СПОВЕДЗЬ РЫБАКА
Яно як завярэдзіць —
І рад ты ці не рад,—
А дома ўжо не ўседз?ш,
Не ўтрымаюць нат
Ні жонка і ні цешча,
І нават сваякі...
На золку сабярэшся,
Шыбуеш да ракі,
Каб захапіць куточак,
Плацдарм, як на вайне,
Дзе рыбы той, браточкі,
Нібыта ў чыгуне.
Не рэчка — проста міска,
Бяры і пі нагбом,
А хочаш — чэрпай лыжкай,
Бы дома за сталом.
Такое й не прысніцца,
Тут можна паглязець...
Вось толькі б не спазніцца,
А першаму паспець.
Уяўляю сам, як буду
Над рэчкаю сядзець.
У руках трымаю вуду,
Хаця б не праглядзець...
Нарэшце!
Мітусіцца
На хвалях паплавок.
А мне ўжо не сядзіцца,
Не церпіцца, браток.
Чакай...
Чакай...
Нырае!
А раптам як сарве?
Імгненне!
Вось такая! —
Трапеча на траве.
А навакол — прыгожа!
А час той — не суняць!
І клёў такі! — што нельга
І словам перадаць.
...Сяджу, вось гэтак мару...
Я б паляцеў, дальбог.
Ды жонка, нібы хмара,
Як толькі на парог,
Мае яна намеры
Кляне і сяк і так.
Патрапіў, нібы ў нерат
На досвітку шчупак.
Сядзі і ўнукаў гушкай —
Вось лёс мой, рыбака.
А недзе — пахне юшкай
І плешчацца рака...
ПАДАРУНКІ ДА 8 САКАВІКА
Ажыўлення ўсюды рух —
Клопатаў багата.
Роўна па календару
Завітала на парог
К нам належным чынам.
Разгубіліся і з ног
Збіліся мужчыны.
Дзе прыскокам, дзе бягом
У святочным тлуме
Абмінаць гастраном,
Атакуюць ГУМы.
І такія ўсе наўздзіў,
Ну, як дзеці, прама.
З сівізною, вунь, камдзіў
У чарзе таксама.
Вунь пісьменнік. На Парнас
Так не лез бы, пэўна, —
Ля прылаўка ж тут якраз
Выглядае пеўнем.
Не адбіцца ад пралаз,
Не знайсці ратунак:
Падавай ім экстра-клас,
Экстра-падарункі!
І выстойваюць падчас
У чарзе гадзіны.
...І ўсё гэта дзеля вас,
Дзеля вас, жынчыны!
ЗАВОДСКІ АНСАМБЛЬ
Скажу па-шчырасці я вам
(Пацвердзіць гэта кожны):
Грымеў наш завадскі ансамбль,
Грымеў, як толькі можна.
Ён выстаўляў нам напаказ
Рэпертуар багаты.
У ў клубе завадскім штораз
Ён выступаў на святы.
Прыхільнасць заваёўваў ён,
Яго паслухаць — люба!
Грымець пачаў на ўвесь раён,
Радзей — у родным клубе.
І ўсё званчэй, званчэй гучаў.
І ўжо без астаноўкі
На вобласць ён грымець пачаў,
А ў родным клубе — змоўкнуў.
А слава ўсё расла — ого!
І ўжо цяпер, няйначай,
Глядзім і слухаем яго
Па тэлеперадачах.
Глядзім, а на душы шчыміць:
Адкуль такое ліха? —
Наш завадскі ансамбль грыміць,
А ў нашым клубе — ціха.
ЗДАРЭННЕ 3 БРЫГАДЗІРАМ
Здаўна павялася гаворка такая,
Што п'янаму бог сам дарогу ўступае.
Любіў брыгадзір наш такую гаворку,
Калі запраўляўся «вадзіцаю» горкай.
Ідзе ён — ніхто не трапляйся на вочы,
Калі непрыемнасцей розных не хочаш.
Аднойчы яго падвяла ўсё ж сівуха...
...Ішоў брыгадзір наш пад добраю «мухай».
Ішоў, як звычайна, хістаўся... І многім
Прыйшлося ўступіць брыгадзіру дарогу.
І раптам — о, божа! — аж ахнулі людзі,—
Раз'юшаны бык на дарозе што будзе?
Магчыма, ад статку адбіўся, задзіра.
І вось ён насустрач ідзе брыгадзіру.
Яго усё гэта, напэўна, здзіўляла,
Што наш брыгадзір, як ні ў чым не бывала,
Ішоў на збліжэнне, выводзіў заўзята:
«Бывайце здаровы, жывіце багата...»
І бык тут спыніўся, нацэліў рагамі,
Зямлю стаў капаць пад сабою нагамі...
Здзівіўся і наш брыгадзір ад такога:
Як гэта яму не ўступаюць дарогу?
А бык — ані з месца, прырос да дарогі.
Імгненне —
Паддзеў брыгадзіра на рогі.
І трэба сказаць вам, браткі, па сакрэту:
Пайшло на карысць, брыгадзіру ўсё гэта.
ВУСЫ
(ЖАРТ)
Адрасціў мой Саша вусы,
Прыгажун стаў — хоць куды!
Я вусамі ганаруся.
Ды праз вусы — нелады.