Выбрать главу

А нядаўна я прыгадвала з большага, што магла, пра Філіповіча для аўтараў дакументальнага фільма аб ім. Яны ўсё вызнавалі, чаму ён з’ехаў у Маскву. Відаць, і з прычыны ўціску яго тут як «нацдэма». А што да Масквы, дык ён там яшчэ з юнацкіх гадоў падоўгу жыў. Так склалася ягонае жыццё. Дый сям'я ў яго там пасля была. Вестка пра вайну застала яго ў Мінску, але ён, як пачуў гэта, кінуўся адразу ж на вакзал і нейкім цудам убіўся у вагон. А ўжо апошні раз паехаў туды адсюль у сорак шостым, здаецца, ці ў сорак сёмым — неўзабаве і памёр там...

У Маскве, заўваж, ён здолеў увабраць у сябе нямала прафесійнай мастацкай культуры — вучыўся ў свой час у Каровіна, потым у Фалька, зазнаў сур’ёзнае захапленне французскім жывапісам — асабліва Сезанам. Але глядзі, што цікава: у адрозненне ад многіх масквічоў, што захапляліся тады Сезанам, у прыватнасці, мастакоў групоўкі «Бубновы валет», Філіповіча, як я зразумела, цікавіў не зрух аб’ёмаў, а колер. I як хораша ён потым змог перадаць ужо сваім, «дэкаратыўным» колерам тое чароўнае, што ёсць у паэтычнай фантастыцы беларускіх казак, паданняў! Мне больш за ўсё помніцца ў яго «На Купалле» — тэты віхурны танец і ўзнятае на руках кола з агнём. Можа, я адчуваю тут найперш тэатр, відовішча? А Філіповічавы лірнікі, дудары, касцы, еяляне на кірмашы!.. А ягоныя альбомы нацыянальнага адзення, старых хат, драўлянай разьбы!

У нашым Мастацкім музеі, ты ж бачыў, яго карціны вісяць зараз у адной зале і нават на адных сценах разам з бацькавымі. Там — і татаў партрэт Філіповіча: ён малады яшчэ, якім я памятаю яго напачатку двадцатых гадоў. Здаецца, так трапна і выразна ўсё гэта перададзена: мяккасць характару, сумнаваты спакой, даверлівасць — тыпова беларускае, на маю думку. Мусіць, тата менавіта гэта і пісаў тут — згледзеў гэта ў сваім маладзейшым сябры. Напісаў яго з футравым каўнерам — той насіў модную тады «бекешу», такое нібы паліто са зборкамі на спіне... А насупраць, у той самай зале, — аўтапартрэт таты — во як яны цяпер ужо сустрэліся, глядзяць адзін на аднаго. Не, не дарэмна кажуць, што мастацтва — вечнасць.

— Я зараз прыгадаў: неяк пасля вайны ідзем мы па вузкім драўляным мосце праз Свіслач, недзе недалёка ад Гандлярнай вуліцы. Мішуша Філіповіч, як заўсёды, глядзіць сабе пад ногі і маўчыць, быццам бы спіць, толькі перастаўляе ногі. Пасля, відаць, спыніліся і, абапершыся на поручні, глядзім які час на ваду. Бо ён раптам хрыпла просіць, каб я падняў камень і кінуў уніз, а сам ужо ўтаропіўся туды — прачнуўся, значыцца. Я кінуў, узляцелі пырскі. А ён глядзеў не проста так — я разумеў, што тэта яму было патрэбна для нечага. Цяпер, калі на вочы трапляецца ягоны маленькі эцюд алеем — хвалі і пырскі, — чамусьці згадваецца тое даўняе, на мосце...

— А мне ён часта ўспамінаецца наогул, Філіповіч. I яго сціпласць, і нейкая амаль што безуважнасць да ўсяго наўкол, што не тычыцца мастацтва, — я б сказала, нават і да сябе самога... I тыя моманты яго жыцця, якія я назірала, — як ён раптоўна кідаецца да працы, да паперы з алоўкамі ці да пэндзаляў, і якім у тую хвіліну робіцца. Цяпер ужо, адгэтуль, я быццам гляджу на гэта і ду­маю, што тады, у тыя моманты, хто пабачыў бы яго з жанчын, то закахаўся б, па-сапраўднаму. I вось гэтым бы я адказала разам на ўсе пытанні пра сваё разуменне ма­стака, жыцця ў мастацтве — замест усялякіх разважанняў, — ну, не ўмею я сказаць інакш.

— А Галіна?

— I Галіна, так. Зразумела ж, і Вольта Уладзіміраўна таксама... Тэта ўжо літаральна частка майго ўласнага жыцця. Мая Волечка... Ты ж ведаеш.

36

— Я нават не змагла б сказаць, з якога часу ведаю яе, Галіну, калі ўпершыню пабачыла, калі мы пазнаёміліся. Адчуванне такое, што ўсё гэта было заўсёды, без нейкай пачатковай кропкі, моманту. I я звала яе то Оля, то Галіна, — гэты яе псеўданім быў для мяне і як сапраўднае імя. Вось такія мы былі блізкія з ёю — здаўна, яшчэ з прадваенных гадоў. А сцэнічнае імя — Галіна — даў ёй, Грудзінскай, Якуб Колас: яе маці і маці Коласавай жонкі былі добра знаёмыя, а Колас стаў і як бы хрэсным бацькам для яе на беларускай сцэне. Ён спачатку паспрабаваў, як гэта гучыць: «Галінка... Галіна... » — і спыніўся на апошнім. I гэта вельмі добра стасавалася з ейным выглядам — яна была вышэй сярэдняга росту, грацыёзная такая...