Выбрать главу
ІНДЫК І ПЕВЕНЬ
На сметніку, напэўна, індык сустрэў аднойчы Пеўня Ды кажа так яму; — Сусед, Мы раіліся тут усе, А зразумець цябе ніяк не можам: Чаму ты ноччу нас трывожыш? Усім яшчэ так хочацца паспаць, А ты, бы нейкі недарэка, На золку пачынаеш вэрхал узнімаць, На ўсё ваколле кукарэкаць. Ні нам і ні сабе ты не даеш спакою. — Э, Людзі мой сусед, з табою Я пагадзіцца не магу ніяк,— Спакойна адказаў наш Певень гак.— Калі б не я, дык ноч была б бясконцай, Ніколі не настаў бы дзень. Я ж расганяю ночы цень, Не проста кукарэкаю — я клічу сонца!
Вось так і іншы пустазвон Пераканаць, спрабуе, што, калі б не ён, Даўным-даўно усё прапала б, І нават сонца не ўставала.
ЛІСА І МОДА
Вядома, што Лсіцы любяць моду. А гэтая — звышмодніцай была (Такая удалася ўжо ад роду). Пражыць і дня Лісічка не магла, Каб дзе чаго не начапляць, Каб на сябе чаго не начапляць. І днём, і ноччу модамі без толку Была занятая лісіная галоўка. «Фу, рыжыя! — 3 пагардаю сястрычкам Казала модніца-лісіцы.— Ад суму з вамі я памру тут...» І вапнай выбеліла футра. І да чаго пасля дайшла, дурніца! — Надумала з хвастом, нарэшце, Разлучыцца: Маўляў, хвастатыя цяпер не ў модзе. І вось аднойчы ў карагодзе Схапіла — раз! — Адсекла хвост дашчэнту! І стала моднаю на ўсе На сто працэнтаў. За што і паплацілася аднойчы Сабакам трапіла на вочы. І тыя, як вядома, не зявалі — Лісу пагналі. З хвілінай кожнаю Больш страху наганяюць, Вось-вось, здаецца, даганяюць. Каб хвост — Ліса б управа ім вільнула, Сама ж — налева павярнула — І ўспамінай, як звалі. А так сабакі модніцу дагналі...
Калі разважыць аб усім цвяроза, Дык трэба мець і ў модзе розум.
ПЕВЕНЬ І АНКЕТА
Аднойчы Певень запаўняў анкету Пры ўладкаванні на работу (Патрэбна дзеля формы гэта). Размашыста і са стараннем Ён напісаў і прозвішча сваё, І ўзрост, І званне. На кожны пункт даваў адказы. І раптам разгубіўся нейк адразу, Замітусіўся без патрэбы. Наліўся чырванню ягоны грэбень. Пачырванела і пад падбародкам. І адступаць хоць быў ён неахвочы, А тут пакінуў кабінет таропка, Не глянуўшы нікому прама ў вочы. «Хай спрахне назусім, праклятая анкета!» — Ішоў і абураўся Певень гэтак,— Нібы бяльмо, вось гэты пункт пракляты: Ці халасцяк я, ці жанаты. Які ж я халасцяк? Чубатак Нямала на вяку сваім я перасватаў?. А ў іх жа, пэўна, ёсць і кураняты. Ды напішы вось так,— задумаўся,                                  падняў угору вейкі: — Дык застанешся і без гонару, І без капейкі!.. Не, дудкі!» І пайшоў, задраўшы грэбень, Шукаць сабе другое месца Певень.
КАМАР-ЗВАНАР
Руплівая Пчала ад рання Над кветкамі кружыла на паляне, 3біраючы па кропельцы нектар, Паблізу з ёй кружыўся і Камар.
І, згледзеўшы Пчалу, рашыў, што на паляне Ён ад яе ніколі не адстане. «Перазваню!» — ён з думкаю такою Лятаў за ёю.
Кружыў, звінеў Камар той без развагі. Пчала ж на гэта не звяртала ўвагі, Яна над кветкамі кружыла Ды ў вулей мёд насіла.
Камар таксама ўслед за ёй насіўся, А вечарам сказаў: «Як я змарыўся».
Вядома, тут не Камара Я меў на ўвазе. Але каго? Хай сам чытач разважыць.
РАДАСЦЬ
Радасць завітала ў маю хату, Мая радасць плача. Мне ж здаецца, Што я самы чалавек багаты, Шчаслівейшы ад усіх на свеце. Проста пад сабою ног не чую, Усё бягом, і не магу іначай. І мяне сустрэчныя віншуюць 3 радасцю, Што у маёй хаце плача. З раніцы, ад самага ад золку Слухаю розныя парады. Нават дзеці нашага пасёлка Ведаюць, якая ў мяне радасць. Маю хату радасць асвятліла Уцехаю жаданаю, адзінай: Мне сягоння жонка нарадзіла Сына!