Выбрать главу
ЦЕШЧА ВІНАВАТА
3 даўніх часін, 3 даўніх паданняў На языку, Як апраўданне, Фраза крылатая: — Цешча вінаватая.
3 раніцы ходзіць Ходарам хата: Жонка ці цешча? — Хто ж вінавать? Хто верхаводзіць дома? — Цешча, вядома.
Сварка ў сямі, Сварка адносная: 3 жонкаю муж Высвятляюць адносіны — Рэўнасць заела праклятая. Цешча і тут вінаватая.
Можа быць горшае... Хто ж рушыць згоду, Каб іх давесці Аж да разводу, Хто ж іх каханне 3нішчае да рэшты? — Вядома, цешча!
Так вось гавораць Нярэдка у злосці, Але ж да цешчы Едуць у госці.
Не абмінаюць Яе стараною. Хто ж вінаваты? Цешча віною.
Хто ж вінаваты, Што ўнучкі і ўнукі Просяцца цешчы Заўсёды на рукі, 3 ёю звычайна Жывуць немаўляты? Цешча і тут вінавата.
Хто ж вінаваты У гэткай нагодзе, Што з жонкай і сёння Жыву я у згодзе? Мушу прызнацца, урэшце, — Ведама, цешча.
УСЁ ЦЯЧЭ, УСЁ МЯНЯЕЦЦА
Сказаў, сцвярджаюць, Геракліт, Што ўсё цячэ і ўсё мяняецц. Той афарызм, як маналіт, Усім на дзіва не сціраецца.
У гэтым месяцы яшчэ Здалі на «добра» дом, як маецца, А сёння ў доме дах цячэ І ўвачавідкі ўсё мяняецца.
Няспраўны кран — цурчыць вада, Сантэхнік недзе прабаўляецца. Для жыхароў жа зноў бяда: Усё ад сырасці мяняецца.
У прадаўшчыцы недаліў — Бакалы пенай напаўняюцца. 3 той пены будуць «Жыгулі» — Усё цячэ, усё мяняецца.
Штангіст браць чарачкі мастак — Да чорцікаў ён напіваецца. Раней быў чалавек-мацак, А час бяжыць — і ўсё мяняецца.
Я, можа, фарбы тут згусціў, Бо недахопы выпраўляюцца. Што ж, можна гэта дапусціць, Бо ўсё цячэ, усё мяняецца.
СОЛЬ І ПЕРАЦ
Праз вякі і праз гады Кажуць гэтак людзі: — У пашане соль заўжды Есць, была і будзе.
Без яе — хоць падай-стой, Дрэнь, як кажуць, справа, Без яе — трава травой Нам любая страва.
Соль — няйначай — гэта цуд. Я скажу тут болей: Каб спазнаць каго, дык пуд Трэба з'есці солі.
Як ні глянь ты на яе, Соль — ва ўсім аснова. Нават слова без яе — Не такое слова.
Калі трэба дзе «падліць», Крышачку «працерці» — Трэба слова падсаліць Ды яшчэ й падперчыць.
Калі ў чымсьці не лады, Схібіць хто, саб'ецца, Лекі выдадуць тады — Падсыпаюць перцу.
Каб нам жыць і не тужыць, 3 суму не памерці; Дзе патрэбна — падсаліць, Ну, а дзе — падперчыць.
СПРЭЧКА 3 ЛЕКТАРАМ
Чытаў у клубе добра лекар Пра неба, пра зямную шыр, Даводзіў нам і так, і гэтак; Няма і бога, і душы. І тут падняўся дзед харобра І гэтак гутарку пачаў: — Пра бога гаварылі добра, Я на яго даўно начхаў. Пацвердзіць кожны можа гэта: Яго я выгнаў за парог. А вось наконт таго прадмета! Ты тут перахапіў, дальбог. Хоць і не дужы я ў асвеце, А ўсё ж, браток, як ні кажы, А быць, а жыць на белым свеце Як чалавеку без душы? 3 агульных правілаў бывае І выключэнне іншы раз. Ды толькі век не выстаўляе Ніхто бяздушнасць, напаказ. Сядзіць, напрыклад, ва ўстанове Чыноўнік, а не чалавек. На словах — ён на ўсё гатовы, На справе — не скранецца век І з месца, каб дапамагчы дзе, Каб нешта нейкае рашыць... Да вас з душой такі не прыйдзе, Бо сам не мае той душы. Альбо яшчэ. Набыў абутак, Напрыклад, я ці хто другі. Не пранасіў і двое сутак, А ўжо скідай яго з нагі. І зноўку паўстае пытанне: Мо скажаце, што працаваў 3 душой, як кажуць, і стараннем Той майстар абутковых спраў? Ды не! Ва ўсім — малым, вялікім Гарыць і свеціцца спярша, Як сонца ў кропельках шматліках, І чалавечая душа. Чужою хто бядою ўзрушан, На дапамогу хто прыйшоў, Не кажам пра такіх: бяздушных, Гаворым: чалавек з душой. Не ведаў хто заўжды спакою, Гарэў, нідзе не адставаў,— Ён жыў і працаваў з душою, Душу ён справе аддаваў. Дык як жа зразумець вас, лектар? У нас гавораць з веку ў век: Калі хто без душы, дык гэта, Прабачце, ўжо не чалавек.