ён пляскаў у ладкі, і маўклівы Агафон, слуга-палачанін, прыносіў у апачывальню срэбны рукамый. Вялікі князь кідаў жменю-другую халоднай вады на твар, загадваў запаліць тоўстую вітую свечку, браўся за чытанне. Пад рукою заўсёды былі Псалтыр, Евангелле, пасланні апосталаў і Апакаліпсіс апостала Іаана, а таксама пергамены Пракопія Кесарыйскага, хронікі Малалы і Арматола. У думках ляцеў Усяслаў у далёкія часы, шкадаваў, што няма побач сына Расціслава, бо прывык дзяліцца з ім радасцю ад прачытанага. Расціслаў паехаў у Ноўгарад, не вытрымаўшы слёзных просьбаў брата Барыса.

Гарэла свечка, як бяссоннае вока вечнасці. Сплываў жоўты воск. Князева душа то замірала, то, здавалася, прыўзнімалася над ціхай начной зямлёй. А верныя людзі пісалі Ізяславу ў ляшскую далячынь, што узурпатар-палачанін водзіцца з нячыстай сілаю, у палацы кіеўскіх князёў сустракаецца з самім Чарнабогам. Шмат каго палохала нязвычнае позняе святло.

Неўзабаве Усяслаў зноў паставіў нагу ў стрэмя, пайшоў у паход..

Частка III

Ігумен Феадосій быў цвёрда перакананы, што Хрыстос абраў яго, каб ачысціць Кіеў, святую крыніцу, ад смярдзючага бруду паганства. Цячэнне падзей, як і цячэнне зорак у небе, спрыяла такому перакананню. Клір Сафіі разбегся, пахаваўся, адзін ён, Феадосій, застаўся навідавоку, хоць мог бы, нібы крот, затачыцца ў пячэрскую гару. Нікога іншага, а яго, Феадосія, полацкі князь ліслівымі словамі запрасіў на сустрэчу з паганскім ваяводам. Усё гэта цешыла самалюбства. Гардыня не да твару адшчапенцу свету манаху, Бог сурова карае за яе, але салодкі чарвячок не-не ды і шчыкатаў манахава сэрца.

Даведаўшыся, што Усяслаў пайшоў на полаўцаў, Феадосій рашыў дзейнічаць. Перш-наперш трэба было выгнаць з Берастова паганцаў. Ужо адно тое, што жылі яны побач з хрысціянамі і маглі перавабіць слабыя, незагартаваныя ісціннай верай душы ў сваё лясное дзікунства, не давала ігумену спакою. Ён быў чалавекам-кропляй, які няспынна б'е і б'е ў адным кірунку, калі паставіць перад сабой якую-небудзь мэту. Ні жалеза, ні самы цвёрды камень-плітняк не вытрымліваюць такіх удараў. Стаўшы ігуменам пасля мяккага, схаванага, як улітка ў самім сабе, Варлама, Феадосій вельмі горача ўзяўся за манастырскія справы. Лік браццяў-інакаў павялічыўся да ста чалавек. Узорам для сябе ігумен узяў жыццё рамейскага Студыйскага манастыра. Кожнага са сваіх браццяў хацеў ён выратаваць ад спакусаў грахоўнай плоці, свае казанні прамаўляў ціха, з мальбою, калі ж некага выкрываў, абвінавачваў — слёзы цяклі з вачэй. Часта абходзіў ён келлі, каб даведацца, ці не маюць манахі, акрамя агульных якіх-небудзь сваіх рэчаў, ежы або адзення. Калі знаходзіў такое, адразу кідаў у агонь. Нават ноччу бясшумна хадзіў ігумен па манастыры, слухаў каля дзвярэй келляў, што робіць кожны брат. Пачуўшы размову двух або трох, што сышліся ў адной келлі, грукаў у дзверы жазлом, а раніцою калоў іх самымі бязлітаснымі словамі. Епітым'ю ж, якой належала караць аднаго, раскладваў, за вялікую любоў, на трох і нават чатырох браццяў. Не любіў ігумен срэбра і золата, што слепяць чалавека ў зямным жыцці. Аднойчы прыбіўся да манахаў шавец, але быў непастаянны, як вясновы ручай, — то шчыра маліўся, то знікаў з лаўры на некалькі сядміц. Вярнуўшыся, паклаў усё запрацаванае сабою да ног Феадосія. Ігумен дужа разгневаўся, загадаў швяцу кінуць срэбра ў гарачую печ, у полымя. Калі ж не кіне, не быць яму чарняцом. Ілытаў шавец патаемныя слёзы, бачачы, як гарыць вялікае багацце.