— Следчы.
— Я пайшоў далей гэтым завулкам, і тут гляджу — назва вуліцы, што бярэ ўлева: Малая Лубянка. А ўправа — выхад на вуліцу Кірава. Там, у двары яшчэ аднаго велізарнага будынку,— дом, у якім жыў і застрэліўся Маякоўскі, ягоны музей-кватэра.
— Так, так — кватэра ў яго была яшчэ і на Лубянцы.
— Змрочная сімволіка. Паэт, што жыве «на Лубянцы», з наганам у пісьмовым стале. «Ваше слово, товарищ маузер!»
— Я, калі чую гэтае слова — «следчы»,— думаю пра Салжаніцынавых следчых. ЦІ прыгадваю таго чалавека, што судзіўся з Алесем Адамовічам з-за Сталіна. Помніш, паказвалі па тэлебачанні? Які твар — цяпер ужо пажылы, а тады... Добра, мусіць, катаваў ужо... (Доўга маўчыць.) Бяспраўе... Бяспраўе... Невукі. Хамулы. Ім далі ўладу. Што яны вытваралі, што вытваралі...
13
— Што ты прачытаў у Евангеллі? Вось зараз.
— Што верыць — гэта, па сутнасці, страціць розум. Вер, кажа Хрыстос, і гара ўздымецца і абрынецца ў мора. Але рэальнасць, сапраўднасць з месца не скранеш. I разам з тым яна нярэдка павінна быць ссунута, каб чалавек жыў. Значыць, яму застаецца адно — скрануць яе ў сваёй свядомасці. Самой свядомасці патрэбен зрух ці злом. I яна выходзіць за свае межы, страчвае іх...
— Можа, і так.
— Хрыста распялі ў пятніцу, у тры гадзіны дня.
— Тэта ж трэба такую смерць прыдумаць. Неяк успомнілася гравюра «Зняцце з крыжа», у Дарэ. Рукі і ногі цвікамі прыбіваць. Малаткамі... Як жа ён мучыўся, пакуль памёр... Не, нездарма ён маліў там, у Гефсіманскім садзе, пранесці гэтую чашу міма яго...
14
Ідзе тэлепраграма «Слова». Аўтар і вядучы, ленінградскі прафесар Аляксандр Панчанка, гутарыць са Львом Гумілёвым пра расійскую інтэлігенцыю: прыклады з гісторыі, літаратуры, разважанні пра наш час.
— Ты чула, ён кажа, што ні ў Пушкіна, ні ў Лермантава аніводнага героя нельга пабачыць у царкве. Hi Анегіна, ні Пячорына, ні нават Таццяны Ларынай, калі яна развітваецца са сваёй вёскаю перад ад’ездам у Маскву.
— Ну і што? Тэта ж так натуральна было ў людзей таго часу — пабыць у царкве — як нешта зусім звычайнае і звыклае, заўсёднае,— пра гэта найчасцей і не казалі, мне здаецца.
Экран: вядучы ідзе паміж помнікаў Ваўковых могілак, на «Літаратарскіх мастках». Помнік Надсану, словы з эпітафіі: «Пусть жертвенник разбит, огонь еще пылает...»
— «Пусть струны порваны, аккорд еще звучит». Надсана я памятаю. I не тое каб вершы, а само гэтае імя — яно з тых, што гучалі навакол у маёй маладосці, як імёны вядомых людзей, што жылі ў той самы час. I Бальмонт, Ігар Севяранін... У Таліне гадоў колькі таму мне паказалі яго магілу. Там надпіс — ягоныя ж радкі: «Как хороши, как свежи будут розы, моей страной мне брошенные в гроб!».
Голас вядучага праграмы: «Надсан належыць да тых, хто пахаваў рускую інтзлігенцыю. Услед за ім ішлі браты Ульянавы, бамбісты... Да такіх людзей звяртаўся Надсан — да тых, што заклікалі ахвяраваць сабою, але маглі прынесці ў ахвяру і іншых».
— А я на другіх могілках у Ленінградзе пабывала — у Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пахаваны акцёры Чаркасаў, Камісаржэўская. 3 вялікіх там — Крьілоў, Кустодзіеў. А ў другім баку помнікі былі сабраныя як ў якіх-небудзь запасніках, і там я ўгледзела помнік Ланской, жонцы Пушкіна, дакладней, удавы, што выйшла потым за генерала Ланскога... Дзіўна так. Нібы выкінулі. I такая запусцеласць, убоства. Я спытала ў кагосьці з даглядалынчыкаў: чаму б не паставіць якую будачку, прадаваць кветкі — хацелася пакласці кветачку на магілу Камісаржэўскай... Ну, што ты! Каму ж гэта патрэбна?..
15
— Во бачыш, як зараз усё даражэе... I за вялікія грошы можна сёе-тое набыць. А пры нэпе купляць можна было ўсё што пажадаеш — але за якія фантастычныя, вар’яцкія сумы! Мы, тады маскоўскія студэнты, так помсцілі нэпманам: ідзем каля вітрыны, за якой вяндліну наразаюць танюткімі ружовымі кавалкамі, заходзім і, без капейкі ў кішэні, бедна апранутыя, упэўнена, грубавата кідаем: «Нарэжце». Рэжуць. Ідзем нібыта да касы аплочваць — і губляемся ў натоўпе. Або ў краме «Мюр і Мюрыліз» — французскія духі, пудра — кажам: «Выпісвайце».— «Што іменна? » — «I тое, і другое». I зноў хаваемся, знікаем па дарозе да касы. Так, маўляў, вам і трэба, крывасмокі — наразайце, выпісвайце! Эх, маладосць! Агромністы дарагі дыван. «Бярэм. Вось гэты. Скручвайце». Адразу кідаюцца пакаваць, скрутак амаль ужо гатовы — як таўшчэзная калона, падпірае столь — і тут мы знікаем ізноў.