Выбрать главу

10. У сярэдзіне мінулага стагоддзя археолагі на месцах паселішча інкаў знайшлі знакамітую залатую птушку. Доўгі час гэта знаходка была засакрэчана. Формаю сваёй яна нагадвае самалёт. Амерыканскія авіяканструктары, якім трапіла ў рукі залатая птушка, правялі яе выпрабаванні ў аэратрубе. Вынікі былі ашаламляльныя — пры звышгукавых хуткасцях яе форма была ідэальнай, бо мела найменшае супраціўленне. На аснове мадэлі залатой птушкі створаны звышгукавыя самалёты з прынцыпова новай формай крыла.

11. Св. Аўгусцін, які жыў у чацвёртым веку нашай эры на роспыты, што рабіў Усявышні напярэдадні першага дня тварэння, адказваў: «Ён рыхтаваў у пекле месца для залішне дапытлівых людзей».

12. Сярод жывых арганізмаў(відаў) праглядваецца ланцуг падзей, якія адбываюцца не па ўнутрывідавых законах. Як прыклад — існаванне некаторых так званых паразітаў, у якіх жыццёвы цыкл адбываецца за кошт перасялення ў розныя віды-носьбіты (да шасці відаўносьбітаў). Англійскі даследчык Д. Е. Лаўлюк: «Калі задумка запісана «па-за відамі», то мы зноўку прыходзім да канцэпцыі Розуму Зямлі — Геі. Гея кіруе не толькі экасістэмамі, відамі, але і індывідуальнымі паводзінамі відаў». Гэткіх жа поглядаў на Зямлю, як на жывы і разумны арганізм прытрымліваўся астраном !аган Кеплер (400 гадоў назад), таксама прытрымліваюцца многія сучасныя біёлагі, у прыватнасці Д. Н. Собалеў, В. Н. Беклямішаў.