Верш — уводзіны ў будучыню: гэтым ён вартасны, гэтым ён якасны, гэтым сэнсоўны. У адваротным выпадку, калі ён толькі выяўляе, верш становіцца колькасцю, і, каб уцалець, яму неабходна бесперастанна множыцца, тыражыравацца, дубліравацца, рэпрадуцыравацца, аб'яўляць пра тое, што ён існуе.
*
«Я ведаю, што я нічога не ведаю» — гэтае славутае сакратаўскае выслоўе не проста прыгожы парадокс, яно мадэлюе саму парадаксальную прыроду думкі, якая не зводзіцца да сумы ведаў і не з'яўляецца тым, чым можна валодаць як сва-ім набыткам.
Свет з'явы абмежаваны, свет думкі бязмежны, і чым больш паглыбляецца думка ў сутнасць той альбо іншай з'явы, тым больш вынікае з яе, пераадольваючы тое, што яна мае і чым яна ёсць.
На пачатку свайго спазнавальнага (і такім чынам — самаспазнавальнага) шляху думка н е ведае, што яна ведае, у сярэдзіне — в е дае, што яна ведае, іў канцы — в е д а е, што яна н е ведае.
Дзякуючы гэтаму няведанню чалавек вызваляецца ад ношкі свайго набытку — ці, больш дакладна, сам стано-віцца «набыткам» — і здольны выходзіць да небакраю з'яў.
*
Ідэя вечнага рухавіка адносіцца ўсё-такі не да сферы механікі, а да сферы логасу: гэта слова, якое становіцца справай.
*
Каб чалавек мог усведамляць самога сябе, маюцца дзве шкалы самаадліку: адна — вонкавая, у параўнанні з якой ён унутраны, наўмен, і другая — унутраная, у параўнанні з якой ён вонкавы, феномен.
Паводле адной шкалы ён заўсёды незнаёмы самому сабе, паводле другой — заўсёды тойсамы.
Дзякуючы гэтай дваістасці ў чалавеку сумяшчаюцца «раб» і «цар», «бог» і «чарвяк», «анёл» і «д'ябал», і дзякуючы таму, што гэта дваістасць рухомая, «раб» можа станавіцца «царом», «чарвяк» — «богам», «д'ябал» — «анёлам». I — наад-варот. I тут ужо толькі ад яго, жывога, канкрэтнага чалавека, залежыць, у які бок будзе адбывацца гэтая трансфармацыя, асаблівасці ўзораў якой акрэсліваюць і вызначаюць, хто ён такі, чалавех.
*
У пэўныя — крытычныя — перыяды, якія перажывае нацыянальная культура, кожны пасрэдны твор, кожная «шэрая» кніга становяцца не проста актам, староннім культуры, а скіраваным супраць яе, антыкультурным актам.
Што да беларускай культуры, то яе гісторыя, здаецца, складаецца ледзь не з суцэльнага такога крытычнага перыяду, і таму тое, што для іншых прымальна, што для іншых «можа быць», для нас аб'ектыўна аказвалася — і аказваецца — стратай.
*
Кажуць: каб вужака магла бачыць нерухомае, яна мусіць рухацца. Думка таксама «бачыць» аналагічным чынам: яна мае справу з тым, што ўключана ў працэс — у час, і сама ўяўляе сабою жывую субстанцыю часу.
Час — «мысленне» матэрыі: дзякуючы яму яна выводзіцца з таго месца, якое яна займае ў прасторы, і ўводзіцца ва «ўсюды», дзе час становіцца новым часам — думкай, а матэрыя новай матэрыяй — розумам.
*
Усякая з'ява ў мастацтве адмаўляецца, абапіраючыся на вопыт гэтай жа з'явы, на т а м у, што яна ўжо ёсць.
*
Зерне, якое надта моцна трымаецца за глебу, не здолее адарвацца ад яе — прарасці. I думка, якая надта моцна трымаецца за рэчаіснасць, не здолее яе зразумець.
Каб прарасці, зерне, упадаючы ў глебу, «выпадае» з яе, і, каб зразумець, думка, прымаючы рэчаіснасць, «вымаецца» з яе.
Усё, што засвойваецца і зацвярджаецца «назаўсёды», дранцвее — становіцца догмай.
*
«Дзялянка», на якой паэт вырастае, «прафесія», якой ён валодае, і родавыя знакі, якімі ён надзелены,— гэта імкненне: да неабсяжнасці, да наступнасці, да іншасці.
Ён не валодае ні адменнымі ведамі, ні адменным красамоўствам, і ў крузе людзей, дзе кожны дужы і значны сваім заняткам, кажучы словамі верша, «быть может, всех ничтожней он».
Уся справа ў тым, што ён не асоба, ён — «адасоба», выйсце з круга, і трагедыя гэтага выйсця, і радасць гэтага выйсця. Ён жыве на мяжы часу і ператлумачвае на чалавечую мову, што кажа час.
*
Чалавек аблытаны нябачным ланцугом учынкаў, думак, жаданняў, якія не дазваляюць яму ўзысці «на неба». Адлегласць да яго ў кожнага свая, розная, і вымяраецца яна не чым-небудзь іншым, а якраз даўжынёй гэтага ланцуга і колькасцю звёнаў у ім.
*
Некалькі «паралельных» рысаў на даўнюю тэму — пра традыцыйнае і авангарднае.
...Традыцыйнае вядзе дыялогзтым, штоўжо было,— са сферай вядомага, авангарднае — са сферай невядомага, з тым, што можа быць;
традыцыйнае карыстаецца сфармуляванымі правіламі і прыёмамі, авангарднае фармулюе іх;
традыцыйнае лічыць, што яно ведае, што такое мастацтва, і атаясамлівае творы мастацтва з самім мастацтвам, авангарднае так не лічыць і так не робіць;