Выбрать главу

*

Апрача агульнага рытму-памеру, у вершы існуюць і надаюць яму адметны выгляд мікра-рытмы — галасы слоў, якія яго «насяляюць».

Рытму, які не чуе гэтых галасоў, словы нічога не здолеюць сказаць.

*

Дабро і зло сумесныя, сумешчаныя — як скрыжаванне і раздарожжа. Калі чалавек кіруец-ца ў бок дабра, ён адначасова кіруецца і ў процілеглы бок: да аднаго — насустрач,да другога — насупраць.

*

Узор рэлятыўнай прыроды часу: з пункту гледжання каменя ўсё, што ёсць, ужо было, з пункту гледжання промня ўсё, што ёсць,— будзе, з пункту гледжання чалавека ўсё, што ёсць,— ёсць.

*

Тыя падзеі і ўзрушэнні, якія выклікаюць так шмат спадзяванняў і пярэчанняў, з цягам часу аб'ектывізуюцца, становяцца своеасаблівымі археалагічнымі пластамі, у якіх усё «на месцы».

Мы ходзім па падзеях і лёсах, спрабуем іх разгадаць — уваскрасіць, яны для нас таямніца. Аднак, уваскрошаныя, вернутыя ў сучаснасць, умову, яны забываюць сябе, не памятаюць сваёй таямніцы, не могуць растлумачыць, чаму тое, што ёсць, можа быць тым, чаго няма.

Таямніца — прысутнасць у адсутнасці. Падзеі і рэчы не валодаюць ёю, яна модус чалавечай свядомасці, якая ва ўсім бачыць свой след, сваё месцазнаходжанне, бачыць сабой, але не бачыць сябе.

*

Праз рознасць патэнцыялаў свядомасці звычайнай і надзвычайнай (прадбачання, інтуіцыі, натхнення) узнікае ток, што рухае думку, што жывіць творчасць.

*

Будучыня належыць не часу, а чалавеку, яна чалавечая заваёва. I вымяраецца яна не часам, а чалавекам, «чалаве-чым фактарам» — ступенню тоеснасці быцця чалавека і яго свядомасці.

Будучыня не т а м  і  не т у т. Будучыня — у нас, а мы ў дарозе да саміх сябе.

Чытачы чакаюць ад паэта не новых вершаў, а новага слова. Вершаў шмат, не стае с л о в а.

*

Калі чалавек атаясамліваецца са званнем, пасадай, заняткам, функцыяй, тады ён самаабмяжоўваецца, застойваецца, бо ні званне, ні занятак не здольныя эвалюцыяніраваць. Яны заклапочаныя ў адным — у самазахаванні і самасцвярджэнні, у захаванні і сцвярджэнні існуючага парадку рэчаў.

Адзінай самай небяспечнай інстанцыяй для гэтага «рэчаўнага» парадку з'яўляецца чалавек: гэта ён адмаўляецца прызнаваць над сабою ўладу вонкавых абставін, гэта ў ім заключаюцца ўсе змены і прагрэсы, гэта яго натхняе свабода, і сам ён найбольш рэалізаваны, найбольш «чалавечы» тады, калі ён найбольш нічый і ніякі, калі, паводле слоў украінскага філосафа Рыгора Скаварады, свет яго ловіць, але не можа злавіць.

*

Крытыка — лоцман, і калі яна кампліментарная, то «карабель», які яе слухаецца, перастае арыентавацца ў прасторы, перастае разумець, хто ён і дзе ён.

*

Як сляпы памятае пра тое, што цяпер для яго не існуе,— пра свет вобразаў, глухі — пра свет гукаў, так і мастацтва памятае пра іншую сапраўднасць, якой не існуе для надзённай свядомасці.

Яно — наш страчаны зрок, яно — наш страчаны слых, і яно — абяцанне, што мы ўсё адно калі-небудзь станем «слушнымі» і «відушчымі».

*

Чалавек не можа ні сама-жыць, ні сама-памерці, ні сама-перайначыцца. Усё гэта магчыма толькі ў кірунку да нечага, і чым далей яно, гэтае нешта, тым больш істотны і змястоўны чалавечы спосаб жыцця, тым больш чалавек — чалавек.

Каб ісці далей, чалавек мусіць ісці не сабой, а з сябе — удакладняцца, удасканальвацца, станавіцца наступней-шым; гэта – шлях ва ўсё большую свабоду, усё большую адказнасць і ўсё большую неабсяжнасць, на якім нават нягоды і перашкоды па-свойму спрыяюць чалавеку.

I не самі па сабе, а менавіта ў «кірунку да н е ч а г а» магчымы веды, магчыма разуменне, магчыма жыцце і смерць.

Аўсе тыя набыткі, што не сугучны асноўнаму чалавечаму шляху, урэшце аказваюцца цяжарам і зманам і адпадаюць, як з дрэў сухая кара. Нярэдка — разам з самім чалавекам.

*

Ведама: чалавек Пётр мусіць ставіцца да чалавека Паўла, як да самога сябе, і зычыць яму таго ж, што зычыць самому сабе. Але... Але дзе гарантыя, што чалавек Пётр на самой справе ставіцца да сябе найлепшым — найчалавечым — чынам і што яго самастаўленне, перанесенае на чалавека Паўла, не прычыніць апошняму шкоды? Ён жа, зрэшты, можа і ненавідзець самога сябе, і пагарджаць сабой, і нават адбіраць у самога сябе жыццё, бо ў дачыненні да самога сябе ён не толькі суб'ект, але і аб'ект, «аііег едо», той жа самы чалавек Павел.

I пакуль «Павел» Пятра не стане цалкам Пятром, а «Пётр» Паўла — Паўлам, абодва яны застаюцца ў сферы вонкавых адносін, дзе праблемы не вырашаюцца, а рэгламентуюцца і дзе сутнаснае падмяняецца разумовым.