Выбрать главу

Той паслухаў, падаўся са станцыі i праз паўгадзіны вярнуўся з незнаёмымі трыма мужчынамі: двое з ix, пажылыя, былі ў цывільнай вопратцы, а трэці, малады, стройны, відаць, нядаўні афіцэр,— у шынялі, але без пагонаў. Усе мелі павязкі на рукавах.

— Адась Аўторак,— казырнуў, басавіта сказаў малады паўвайсковец.— Памочнік каменданта i начальніка мінскага гарнізона. Таксама маю паўнамоцтвы ад Народнага сакратарыята Беларусі, які цяпер, насля вашага ганебнага ўцёку, выйшаў з падполля i бярэ ўладу ў свае рукі...

— Нас не цікавіць, з якой нары ты вылез i што ты за таракан! — перапыніў яго Мяснікоў.— Давай паравоз ці паставім зараз да сцяпы!

Гэты Аўторак самалюбна i з нянавісцю бліснуў бялкамі вялікіх вачэй, пагардліва змераў позіркам певысокага Мяснікова з галавы да ног i даволі стрымана працадзіў праз зубы:

— Я — баявы афіцэр, праліваў кроў на фронце. Па-другое, прадстаўляю законны орган тутэйшай улады. Па-трэцяе, парламенцёр. Дык я рашуча пратэстую супраць хамства,— i, ужо задыхаючыся ад злосці: — I супраць парушэнпя ўсіх адпаведпых у такіх умовах правіл...

— Што вы ад нас хочаце? — без выбачэння, але міралюбпа запытаў Калмановіч. Чуючы спакойны голас старшыні Саўнаркома, успыльчывы Мяснікоў, закусіўшы ніжнюю губіну, адышоўся ў кут пакоя, пачаў невідушча пазіраць у цёмнае акно.

— Мае калегі — члены новага чыгуначнага камітэта,— вытрымліваў дыпламатычны этыкет, раўніва захоўваў усе адпаведныя працэдуры гэты настырны Адась Аўторак.— Спадар Лазаковіч,— кіўнуў на інтэлігентнага худога мужчыну ў паліто i капелюшы,— ад беларускіх служачых. Пан Збыхальскі,— хітнуў на таксама худога, але трохі маладзейшага мужчыну ў ватоўцы i ботах,— ад польскіх рабочых-бежанцаў. Мы, трое, упаўнаважаны ўручыць вам ультыматум: калі вы хочаце выбрацца адгэтуль жывыя i здаровыя, то павінны вярнуць сто тысяч. Тут жа. Нам.

Расшпіліў гузік на шынялі, прасунуў пад яго руку i дастаў невялікі канверт. Падаў хмурнаму Калмановічу.

— Мы вам ужо ўсё сказалі на гэты конт,— не беручы канверта, прамовіў той.— A слоў сваіх, як ведаеце, мы на вецер не кідаем.

— Тады мы мусім спыніць перамовы,— з выклікам сказаў Аўторак, паклаў на стол свой канверт, казырнуў i па-страявому павярнуўся. За ім моўчкі падаліся i цывільныя.

— Ну, такую тваю! — вылаяўся Мяснікоў.— Дарэмна мы цацкаліся дагэтуль з імі, не выкасілі як след!

— Што будзем рабіць, таварышы? — запытаў Ландар.— Можа, кінем ім адчапное?

— Hi ў якім разе! — заявіў Мяснікоў.— Мы самі не толькі ўмацуем ix, але i зробім у абывацельскіх вачах героямі!

— Але ж i затрымлівацца небяспечна,— паразважаў уголас Ландар.— Увойдзе ў горад Доўбар-Мусніцкі — абкружыць i асадзіць. Не возьме сам, дык датрымае да прыходу немцаў.

I тут, нібы на нейкай дамове, пачуліся далёкія вінтовачныя стрэлы — спачатку хлёсткія, адзінокія, а пасля ўсё часцейшыя i бязладныя. Мусіць, хтосьці страляў у запале i апантанасці. Вось нават захлебястаў кулямёт. Ландар падняў вочы на свайго каменданта — той моўчкі шпарка падаўся на двор. Адтуль нечакана засвістала блізкая станцыйная вадакачка. Неўзабаве ёй у адказ з гнятлівым выццём абзыўнулася некалькі паравозных гудкоў.

— Тэрмінова трэба здабыць паравоз,— задумліва прамовіў Ландар, — Любымі сродкамі.

— Выйсце бачу адно,— рашуча сказаў Мяснікоў.— Яны — нам ультыматум, а мы — ім!

— Які — наш? — запытаў Ландар.

— Навесці гарматы, кулямёты з браневіка на горад і, калі не дадуць паравоза, адкрыць агонь!

— Ты добра ўсведамляеш, што ты раіш? — усклікнуў у ражаны такою думкаю Ландар.

— А што параіш ты? Аддаць казну i прыехаць у Смаленск з голымі рукамі? Сустракайце: мы — абласны ўрад, але толькі без капейкі!

Усе змаўчалі, абдумваючы тое, што сказаў Мяснікоў.

— Іншага рэальнага выйсця я не бачу...

Вярнуўся камендант Савета, адразу з парога сыпнуў навіною:

— Ужо на Петраградскай сутыкпуліся беларускія i польскія нацыяналісты. Адны i другія спрабуюць да ўварвання Доўбар-Мусніцкага авалодаць Мінскам. Неўзабаве, таварышы, яны могуць атакаваць i станцыю, наш цягнік. Я ўзмацніў ачапленне, загадаў паставіць на гарышчы станцыі кулямёт, але... У ix, адчуваецца, таксама шмат зброі...

— Дачакаемся! Даперамаўляемся! — прыстрашыў Мяснікоў.

— Не, таварышы, абстрэл горада — гэта самая крайняя мера,— сказаў Ландар.— Агнём мы разбурым не толькі Мінск — найперш веру ў нас.

— А яны нас не пашкадуюць!

— I ўсё ж трэба дабівацца свайго мірным шляхам,— прамовіў Ландр i падаўся да выратавальнага тэлефона.

Але не паспеў падняцъ трубкі — зноў заявіліся тыя трое з чыгуначнага камітэта.