— Я неаднойчы чула — ад масквічоў, напрыклад, што ў нас, беларускіх акцёраў, прыкметна такая, ведаеш... нязробленасць, натуральнасць, ці што, непасрэднасць, «наіўнасць» у добрым сэнсе...
— I шчырасць, а ўсё тэта разам — арганічнасць, «выміраючая» якасць.
— Гэта сваё, нацыянальнае ў нашым тэатральным мастацтве доўгі час можна было разгледзець толькі ў саміх акцёрах і зрэдку — у некаторых спектаклях. Усё астатняе было уніфіцыравана, над усім навісала ідэалогія — як і ўсюды, вядома. I нас саміх прымушалі нішчыць уласную адметнасць. Асабліва ў трыццатыя, я помню. Божа, тэта ж было нейкае вар’яцтва. У тэатры пачалі выпускаць розныя «стенгазеты». Па загадах з Масквы шукалі «мясцовых нацыяналістаў». Вось наша Ірына Фларыянаўна Ждановіч — колькі славы тэатру прынесла, а яе ж за прыдуманы некім антысемітызм і да «товарищеского» суда прыцягвалі, і патрабавалі публічна выракацца роднага бацькі Фларыяна Паўлавіча, арыштаванага як «нацдэма» і сасланага некуды ў лагер, — ён там і загінуў. А ён жа з ліку тых, хто ў літаральным сэнсе ствараў, пачынаў беларускі тэатр. Ды што там...
І глядзі, якая добрая глеба была для ўсіх гэтых рэпрэсій, насілля, здзекаў — менавіта наш характар. Падатлівы, мяккі, цярплівы.
Вазьмі мяне. Што, я сябе не ведаю? Ніколі не магла не тое каб цвёрда, рэзка патрабаваць чагосьці, хай сабе і зусім справяддіва, — але проста пастаяць за сябе, нечаму ўспрацівіцца адкрыта і рашуча, не пагадзіцца, пратэставаць. А я ж актрыса: мы залежым — ад рэжысёраў, рэпертуара, дырэкцыі — ад усяго! Ёсць, пэўна, моцныя людзі, з вялікай сілай волі, настойлівыя, смелыя. Я — не. Я паслухмяная. I ў рабоце таксама. Я іду за рэжысёрам, ягонай думкаю, задачай. I я ніколі не магла дабівацца, прасіць тую ці іншую ролю, нават заікнуцца пра тэта. Хаця, бывала, выдатна ведала, была перакананая: гэта — маё, і толькі маё. (Пастуквае пальцамі па стале; устае, адыходзіць да кухоннага акна.) Нібы каменным усё рабілася ўнутры. (Адвярнуўшыся да акна, з крыўдаю ў голасе.) I на цэлыя гады ўсё гэта расцягвалася. А ваяваць, біцца за сябе — не, і не магла, і не ўмела. Можа, і за сваіх, сваё... Так, беларусы... (Паўза.)
Я ж працую, калі задумацца, з пятнаццаці год. I ўсё ў адным, можна сказаць, ведамстве. I вось ізноў у нас усе спачатку: хлеб, можа, будзе каштаваць мільён, як у маёй маладосці — фурман. А як я забяспечыла сваю старасць, з чым засталася? Не павераць. Або вазьмі амерыканскія пасылкі. Я памятаю іх з дваццатых гадоў, ты — з сорак пятага, а цяпер — зноў тыя пасылкі дапамогі? Не, давай лепш не будзем пра гэта, а то так горка робіцца і сорамна...
Але я заўсёды быццам бы ведала, разумела: маё — тое, што на гэтым свеце сапраўды маё — прыйдзе да мяне, будзе са мною рана ці позна, нават і без высокіх званняў. Прынамсі, жыла, нібыта была ўпэўнена ў гэтым, такое было пачуццё. Ну і вось... Дзякаваць Богу трэба і лёсу за тое, што людзі табе ўдзячныя... А вось табе з апошняга: стаю на аўтобусным прыпынку — бяжыць ад кіёску дзяўчынка маленькая, я нахіляюся да яе, а яна абхапіла мяне рукамі, звонка чмокае ў шчаку два разы і бяжыць назад, да бацькі... А яшчэ расказала знаёмая: хлопчык, убачыўшы мяне па тэлевізары, падбег, зрабіў ля самага экрана такі пацалунак у паветры — і засмяяўся. Ну, што ты скажаш! I галоўная загадка для мяне — чаму менавіта моладзь так часта пазнае на вуліцах і рада гэтаму, — у яе ж сваё жыццё, свае захапленні, «куміры». Не разумею. (Смяецца.)
— Ну, зорка, зорка...
— Так-так, Мэрылін Манро. Нядаўна, дарэчы, бачыла перадачу пра яе. Там шмат разоў на розны лад: «секс, секс». Ці сённяшнія фільмы ўзяць: такое буйным планам, што... А потым святло ў зале запальваюць — і як глядзець адзін аднаму ў вочы? Быццам мы ўсе ў гэтым удзельнічалі. «Секс, секс». Не ведалі мы гэтага нічога. I як жа сталі тымі, хто мы ёсць? (Паўза.) Так, шмат чаго мы не ведалі. (Апусціўшы і закрыўшы галаву рукамі.) Няўжо усё тэта было і прайшло? Здавалася ж, не будзе канца!.. (Выпрамляючыся, весела). Але нічога! «Жыццё — кароткае мастацгва, — бясконцае», — так, здаецца?