Выбрать главу
Пасміхаюцца дзяўчаты, Як мяне сустрэнуць дзе; Ты глядзі, маўляў, вусаты Вакол пальца абвядзе.
Я ўсміхаюся таксама: — Нас вадой не разальеш, Мне, прызнацца, ён з вусам! Падабаецца нат лепш.
А у вёсцы — ці то ўранні, Ці то вечарам ідзеш: «Вусачыха», да спаткання... «Вусачыха», добры дзень...
І таму сказаць я мушу Пры сустрэчы першай з ім: — Буду так кахаць! А вусы? Вусы, мілы, ні пры чым!
ТЭЛЕФОН
Дзе б ж пачуў што важнае Ці плётку ні падслухаў — Другому скажа усё роўна па сакрэту ён — На вуха.
КАЛЯНДАР
Адлічвае ён дні, мінулыя падзеі І з кожным днём худзее...
3 ПЕРШАГА ПОГЛЯДУ
Як глянуў,               дык адразу закахаўся, Але ў адказ чуў                    толькі адны кпіны. Бо закахаўся —                   вось у чым бяда ўся — Ён не ў дзяўчыну,                          а ў яе машыну.
СЯБЕ ПАДВЁЎ
— Ах, «Жыгулі»! — 3агадчык базы Уздыхнуў.— Набуду іх адразу!.. І стаў цягнуць — Сябе падвёў: Ні базы і і ні «Жыгулёў».
ЗДРАДЛІВЫ ЛЁС
— Тым трэба жыць, Што набяжыць,— Казаў заўжды Выносаў.— Бяры, дзе дрэнна што ляжыць, У разявак з-пад носа. І без разбору браў і нёс — Ці мала там, ці многа... Яму, нарэшце, здрадзіў лёс — Яго ўзялі самога.
ВАЯКА-ЗАБІЯКА
Малых ён пеўнікаў усіх Дзяўбаў, як мог. Напэўна, Ён быў дужэй за ўсіх за іх. Ды раптам сцішыўся, прыціх Перад сапраўдным Пеўнем.
ЯГО МЕТАД
Ён кожны часопіс прагледзіць, Заўжды прагартае газеты, Што знойдзе — праз сіта працэдзіць, Затым зарыфмуе ўсё гэта.
Чужыя сабраўшы усходы, Ён зноўку іх сее у друку... ... Народзіцца рыфма заўсёды, Была б толькі знойдзена думка.
ЗАКАПАЎ
Пісьменнік твор свой новы напісаў. Цяпер над ім ён ночы каратае, Бо так глыбока думку закапаў, Што сам яе ніяк не адкапае.
НА ЛЕКЦЫІ
Ён так чытаў, што ў зале — ні-ні-ні: Ні шэптаў не было, ні рухаў. Нат муха не парушыць цішыні — Заснула на ляту і муха.
***
— Чаму на працы не відаць Глафіры? — Глафіра — жонка брыгадзіра. — Чаму ж на сходзе першаю Глафіра? — А як жа — яна жонка брыгадзіра.
***
— Усё ты для мяне, мая каханая, Мая бясцэнная, мая жаданая, Мая ты ластаўка харошая!.. — Дай божа толькі, каб апошняя...
АБАЗНАЎСЯ
— Ого, які вы клуб сабе займелі! — Дык гэта ж домік старшыні арцелі. — А там што за пакрыўлены ў вас зруб? — А то ж і ёсць наш клуб.
ПЛАНАВІК-АДВОЛЬНІК
Плануе часта ён на вока, Бо сам у справу ён не ўнік. І планы ад жыцця далёка, Як гэты самы планавік.

ЭПІТАФІІ

Падхаліму
На рознай працы ў розныя гады Ён гнуў перад начальствам сваю спіну. І толькі распластаўся ён тады, Калі яго паклалі ў дамавіну.
П'яніцы
Нябожчык быў і сапраўды мацак — Больш літра асушаў за... так. Яму б, нябогу, жыць яшчэ ды жыць, А ён, як бачыце, даўно ўжо тут ляжыць.