Выбрать главу
Прызнацца, іншы раз Такія дысертацыі страчаюцца і ў нас. Ды з іх, як і з таго казла ўсё роўна, Ні малака, ні воўны.
ДУБ І ГРЫБ
У дрэў-суседзяў на віду Рос Дуб, Развесіўшы свае шырока шаты. Камель яго — У некалькі абхватаў. Такіх Дубоў, бадай, Не знойдзеш болей — Ён волатам стаяў Над наваколлем! І познім вечарам,                          і ранкам Магутны Дуб лавіў маланкі. Часамі застываў у задуменнм. І аглядаў ён лес. Прыемна Было так Дубу-волату...                                 Аднойчы Разбуджаны быў волат ноччу,— Пачуў ён галасок сярдзіты: — Па-добраму З дарогі лепш сыдзі ты! А не — дык паднатужуся ледзь-ледзь — Табе на гэтым месцы не ўсядзець! — Ты хто гакі? — Я — Мухамор! Я — цар сярод грыбоў адзіны, Расту я не па днях, А па гадзінах. Мне месца не саступіш — Дык у імгненне Я выверну цябе з карэннем! Ды Мухамор, як ні стараўся, Ні напінаўся,— Як Мухаморам быў, Так Мухаморам і застаўся — Засохнуў, спарахнеў і болей не прыўзняўся. А Дуб, як і раней, Над наваколлем                         узвышаўся.
СУСТРЭЧА
Якіх здарэнняў не бывае ў ноч                                  пад Новы год! Ну, узяць бы гэтае. Хоць і не ў іх натуры, А года Новага прыход Задумалі адзначыць Куры. На седала рашылі не садзіцца,                                      як заўсёды, рана, А загаддзя падрыхтаваліся старанна — У складчыну сабралі усяго патроху: Адна прынесла бульбіну, другая дзесь знайшла гароху, А трэцяя ў дадатак Прынесла некалькі зярнятак, Каб быў дастатак за сталом. І справа стала толькі за пітвом, Якое Певень абяцаў прынесці. Даўно ўжо час за стол прысесці, Ды Певень дзесьці затрымаўся... А дзе? Калі у краму ён спяшаўся, 3 ім адбылося гэткае здарэнне: 3 суседняга двара сустрэў другога Пеўня. — Вітаю, браце, з Новым годам! Не шкодзіла б нам з гэтае нагоды... Пайшлі далей. ідуць ды размаўляюць. А тут і трэцяга, нарэшце, сустракаюць. І вось, пакуль ісці дадому, Рашылі прапусціць па чарачцы, вядома, Спачатку па одной за стрэчу,                                          для прыліку. 3атым яшчэ... Затым пайшло скарэй... Пілі за Новы год ужо без ліку. Забыліся пра дом і пра Курэй.
Я словы гэтыя належным чьнам Пад Новы год адрасаваў мужчынам