Выбрать главу

— Мне падаецца, ты стамілася. Давай працягнем нашу размову заўтра?

Сюзан згодна кіўнула і таропка ўстала з крэсла.

— Ты маеш рацыю. Мне трэба пра ўсё вельмі добра падумаць.

Ужо каля дзвярэй ёй у галаву прыйшло пытанне:

— Сола, твой свет дасканалы, але хіба магу я стаць яго часткай, такой, якая я ёсць? Што будзе, калі я не пагаджуся на твае ўмовы? Ты дазволіш мне памерці, калі я захачу менавіта гэтага?

На імгненне ў вачах Сола прамільгнуў страх. Ён чакаў гэтага пытання. Погляд Стваральніка зрабіўся больш мяккім, ён адвярнуўся, і Сюзан нават падалося, што яна пабачыла слёзы.

— Гэта не ўмовы, ты не абавязана іх прымаць. Я адпушчу цябе, калі ты гэтага пажадаеш.

Сюзан сцерла са шчакі слязу і як мага цішэй зачыніла за сабой дзверы.

— Дзякуй.