Выбрать главу

I я моўчкі прайшоў міма. Прабач нам усім, ветрык.

Версія 13

Падзяліць тры яблыкі між трыма чалавекамі, каб кожнаму было пароўну — што можа быць прасцей?

А ты не змог. Ты разрэзаў свой яблык напалам. Адну палову аддаў усходняму суседу, другую — заходняму. А сам, праз сваю шчырасць, застаўся ні з чым.

Бо ніхто з суседзяў і не думаў дзяліцца з табою. Наадварот, яны паглядвалі, што б яшчэ адхапіць у цябе.

Яны не былі тваімі сябрамі. I не сталі імі. I не стануць.

Яны былі тваімі ворагамі. I засталіся імі. I надалей будуць.

Дзякуй Богу, ты, нарэшце, гэта зразумеў.

Але — як цяпер ні складвай разрэзаны яблык — цэлым ён ужо не стане. I як ні старайся захаваць яго — ён згніе.

I ніхто болын не дасць табе тры яблыкі і не скажа: «Дзялі».

У гэтым аднаразовым жыцці — усё аднаразовае. Ува ўсіх: у аднагй чалавека, у адной сям'і, у аднаго роду, у аднаго НАРОДА,

Версія 14

Невысокі, з падстрыжанаю пад бокс грываю, конік ледзьве цягнуў воз, гружаны доўгім і кароткім адначасна. Прывязанае тоўстай смуглявай вяроўкаю, яно маўчала, толькі раз-пораз падрогвала ад удараў пугай па спіне коніка. У якім стагоддзі гэта было? У двац-цатым... дваццаць першым... ці дваццаць другім? Цяжка сказаць, мяркуючы толькі па бел-чырвона-белай етужцы, уплеценай у грыву каня.

Конік перабіраў моцнымі нагамі, ляскала пуга, уздрыгвала доўгае і кароткае. Калі гэта было? Удзень, ноччу ці ўвечары?.. Цяжка сказаць, мяркуючы па калёсах на гумавым хаду з праграмным кіраваннем і аўтападказчыкам, які металічным голасам казаў коніку, дзе і куды трэба паварочваць.

Металічна ляскала пуга, расцягвалася смуглявая вяроўка, і патроху вызвалялася і ссоўвалася з воза кароткае. Колькі гэта доўжылася? Гадзіну, хвіліну, секунду?.. Я запомніў таго, хто ішоў за калёсамі і ўсё ведае. Ен адкажа толькі на тры пытанні: першае, другое і апошняе.

Першае: у якім стагоддзі гэта было? Другое: калі гэта было? Апошняе: колькі гэта доўжылася? Трэба толькі ў правільным парадку задаць гэтыя пытанні.

Версія 15

Дзяўчына распраналася доўга — як капуста. Нарэшце засталася яна ў адных басаножках на босую нагу. Падышла да вакна, шырока расчыніла яго і вызірнула ўніз. З шаснаццатага паверха, як з птушынага палёту, від на дахі малапавярховікаў быў сумнаватым. Чырвоныя, жоўтыя, шэрыя, чорныя плямы разбягаліся ўшыркі, хаваліся ў густой зеляніне і сваёй аднастайнасцю не надта радавалі вока. Аднак — чалавек да ўсяго можа прывыкнуць. Прызвычаілася да гэтага краявіду і дзяўчына. I толькі зрэдчас лашчыла яна сябе, пад-стаўляючы свежаму ветру голае цела.

Версія 16

...Жыў аднойчы чалавек, у якога была кватэра... Не верыш? Твая справа... была кватэра на трэцім паверсе шматпавярховага дома без ліфта... Так не бывае? У нас — бывае... без ліфта, і яму даводзілася два разы на дзень падымацца і апускацца пешкам... Чаму два? На абед прыходзіў... апускацца пешкам, што ён вельмі не любіў... А хто любіць? Я... не любіў, але, што зробіш, давялося яму змірыцца з гэтым... Ці толькі з гэтым? Толькі... змірыцца з гэтым, прывыкнуць, прымаць, як належнае і ад яго не залежнае... Напісаў бы ў ЖРЭТ? Пісаў... не залежнае, як дождж ці сонца, якія заўсёды бываюць не тады, калі хочацца, а наадварот... А ты любіш і дождж і сонца разам? Кожнаму сваё... а наадварот: калі хочацца дажджу — свеціць сонца... Усім не дагодзіш? Вось-вось... свеціць сонца і, як назло,— пякельнае, невыноснае нават на пляжы... Памятаеш такое? I са мною здаралася... на пляжы, ля вады, а тым больш дома, у сваёй кватэры... Была б кватэра? Я ж кажу — была... на трэцім паверсе шматпавярховіка без ліфта, дзе жыў аднойчы чалавек...

Верся 17

Пра жанчын мараць розных. Худых і тоўстых, высокіх і нізкіх, грудастых і плоскіх, нагастых і не вельмі. Але абавязкова — з доўгаю касою, з кароценькаю стрыжкай, словам, з прыгожымі (як заўсёды ў каханых) валасамі. Ніколі не чуў, каб нехта марыў пра лысую жанчыну. Не пастрыжаную «пад нуль», а лысую. Хай сабе і спявачку альбо бухгалтара... I ў страшных снах такое не мроілася.

А вось цікава: калі лысаму мужчыне зрабіць усе неабходныя аперацыі і ператварыць яго ў жанчыну — ці адрастуць у яго нанава валасы?

Але — прабачце за адступленне ад тэмы.

Дык вось, уявіце сабе: такі дзівак знайшоўся. Шу-калі яго доўга, конкурсы, прэміі аб'яўлялі ў іншых штатах і землях, а знайшлі ў нас. ІІад Гомелем. Быў час, быў ён маладым і таксама думаў пра жанчын розных: худых і нізкіх, высокіх і тоўстых, нагастых і вельмі грудастых. А жаніўся на Светцы з суседняе вёскі.