- Вы вольныя,— прамовіў ён. I не чулася ў ягоным
голасе ні расчаравання, ні радасці: нічога. Быццам аўтамат выконваў звычны загад.
I Рыгор моўчкі, без разваг, скарыўся яму — выйшаў з пакоя.
На ганку сыры вячэрні вецер ашчаперыў Рыгора і павёў дахаты. Ісці было блізка. «Адна радасць: пад самы дом падвезлі»,— адзначыў Рыгор і пашыбаваў напрасткі праз стаптанае, лысае школьнае футбольнае поле.
Ліфт не працаваў. Скачучы адразу праз некалькі прыступак, Рыгор заспяшаўся дамоў. Зверху на яго раптам наплыў твар суседа і завіс над ім у вітанні, як некалі журналіста ў злосці. Рыгор скрыгануў зубамі, адганяючы ад сябе гэтае мроіва, і, не кіўнуўшы нават у адказ, памчаў далей. Запыхканы, ускочыў у свой пакой. Да яго адразу ж падбег сын.
— Татка-а, а мы... а мы цябе па тэлевізары бачылі...
1987
* * *
— А паштоўку я ранкам падпісвала. На свежую галаву, калі разышліся ўсе. Ніхто, здаецца, не замінаў. Ды, мабыць, на працу спяшалася, забегалася. I, на табе, нумар дома з нумарам кватэры пераблытала... Ты ўжо, Антоська, даруй мне, старой. Прабач, з кім не бывае...
* * *
Таксіст даўно ўжо ўвесь знерваваўся. Моцна сціскаў руль, крута і злосна паварочваў яго ўслед дарозе. А потым не вытрымаў, выдыхнуў у твар Антосю пахам прэлай цыбуліны:
- Няма, кажу табе, тут дома такога. Няма і ніколі не было! — Таксіст ураз асмялеў, пэўна, ад свайго голасу, і перайшоў на крык: — Усё, досыць блукаць! Ці вылазь, ці паедзем на вакзал! А мне ўстыла-а!
Антося спачатку перасмыкнула. Ен адвярнуўся, каб хапануць свежага паветра. Стрымаў сябе і, як мог, спакойна адказаў:
- А ты, уласна, чаму крычыш? Грошыкі, бач, пстрыкаюць. Я — плачу, ты — вазі. Шукай...
Таксіст скрыгануў зубамі, хацеў быў нешта сказаць, але Антось апярэдзіў яго.
- Гэта я крычаць павінен: горада не ведаеш,— прамовіў ён ціха, тым жа тонам, які не выклікаў пярэчанняў,— во, глядзі, ясна напісана: «Цагляная, 21, 7».
Таксіст, амаль не павярнуўшыся, скоса зірнуў на скамечаную паштоўку, нібы ў маленні, зацята паглядзеў уверх, прыкусіў губу і нехаця ўключыў хуткасць.
Яшчэ хвілін дзесяць яны пакружлялі па новым мікрараёне, між абыякава, хаатычна раскіданых у чыстым полі дзевяціпавярховікаў. Зноў знайшлі дамы нумар 17, 19, 23, 25... Дваццаць першага не было.
Спыніліся. Таксіст маўчаў. Давалася яму гэта з бачнай цяжкасцю.
- Паслухай, а ці Цагляная гэта вуліца? — спытаў Антось.
- Цагляная, Цагляная, якая ж яшчэ. Бачыш, напісана. Чытай, калі граматны.— Таксіст запаліў далёкае святло. I праўда, на доме насупраць вялізнымі тлустымі літарамі было выведзена: «ул. Цаглинная».
Таксіст заглушыў матор і асалавела ўтаропіўся ў акно. Маўляў, усё: я з гэтага месца не скрануся.
Антось кінуў таксісту пяцёрку і вылез з цёплай машыны ў марозную, шэра-крычневую ў святле ліхтароў ноч.
Чырвоныя агеньчыкі плаўна паплылі нізка над снегам і зніклі за бліжэйшым домам. Антось застаўся адзін. Адзін у чужым, незнаёмым горадзе, на ўскраіне, на марозе... Толькі зараз зразумеў ён безвыходнасць сітуацыі, у якую сам сябе ўвагнаў. Хвілінны пратэст прайшоў. Было, як і раней, моташна і паскудна на душы. «Герой тожа мне! — пакпіў з сябе Антось.— Даўно трэ было дапяць, што памылка нейкая выйшла, і да раніцы адседзець на вакзале, пакуль даведачныя адчыняцца. А так швэндай тут...»
Мароз браўся моцны. Градусаў за дваццаць. Антось апусціў вушы ў шапцы, і праз сотню крокаў яны густа пабялелі. Блукаў, як яму падалося, доўга. Дома патрэбнага не знайшоў. I не дзіва. Праекціроўшчыкі нібы наўмысна ператасавалі дамы. Ля сёмага стаяў трыццаць пяты, ля дзевятнаццатага — трэці... Дваццаць першы — як скрозь зямлю праваліўся. «Вось і правал ягоны...» — падумаў Антось, стоячы ля доўгай яміны з роўным дном — пэўна, замерзлай саясалкі ці возера. Унізе чарнела, як ручнік на негатыве, дзіцячая коўзанка. Далёка за ямінай-сажалкай пабліскваў рэдкімі ліхтарамі горад. Недзе там ясыў вакзал...
Антось выйшаў на вуліцу, па якой прыехаў, паспрабаваць злавіць таксоўку. Дзе там... Трэцяя гадзіна ночы. А сюды і ўдзень, відаць, такеісты без ахвоты едуць. Прайшоўся яшчэ і ў чарговы раз натыкнуўся на аграмадны плакат: «Пятнлетний план нам отчизною дан чтобы уровень жизни нашей повысить с честью выпол-нить этот план от любого из нас зависит». Лозунг быў напісаны ў слупок, як верш, без знакаў прыпынку, а побач стаялі ўсюдыісныя жанчына з сярпом і мужчына з малатком. «Унушальна,— падумаў Антось,— складна і запамінальна...» Іншым часам ён добра пагарцаваў бы па гэтым шэдэўры застою, а зараз не да таго было. Покуль стаяў — замёрз зусім. Трэба рухацца. I Антось пакрочыў наперад, ці мо назад, ці ўбок...