Выбрать главу
«Народны капітал»,                   «Зрастанне капіталу з працай», Спрабуюць з-за мяжы пераканаць. Ды нам Даводзіцца з такой хлусні хіба здзіўляцца, Ды пасмяяцца, калі мы у гуморы: Заўжды з сабою капітал прыносіў гора, Трымае ўчэпіста здабыткі капіталу спрут. На словах ён, вядома, за працоўны люд, На справе ж —                дзейнічае так, як той Паморнік.
НАБОЖНЫ ВОЎК
— Эх, шэры рабаўнік, стары ты стаў, стары! Хоць і бадзяешся ў бары, Ды спрыт не той, як гэта ты не ўтойвай,— Звяры сказалі неяк раз Ваўку.— Даволі награшыў ты на вяку. Пара б табе падумаць і пра тое, Як смерць сваю дастойна стрэціць, Бо ў пекла можаш трапіць на тым свеце... А там такіх, як ты, даўно чакаюць... «Напэўна, правільна яны ўсе разважаюць?— Падумаў Воўк.— Мне трэба прымірыцца І за сябе самому памаліцца, Каб не патрапіць у тым пекле на патэльню...» І хоць ён зборышчы любіў не вельмі (Бо воўчую з маленства звычку меў — Што сам упаляваў, дык тое сам і з'еў), На гэты раз парушыў звычку ён, Прыклыпаў сам у малітоўны дом. Ды вось бяда — малітвы там чытае, Дык прыкмячае, Як гэта ўжо было з ім неаднойчы: Ён богу моліцца, а думае па-воўчы: Каб дзесьці каля рэчкі Зарэзаць хоць авечку.
Мілітарыст, калі яму паверыць, Ён — дабрадзей, Ён — за людзей, На справе ж — мае воўчыя намеры.
АСЁЛ АСЛОВІЧ
Здарылася аднойчы так, Што захварэў на ферме Бык-важак, А статак трэба весці ў поле. Паблізу ж не было нікога болей, Адзін Асёл ля пуні аціраўся. Яму і даручылі гэту справу. Асёл узяўся за яе рухава, Абрадваны, што дачакаўся Такой увагі і пасады гэтай. Ён строем вывеў статак на палетак. Сачыў за ўсімі, Не пускаў далёка, Трымаў паблізу ўсіх, На воку. А хто не слухаўся (заўважым тут між намі), З аслінымі той знаўся капытамі. — Чаго да нас чапляешся ты ўсё, Шаноўны дзядзечка Асёл! — Заўжыць цялё і змоўкла на паўслове: — Я не Асёл табе!.. Для ўсіх — Асёл Асловіч! — Зароў тут наваспечаны важак І разышоўся так, што жахі І з той пары у статку ў адно слова Уторылі усе: — Асёл Асловічі.. — Асёл Асловіч! Мілы наш, парайце... — Асёл Асловіч, вы не наракайце... — Асёл Асловіч, нам дазвольце гэта... — Асёл Асловіч, вамі абагрэты... — Асёл Асловіч — гэта галава... А у адказ адно: — У-ва! У-ва-а! І так Асла да часу велічалі, Пакуль, наш Бык зноў статак не ўзначаліў. І знік асліны ў статку крык і гром — Асёл звычайным зноўку стаў Аслом.
Замест маралі даў бы я параду: Асобу трэба паважаць, а не пасаду.
ДЫСЕРТАНТ
У інстытуце аспірант Яфрэмау Займаўся дужа важнаю праблемай. Не спіць наш бедалага і не п'е, не есць — Вісіць праблема, бы на шыі гіры: Саскоў карова мае шэсць, А доіцца з іх усяго чатыры. Чаму чатыры? А калі б даілася хоць пяць,— 3 праблемай гэтай трэба разабрацца!— Дык вунь на колькі б можна ўдой падняць! Яна б давала літраў дваццаць пяць, Калі цяпер дае, напрыклад, дваццаць. Дык то ж адна карова. А калі іх сто? Была б прыбаўка літраў на пяцьсот. За дзень — пяцьсот! І ніякіх выдаткаў. Рака малочная цякла выдатна 3 чарніліцы і — проста на паперу. Фантазія ж не ведала ўжо ні мяжы, ні меры, Круцілася, бы нейкі калаўрот. Разлікі ўжо рабіліся на месяц і на год. І не на сто кароў. Яфрэмаў смела Прыбаўку падлічыў і па рэспубліцы, І па Саюзу ў цэлым. Нарэшце, ўзяў не пяць, а шэсць саскоў. Калі б усе давалі малако, Яго было б, як той вады ў рацэ. Ну, словам, хоць купайся ў малацэ. І ўсё падлічана старанна, Тэарэтычна усё абгрунтавана, Хоць сёння навуковую давай ступень. — Але ж тэорыя без практыкі                                ёсць спарахнелы пень,— Сябры сказалі. І неяк раз Яфрэмаў заспяшаўся у калгас, Каб даказаць такім вось малаверам, На практыцы тэорыю праверыць. Прыехаў у калгас ранюткім часам. (А старшьтня разумны быў у тым калгасе.) Ён выслухаў Яфрэмава ды кажа: — Прыбаўка дужа многа важыць. Але не будзем ставіць вам рагатак: А для навукі выдзелім вам статак. Адна умова: тое малако, Што з дадатковых атрымаеце саскоў, Сабе бярыце, самі спажывайце, А болей не дадзім, не наракайце. Дык згодны? — Згодзен! — адказаў Яфрэмаў. Рашаць прыняўся ён сваю праблему. Хадзіў ён ля кароў і так, і гэтак, У калгасе прасядзеў амаль што лета, Стаптаў там не адны пантоплі, А малака не атрымаў ні кроплі.