Выбрать главу

Ласкі пяшчотнай Агюль былі ўзнагародаю Гіргеню.

— Ты сапраўдны хан, — шаптала Агюль. — А гэтага Калатана, гэтага пса, які асмеліўся ўзняць супраць цябе голас, загадай забіць. Не, хай ён жыве, але прышлі яго да мяне — будзе збіраць косці ля майго шатра.

— Прышлю, — млява бубніў у адказ Гіргень. — Агюль, зорка мая...

Толькі назаўтра Калатана не знайшлі ў ардзе. Знік, растаў, як ранішняя раса. Вырашылі, што з вялікага гора або кінуўся ў стэпавае возера (шмат іх ляжала па дарозе), або сканаў дзе-небудзь у глухатраўі. Стары шкурадзёр з племені печанегаў, які яшчэ за людской памяццю прыбіўся да арды і закопваў трупы дохлых жывёл, расказаў Гіргеню, што бачыў Калатана. Той сядзеў у траве, заўважыў шкурадзёра, нешта хацеў крыкнуць, хацеў даць нейкі знак рукою, але не паспеў, увесь пасінеў, зморшчыўся, змізарнеў ростам і раптам ператварыўся ў сусліка і шмыгнуў у нару з-пад ног шкурадзёра. Пры такой навіне Агюль пабляднела, ёй зрабілася вельмі сумна.

Між тым арда ўсё далей і далей ішла на поўнач. Перавалілі цераз раку Снапарод, набліжаліся да Ерэлі, якую русы завуць Вуглом. Спякота даймала людзей і жывёлу, нямелі ногі ў страмёнах, а Гіргень усё не даваў перадыху, усё гааў свой народ наперад. Трывога апошнім часам грызла ягоную душу. Здаецца, усё было вакол звыклае, надзейнае — і верная Агюль, і верныя супляменнікі, і шырокі стэп, і дрогкія зоркі ў начных нябёсах, а ён змрачнеў, хмурыўся, падазрона прыслухоўваўся да нечага. Часам заміраў, седзячы ў сядле, ухапіўшыся правай рукою за сваю сівую рэдкую бараду. Збоку здавалася, што стары хан хоча па валасіне выдзерці яе. Нават здавалася, што ён спіць у сядде, бо немагчыма старому целу цярпець такую задуху, такую цяжкую бясконцую дарогу, калі нават маладыя ехалі з чырвонымі ад стомленасці вачамі і соль плавілася ў іх на спінах. Рыпеў пясок пад капытамі ў каня. Рыпеў лук за плячамі. Рыпелі кібіткі, у якіх ехалі жанчыны і дзеці. Здавалася, рыпела гарачае неба. Адзінай уцехаю быў вечар, калі кацілася за небасхіл круглае чырвонае сонца, спадала спёка, мякчэлі галасы людзей і жывёлы. Тады Гіргень паварочваў каня да беласнежнага шатра, у якім яго чакала Агюль. Там былі прахалода і каханне. Ён злазіў з каня. Сядло, нагрэтае за дзень сонцам, апякала руку.

— Выпі кумысу, мой хан, — сказала Агюль, калі ён, як заўсёды, прыйшоў да яе. Ён пачаў піць гаркаватае пітво, неадрыўна пазіраючы на яе.

— Ад кумысу добры спакойны сон, — усміхнулася Агюль і раптам спыталася. — А што, калі Калатан жывы, не памёр?

— Табе яшчэ помніцца гэты чарвяк? — здзівіўся Гіргень. — Ён памёр, бо, пасля таго як ён прайграў мне, сапраўдны куман не павінен жыць. Але, калі б адбыўся цуд і ён зноў з'явіўся б у нашым стэпе, я адрэзаў бы яму вушы. Яны ў Калатана занадта доўгія.

Гіргень засмяяўся, задаволены жартам і сабой, і раптам адчуў, як няўлоўна пахіснулася пад ім зямля. Ён сядзеў на кашме, побач была Аполь, кумыс прыемна ахалоджваў рот, але трывога ўспыхнула ў сэрцы, ды такая, што пацямнела ўваччу. Яму падалося, што ён зараз памрэ.

— Што з табою, уладар? — ціха спыталася Агюль. Вочы ў яе былі бліскучыя, вялікія. Такія вочы, як халодная рачная вада ў спёку.

— У мяне чамусьці закружылася галава, — разгублена сказаў Гіргень. Ён прыклаў далонь да лба.

— Ты стаміўся... Ляж, паспі, — супакоіла старога хана Агюль.

— Не... Гэта не тое... Не тое, — прыслухоўваючыся да самога сябе, да глыбіняў сваёй душы, павольна прагаварыў Гіргень. Потым ён рыўком паклаў руку на круглы мяккі шіячук Агюль, задыхаючыся, запытаўся:

— Ты кахаеш мяне?

Зноў страх, як гаой з раны, выліўся з сэрца, затапіў кожную клетачку цела. Хан адчуў, што ў яго спыняецца дыханне. Рукі і ногі зрабіліся бязважкімі, быццам пяро стэпавай птушкі. У роце перасохла, нібы кінулі туды гарачага пяску. Агюль маўчала, уважліва гледзячы на старога Пргеня.

— Што ты зрабіла са мной? — пра ўсё здагадаўшыся, усё зразумеўшы, выгукнуў Гіргень, але толькі слабы шэпт вырваўся з грудзей.

— Спі, хан, — строга сказала Агюль.

— Ты ўліла ў кумыс атруту. Ты... якую я так кахаў... Скажы, Агюль, што гэта не так... Скажы, і я дарую... Не маўчы...

Але Агюль маўчала, загадкава пазіраючы ў твар хану. Ён адчуваў, як нямее, халадзее нутро, бяссільна скрыгатаў зубамі, дарэмна спрабуючы ўзняць галаву, цвёрда і гнеўна глянуць на каварную падманшчыцу. Ён добра ведаў, што яна заўсёды баялася ягонага позірку ва ўпор. Ды галава хілілася на Ірудзі. I раптам такая стома, такая тупая абыякавасць наваліліся на хана, што ён салодка пазяхнуў, сказаў: «Буду спаць», лёг на кашму і заснуў.

— Спі, хан, — прашаптала Агюль. Яна доўга сядзела ў цемры, прыслухоўваючыся да ягонага дыхання, баючыся, што соннае зелле акажацца слабым і хан, перамогшы сон, схопіцца за шаблю. Але хан моцна спаў, свістаў носам, быццам суслік. Тады Агюль прутка ўскочыла на ногі, шчоўкнула пальцамі, выклікаючы рабыню, і калі тая, чорная, бязмоўная, схілілася перад ёй, спытала: