Выбрать главу

Уладзімір Правасуд

Соль і перац

Кнігу «Соль і перац» склалі новыя байкі, гумарэскі і мініяцюры. Уладзімір Правасуд выкрывае бюракратаў, падхалімаў, гультаёў, якія пакуль не перавяліся і перашкаджаюць нашаму руху наперад. Творам маладога паэта ўласцівы пільнасць назіранняў і трапнасць гумарыстычных дэталяў.

АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ
У лесе пад вялізным пнём У Барсука быў дом. Там жыў ён са сваёю Барсучыхай Лагодна, ціха. Барсук хадзіў заўжды на паляванне, Вяртаўся са здабычаю штодня. Былі і любасць там, і мілаванне. Жыла, як кажуць, дружная сям'я. І хоць нічым Барсук не вызначаўся, Каля яго шумок узняўся: — Узорны сем'янін! І працаўнік выдатны! І на ўсе лапкі майстар здатны! Ніхто да Барсука ў лесе не дарос! Той шум і шырыўся, і рос. І вось дайшоў ён і да льва, нарэшце, Магчыма, іншы на ільвіным месцы І ўвагі б не звярнуў. Ды толькі Леў На гэта погляд асабісты меў. — Так, так,— зазначыў цар звяроў,—                            выдатны вопыт. Бяру я на сябе галоўны клопат: Так на ўвесь лес раззвонім пра яго мы — Каб быў адразу ўсім вядомы... Ну, словам, закруцілася машына. Пайшла ў тым лесе пісаніна. Леў размаўляў са зверам кожным асабіста. Падпісваліся ўсе чыста, Што, як Барсук, заўсёды З сям'ёю будуць жыць у згодзе: Дамоў у час прыходзіць, Штодня хадзіць на паляванне, Да рэшты ўсю здабычу жонцы аддаваць І ёй ва ўсім дапамагаць,
І берагчы сваё каханне...                              Прызнацца, Абавязацельствы так пішуцца часамі: На працу — не спазняцца! Штомесяца — выконваць план бяромся самі! Заказчыка — ніколі не падводзіць! Заўжды актыўна выступаць на сходзе! А ўсім вядома без падказкі — То ж кожнага прамыя абавязкі!
ДАВЕДКА
Леў напісаў загад, Што зверанят Пры родах могуць не прымаць Яноты-фельчары ды лісы-акушэркі, Але абавязкова мусяць выдаваць Ім адпаведныя паперкі, А без даведак тых нікога не рэгістраваць, Каб не паблытаць стан звяроў, іх званні. (На што было асобнае ўказанне Накіравана ў зверазагс.)                                   Дарэчы, Прыйшла вясна, і разліліся рэчкі. І ў гэты час, нібы на ліха, Абрадзілася Бабрыха. І ёй у тым ніхто не дапамог, Бо да Бабрыхі праз ваду дабрацца аніяк                                                не змог. Калі ж вада у берагі вярнулася назад, Бабёр з Бабрыхаю прыйшлі у зверазагс. Лісліва іх сустрэў Барсук: — Ды хто ж у вас — унучка ці унук? — Сынок! — Бабёр з Бабрыхай адказалі,— Таму і завіталі, Барсуча, у тваю мы установу, Каб нам малога зарэгістраваць. — Гатоў паслугу вам я аказаць, Ды толькі атрымаў загад я новы, Што трэба мець належную паперку Ад Ліскі-акушэркі, Што нарадзілася ў вас Бабранё. — Барсуча, ды пратры свае ты зёлкі. Глядзі, ды вось жа тут яно,— Ўзмаліліся Бабёр з Бабрыхай. — Ды бачу сам, бо маю зрок нядрэнны. Але ж даведка мне патрэбна. — Даведка? На якое ліха... Ды ты, нібы той бюракрат. — Не гаварыце так! Я быў бы вельмі рад Прыемнае зрабіць. Магу вось пабажыцца. Ды толькі б мне даведку ад Лісіцы. Бабёр з Бабрыхаю тут да Лісы, а тая Хвастом віляе, Але наважыла ўсё ж на сваім стаяць: — Я паважаю вас, Бабры, заўсёды, Але ж я не прымала роды, Таму даведку не магу вам даць. Ідзіце, мо Барсук і так зарэгіструе. Бабры да Барсука шыбуюць. Адтуль — зноў да Лісы. Няхай паходзяць, Ім гэта не пашкодзіць.
Вось часам бюракрат, калі заварыць кашу, Дык гора сербанеш тады парадкам — Бо ўсюды наўтыкае ён рагатак: Хто ёсць ты сам? Які узрост і званне? І мноства разнастайнейшых пытанняў. Каб адказаць на іх, жыцця бывае малавата, Забудзеш, ходзячы, і пра сям'ю, пра хату.
КРЫТЫЧНЫ ХОД
Ў газеце «Быт жывёлы» Конь Надрукаваў аднойчы фельетон. У ім штукарствы апісаў Казла на ферме, Які займаў пасаду фуражыра. Гаворачы па праўдзе, шчыра, Удала вельмі І ўсё праўдзіва так, Што сказ ні прачытай — дык факт. Казёл на гэта не, не абураўся, А нават у тым-сім і сам прызнаўся. Маўляў, мне на карысць Вось крытыка такая — Памылкі выпраўляць яна дапамагае. А у каго памылак не бывае? Ён на пасадзе утрымаўся. А Конь? Расплачвацца пачаў за фельетон. Казёл яму не дараваў: Ва ўсе інстанцыі заявы напісаў. А ў іх чарніў Каня і так, і сяк, Што той не працаўнік — лайдак Ды сквапны да чужога вельмі: Так і глядзіць, Каб што сцягнуць дзе з фермы. Каня сваёй ён мераў меркай (Калі ж заява ёсць — Дык будзе і праверка). І вось праверка не адна — мо дваццаць: Спрабуюць у паклёпе разабрацца. І, ведама, Нічога не знаходзяць. А Конь ад тых праверак ледзьве ходзіць — Яны звялі яго дазвання. Не вытрымаў тут Конь