Выбрать главу
Клім Іванавіч Маргалка Узначаліў гаспадарку. І ўсе справы з таго часу Закульгалі у калгасе. Пра любыя недаробк? Гаварыў заўжды таропка. На палях гніе салома... — Тут віна мая, вядома. У хлявах жа іней белы... — Так, мы тут не даглядзелі. Клуб таксама не ўцяплілі... — Так, мы гэта упусцілі. Ад другіх зусім адсталі... — Тут, як кажуць, прамаргалі. Гаспадарка ж, як снег, тае. Старшыня адно — маргае. Ды кіруе гаспадаркай Дзе-нідзе такі Маргалка. Каб там справы йшлі да ладу, Старшыню б змагнуць з пасады.
ПАСЛЯ ЛЕКЦЫІ
«Гарэлка, п'янства — сацыяльны біч! Мірыцца з гэтым нам ужо даволі!» — 3 натхненнем гаварыў Іван Фаміч Пра шкоднасць тых напіткаў з алкаголем. «Пакончым з п'янствам!» —                                    пад канец сказаў. 3 трыбуны злез, накіраваўся ў залу. Яго сябры віншуюць, акружылі: «Цудоўна прачытаў, Іван Фаміч! Па выпадку такому б — магарыч!» І што ж вы думалі —                            пайшлі і «замачылі».
ЗАХВАРЭЛА АГРЫПІНА
Без ніякае прычыны 3ахварэла Агрыпіна. Людзі ўсе ідуць у поле, А ў яе дзесь штосьці коле, Як заколе, як падверне — Абарвалася, напэўна, Штось ўсярэдзіне ў жанчыны.
— Ой, маю як крышыць спіну, Ой, як ломіць паясніцу... — Дык паехала ў бальніцу б Ці схадзіла б у аптэку — Там табе прыпішуць лекі, Што рабіць, параяць, можа. — Ой, нішто не дапаможа Мне з хваробаю ліхою — Нарадзілася такою. Як не гэтае, дык тое. Што паробіш ты з бядою. Агрыпіна так заўсёды Енчыць-плача пры народзе. Калі ж пойдуць людзі ў поле, Дык тады не чуе болю. На сваім на агародзе Да дзесятага мо поту Напрацуецца ў ахвоту, А затым — зноў ледзьве ходзіць. Вы б пабачылі на рынку Калі-небудзь Агрыпінку: Зноўку там не чуе болю — Выступае ў іншай ролі. Выбар у яе багаты: Ранняю вясной — салата, Кветкі першыя на рынак Носіць шчодра Агрыпіна. Першы ўкроп, цыбулі строчкі, Памідоры, агурочкі,— Усё прадаваць яна тут зможа. А цана — дык крый нас божа? Лепш не знаць яе ніколі. Агрыпіна на прыволлі Гандаль развяла шырокі, А на працы — дык марока. Людзі ўсе ідуць у поле, А ў яе дзесь штосьці коле, Захварэла зноў, нябога, Не паможа тут нічога — Ні бальніцы, ні аптэкі.
Трэба іншыя ёй лекі.
ВЯРОВАЧКА ЎЕЦЦА
Ён будзе клясціся: ніколі, ні разу... Што база не крама,— напомніць дарэчы. А сам тую базу усюды аблазіў, Цягае дамоў дэфіцытныя рэчы.       Глядзяць на такога,       Здзіўляюцца людзі:       Шанцуе ж: глядзіце,       Ён крадзе — не судзяць. Калгас для яго, нібы тая прынада, Мо пяць разваліў ужо іх да асновы. Змясціць у адным не паспеюць з пасады, Глядзіш — ён калгас узначальвае новы.       Глядзяць на такога,       Здзіўляюцца людзі;       Шанцуе ж —       Разваліць калгас — і не судзяць. «Развод... Разлюбіў...                               Не магу...» — ён ляпеча. І што яму жонка, і што яму дзеці. А ён жа жыццё чалавеку скалечыў, І можа яшчэ не адно пакалечыць.       Глядзяць на такога,       Здзіўляюцца людзі;       Шанцуе ж такому —       Не садзяць, не судзяць. «У Брацк — калі ласка! На ўсход — не адмоўлю!» — Ён месяц — на ГЭСе, другі — каля домны. Лятае з адном на другую будоўлю. Каб толькі пабольш праязных ! пад'ёмных.       Глядзяць на такога,       Здзіўляюцца людзі;       Шанцуе ж —       Транжырыць усё — і не судзяць. Цудоўны наш час пралятае ракетай. Узводзім мы дом камунізма над светам, Будуем, ствараем, шукаем...                                         А гэта... А гэта мінуўшчыны племя адпетае.       Глядзяць на такіх вось,       Здзіўлядюцца людзі...       Вяровачка ўецца —       Канец усё ж будзе!