Дзяцюк, а за ім i астатнія маладыя хлопцы ў шынялях i кажушках замерлі, бо ў гэты час на ix наставілі рулі вінтовак i баііцы. Нечакана дзецюкоў расштурхнула, выбегла сюды высакаватая i тонкая паненка ў доўгай спадніцы, у кароткім кафтаніку i круглай чорнай шапачцы, залямантавала:
— Са-ша!
Пачуўшы гэты голас, Мяснікоў запыніўся — у адно імгненне да яго падскочыла гэтая асоба з клункам, кінулася на грудзі.
— Сашачка, забяры мяне з сабою!
Дзецюкі смачна i на розныя лады зарагаталі:
— Гы-гы-гы!
— За камісарыка захацела!
— Мы цяпер цябе таптаць будзем!
Мяснікоў застаўся пагутарыць са сваёю прыхільніцай, а Ландар з Пятровым скрозь ачапленне падаліся да брамы. I ўжо ім паняслося ўслед:
— Накамісараваліся!
— Прадалі нас немцам!
— Чырвоная сволач!
Не зважаючы на злыя выкрыкі, Ландар падаўся па пероне ўздоўж вагонаў з неасветленымі вокнамі, туды, дзе каля слупа з ліхтаром стаяла купка цёпла апранутых людзей: Калмановіч, Кнорын, Селязнёў, Алібегаў, камандзір аховы Вайсдорф.
Ландар падаў руку Калмановічу — сярэдніх гадоў мужчыну ў валёнках, сялянскіх кажуху i авечай шапцы, таксама сёння абросламу — i пажартаваў:
— Ну што, у пуць-дарогу, Майсей Іосіфавіч?
— Не вельмі,— маркотна адказаў той.— Усё яшчэ няма паравоза. Расстралялі начальника станцыі, таго-сяго ў дэпо, трэслі іншых — нічога не памагае. Усе клянуцца: ходкія паравозы ў раз'ездзе.
— Сабатаж,— прамовіў Ландар. I да Пятрова: — Хадзем пазвонім нашым знаёмым у чыгуначны камітэт. Яны павінны памагчы.
Рушылі на станцыю. Яна была пустая i халодная. Пад скупым святлом зайшлі ў кабінет былога начальніка, дзе таксама нікога не было. Толькі над стадом на доўгім дроце вісела лямпа ды на сцяне каля шафкі сіратліва i сумна цікаў стары гадзіннік.
Ландар прысеў на край стала, узяў тэлефонную трубку — тэлефон, на шчасце, працаваў. I калі пачуўся знаёмы прыемны жаночы галасок, ён сказаў:
— Святлана, будзъце ласкавыя: злучыце мяне з чыгуначным камітэтам.
Тэлефаністка злучыла. I досыць хутка.
— Я — Ландар,— прамовіў ён.— Паклічце, калі ласка, Штэймана.
— А яшчэ каго? — пачуўся ў адказ з'едлівы голас. З выклікам, па-беларуску.— Беленькага альбо Смірнова?
— Хто вы? — схмурыўся ён.
— Памочнік мінскага каменданта i начальніка гарнізона Адась Аўторак. Так што, калі чаго трэба, гаварыце са мною.
Ландар рашыў не разводзіць лішняй гавэнды, адразу сказаў пра сваё:
— Нам трэба паравоз.
— I ўсё? Чаго так мала?
— Хопіць з нас i гэтага.
— Яшчэ б! Кідаеце на глум, абабралі да ніткі!
— Слухайце! — не вытрываў, павысіў голас Ландар.— Я не жадаю з вамі палемізаваць. Паравоз! I тэрмінова!
— Ёсць паравоз. I не адзін. Але мы можам даць ix толькі з адной умоваю...
— Якая яшчэ ўмова?
— Вярніце нам трыццаць тысяч рублёў.
— Мы не дадзім вам ні капейкі!
— Ну, дык самі цягніце вагоны!
Там, у камітэце, паклалі трубку — тут, на гэтым канцы дроту, у ягоиай трубцы раз за разам запіпікала. Назойна, ненрыемна. Пунсавеючы ад злосці, Ландар патрымаў крыху трубку, нібы не верачы ў пачутае нахабства, а пасля папрасіў тэлефаністку, каб зноў злучыла яго з былым камітэтам. Але цяпер тая даволі доўга (за гэты час прыйшоў ужо сюды Мяснікоў з Калмановічам) не магла дазваніцца: відаць, той нахабнік перамаўляўся ca сваімі, якія, бач, сапраўды ўжо выйшлі з падполля i пачалі самаўпраўнічаць у горадзе. Жыццё ўжо i ix навучыла на хаду падэшвы адрываць.
Аднак ён не паспеў сказаць Мяснікову i Калмановічу пра ультыматум, бо ў гэты час тэлефаністка дала знак, што можна гаварыць па тэлефоне.
— Ландар,— зноў першы назваўся ён. I патрабавальна ўжо: — Неадкладна прышліце прыхаваны спраўны паравоз!
— Хвілінку,— груба перабіў яго ўсё той жа прыкры, глухаваты бас.— Мы прыйдзем зараз да вас на перамовы. Падбайце, каб нас прапусцілі на станцыю i ахоўвалі.
Той чалавек зноў першы абарваў размову. Ландар, як i дагэтуль, з непрыемным пачуццём хвіліну-другую патрымаў трубку ў руцэ, няўцямна пазіраючы на яе. Адчуў: аж трасе ад абурэння. Па-першае, вунь як ужо размаўляюць, а па-другое, ужо ведаюць, што яны якраз тут, на станцыі.
— Ну, што? — нецярпліва запытаў пунсовы Мяснікоў (можа, расхваляваўся пасля размовы з настойліваю паненкай), узяў з яго рукі трубку i паклаў яе на рычажкі.
— Ідуць на перамовы,— знайшоў сілы ўсміхнуцца. Хоць, мусіць, не вельмі весела.
— Якія перамовы? — выкрыкнуў Мяснікоў, хапіўся за кабур.— Да сцяны сволач!
— На жаль, не паставіш,— уздыхнуў Ландар. I Пятрову: — Ідзіце сустракайце парламенцёраў.