Выбрать главу

Але раптам, нібы выпадкова, аднекуль праб'ецца вестка, якая памятае цябе і якую памятаеш ты — і ты адразу перараджаешся, адраджаешся, становішся знойдзеным і набытым.

Як і сабака, у якога гаспадар знайшоўся.

*

Словы рыфмуюцца між сабою — і побач з чыннікам падабенства бенства.

Ён ратуе словы ад інтэрферэнцыі — узаемапаглынання і надае сэнс іхняму існаванню.

Там, дзе касуецца чыннік непадабенства, словы становяцца непатрэбнымі.

Людзі таксама.

*

Найбольшы талент — само жыццё: яно даецца і аддаецца; калі не аддаецца — тады збіраюцца рэчы, каб купіць тое, што далося, і смерць падыходзіць да варот, каб тое, што не аддалося, узяць.

*

Тое, што напісалася некалі, паступова адсоўваецца ў мінулае і становіцца як бы напісаным некім — тваім папярэднікам.

У папярэднікаў адмысловы статут: напісанае імі ўжо прыналежыць і наступнікам і стаковіцца пэўным чынам тым, што некалі некім напісалі мы самі.

*

Тое, што чалавек ж ы в е, уводзіць яго ў тое, я к ён жыве, і з яго ж выводзіць.

Тое, што чалавек д у м а е, увасабляе яго ў тым, ш т о ён думае, і з яго ж вызваляе.

Свабоды няма, ёсць вызваленне, і чалавек у ім.

*

Што пра мяне кажуць?

Што пра мяне пішуць?

Што ўва мне бачаць?

Кожны чалавек - а р ы г і н а л, і тым не менш, каб рас-пазнаць, хто ён і што ў гэтым свеце, углядаецца ў свае ад-біткі і ўслухоўваецца ў свае адгалоскі, і чым больш угля-даецца і ўслухоўваецца, тым усё больш яму бракуе сябе.

*

У поспеху спех: шлях, скіраваны ўгору, дападае да паверхні.

«Шлях угору і шлях уніз тойсамы»,— кажа Геракліт.

Але калі шляху ўгору спадарожнічае поспех, то шляху ўніз — вынік.

Дзе тое імя, што любіць невядомасць?

Дзе тая асоба, што адмаўляецца ад набытку?

Дзе той розум, якому трава забыцця бліжэйшая за ружы?

«Дол дол» (Уніз уніз) — назваў сваю кнігу вершаў слааенскі пазт Дааз Мяйц. «Гор гор» — ператлумачваў я, выходзячы з ім з ямы Віленіца.

«Дол» — назваў сваю кнігу вершаў айчынны паэт Сяргей Законнікаў.

Паверхня адольваецца разам з яго ідаламі, а калі адольваецца — правальваецца, і дол — вынік.

*

Складанае крышталізуецца ў прастату наступнага ўзроўню, і празрыстая глыбіня яе заўсёдны ўзор.

У кожным змяшчаецца свет, і таму свет адносіцца да кожнага а с а б л і в а.

*

Патэнцыял — унутраны суверэнітэт: калі ён захоўваец-ца, перамога дзеліцца з ім сваім зместам, калі не — губляе свой змест і сама перамога.

*

Перад тым як апусціцца на зямлю, падзея, як зруб, нейкі час вісіць у паветры.

Нешта яе адчувае і нешта яе вымаўляе, паэзія — гэтаксама.

*

Усякая істота геніяльная ў сваёй рэчаіснасці: мурашка ў сваёй, рыбінэ ў сваёй, птушка ў сваёй...

Што да чалавека, то сваёй рэчаіснасці ён не мае, ён яе здабывае, і страла, якая ляціць, яе выява.

*

Класічнае пісьменніцкае правіла: калі на сцяне вісіць ружжо, яно мусіць стрэліць.

Але якраз таму, што ты ведаеш, што яно мусіць стрэліць, яно ў ж о не абавязана гэта рабіць і, хутчэй за ўсё, не зробіць.

*

У вершы зацемненае прасвятляецца, а засветленае зацямняецца. I гэта для таго, каб вярнуць рэчаіснасці глыбіню, дзе ўсё адбываецца першы раз, дзе «знаёмае незнаёмым робіцца» (Янка Юхнавец) і таму пазнавальным.

Чым горш, тым лепш, чым больш, тым менш: мноства адноснае — да яго заўсёды можна нешта дадаць і нешта ад яго адняць.

Што самадастатковае цалкам, дык гэта н у л ь. Сярод лічбаў ён Бог: з яго вынікаюць усе велічыні.

Усе імкнуцца нечым стаць і нечым становяцца, але стаць нулём, здаецца, яшчэ не ўдава лася нікому.

*

Дасканалыя творы могуць існаваць і без аўтара, недасканалыя — не.

*

У творчасці ўзаемадзейнічаюць два пачаткі — увасаблення і развасаблення.

Першы — яўны і ўсім вядомы: у ім, набываючы кшталт і вобраз, апрадмечваюцца мера, вага і лік; друг — няяўны: у ім тое, што апрадмечана, вызваляецца ад кшталту і вобразу, каб стацца тым, што не мае ні меры, ні вагі, ні ліку.

I ў гэтае ўзаемадзеянне ўцягнуты ўвесь свет.

1979-2009